Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 9.86K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2024-09-13 09:31:52
Генпракуратура Расіі прызнала непажаданай арганізацыяй тэлеканал «Белсат»

У ведамстве лічаць, што тэлеканал паказваў «хлуслівыя сюжэты аб неабгрунтаванай агрэсіі супраць Украіны, нелегітымнасці ўваходжання ў склад Расіі Крыма, ДНР, ЛНР, частак Запарожскай і Херсонскай абласцей».
2.4K views06:31
Адкрыць / каментаваць
2024-09-12 18:10:26
Мінскую мастачку затрымалі за каментары

Яна нібыта абражала міліцыянтаў, а таксама ўлады Беларусі і Расіі. Акрамя таго, жанчыну абвінавачваюць у тым, што яна дасылала інфармацыю ў чат-бот «Чорнай кнігі Беларусі».

Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
Звязацца з журналістамі «Вясны»
2.8K views15:10
Адкрыць / каментаваць
2024-09-12 18:00:01
У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі Instagram-старонку «childfree_myway»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Савецкага раёну Мінска 11 верасня.

Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапіла TikTok-старонка «about_belarus» і яе лагатып.
2.7K views15:00
Адкрыць / каментаваць
2024-08-26 12:45:47
Жыхара Магілёва затрымалі на «хіміі» з-за рэгістрацыі ў «Плане Перамога»

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што знаходзіцца на «хіміі» «за ўжыванне наркатычных сродкаў», прайшоў рэгістрацыю ў «Плане Перамога» і быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Паводле інфармацыі «Медыязоны», затрыманы — Сяргей Палякоў.

Хроніка палітычнага пераследу
817 viewsedited  09:45
Адкрыць / каментаваць
2024-08-26 12:17:01
У Гродне сёння пачынаюць судзіць экс-дырэктара шклозавода «Нёман»

Ігар Бацян больш за 12 гадоў узначальваў шклозавод «Нёман». Пасля вызвалення з пасады ён сышоў у кіраўніцтва хакеем, а пасля апынуўся ў цені.

Суд над Бацяном распачаўся 26 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Справу разглядае Руслан Гурын. Ігару пагражае ад 7 да 15 гадоў калоніі.

Адрас утрымання Ігара: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1
Напісаць анлайн
989 views09:17
Адкрыць / каментаваць
2024-08-26 11:46:50
15-гадовую школьніцу адправілі ў спецвучылішча за абразу міліцыянта

Як стала вядома @MAYDAYMog, суд Глускага раёна змясціў 15-гадовую школьніцу ў спецустанову на 2 гады. Раённая камісія па справах непаўналетніх Глускага райвыканкама падала заяву ў суд на дзяўчынку.

Падставай для крымінальнай справы паслужыў той факт, што ў лютым дзяўчына нібыта «шляхам вырабу відэароліка абразлівага характару, размешчанага ў глабальнай сетцы Інтэрнэт, здзейсніла наўмысную абразу прадстаўніка ўлады ў асобе супрацоўніка органаў унутраных спраў, гэта значыць злачынства, прадугледжанае артыкулам 369 Крымінальнага кодэкса».

Таксама вядома, што прысуд быў абскарджаны ў суд Магілёўскай вобласці, аднак рашэнне пакінулі ў сіле.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/116108
1.2K viewsedited  08:46
Адкрыць / каментаваць
2024-08-26 11:13:51
Па вяртанні з Польшчы затрымалі дальнабойніка

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія тэлеграм-каналы», дзе пакідаў абразлівыя каментары. Таксама ён нібыта дасылаў інфармацыю ў чат-боты некаторых ініцыятыў, сярод якіх і «Чорная кніга Беларусі».

Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
Звязацца з журналістамі «Вясны»
1.5K views08:13
Адкрыць / каментаваць
2024-08-26 10:32:27
Па пастанове пракурора Брэсцкай вобласці абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу povestka.prо

Паведамляецца, што на партале публікаваліся звесткі, якія прапагандуюць спосабы ўхілення ад выканання вайсковага абавязку, а таксама аказвалася прававая дапамога прызыўнікам па пытаннях ухілення ад праходжання тэрміновай ваеннай службы.

Раней, 11 чэрвеня, судом Цэнтральнага раёна Мінска сайт, сацсеткі і лагатып праекту «povestka.оrg» былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
1.5K views07:32
Адкрыць / каментаваць
2024-08-26 10:03:06
«45 — добрая лічба. Ужо позна памерці маладым»: у Пінску пайшла з жыцця вядомая актывістка Вераніка Іванова

У адной з бальніц Пінска заўчасна памёрла вядомая грамадская актывістка, абаронца правоў Вераніка Іванова, паведамілі @pozirkonline яе знаёмыя. Прычына смерці невядомая. Паводле звестак, атрыманых выданнем, у апошні час здароўе ў праваабаронцы пагоршылася, яна хварэла і неаднаразова трапляла ў шпіталь.

«На гэта, безумоўна, паўплываў і стрэс, звязаны з сённяшняй сітуацыяй у краіне», — адзначыў суразмоўца выдання.

У 2020 годзе Вераніка аказвала прававую дапамогу ўдзельнікам акцый пратэсту ў Пінску, кансультавала, пісала скаргі, займалася праваабарончай дзейнасцю, за што была затрыманая 8 разоў за год. Атрымала некалькі штрафаў і 15 сутак арышту. А ў 2021 годзе ў яе сілавікі зладзілі два ператрусы, канфіскаваўшы ноўтбук і носьбіты інфармацыі. Апошняе затрыманне адбылося на самым пачатку 2023 года.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/116103
1.5K viewsedited  07:03
Адкрыць / каментаваць
2024-08-26 09:46:39
Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць Сухарава Вольга, Дзядок Мікалай, Лапцянок Надзея, Сакаў Арцём, Семчанка Дзмітрый, Новікава Кацярына, Сакалоў Павел, Равіч Дзмітрый, Кардзюкоў Аляксандр

Адрасы і спіс усіх беларускіх палітвязняў
Напісаць анлайн
Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
3 гады кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням
1.5K views06:46
Адкрыць / каментаваць
2024-08-25 22:20:01
Сталі вядомыя імёны яшчэ трох палітвязняў, якія выйшлі на волю па памілаванні

Пра гэта паведамляюць прапагандысты.

Гэта асуджаны за «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «распальванне варожасці» Аляксандр Галуза, асуджаны за «распаўсюд персанальных дадзеных» Алег Зыкун і асуджаны за «абразу і паклёп на Лукашэнку» Руслан Красаў.
2.3K viewsedited  19:20
Адкрыць / каментаваць
2024-08-25 18:03:20
Спецвытворчасць у Беларусі: гайд з праваабаронцам, якога асудзілі завочна

У 2022 годзе ў якасці новага рэпрэсіўнага інструмента супраць апанентаў рэжыму Лукашэнкі і грамадзянска-палітычных актывістаў, якія пакінулі Беларусь, увялі інстытут «спецыяльнай вытворчасці». Ён дазваляе заканчваць расследаванні і накіроўваць справы ў суд у адсутнасць абвінавачаных.

За чатыры гады ў парадку спецвытворчасці распачалі больш за 110 крымінальных справаў у дачыненні да беларусаў і беларусак, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі. Амаль усе справы — палітычна матываваныя.

З праваабаронцам і юрыстам «Вясны» Леанідам Судаленкам, якога таксама завочна асудзілі да пяці гадоў калоніі, расказваем пра спецвытворчасць і яе асаблівасці, а таксама разбіраемся ў магчымасцях абароны і ў наступствах завочнага прысуду.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/115945
2.5K views15:03
Адкрыць / каментаваць
2024-08-25 16:03:12
У верасні пачнецца суд над Юліяй Краўцовай, затрыманай падчас рэйду КДБ на сваякоў палітвязняў

47-гадовую палітзняволеную затрымалі 23 студзеня 2024 года падчас масавага рэйду сілавікоў за дапамогу палітвязням. Ёй выставілі абвінавачванне па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Справу жанчыны пачнуць разглядаць 3 верасня ў Мінскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Рыбакоў.

Месца ўтрымання Юліі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Юлія Валер'еўна Краўцова
Напісаць анлайн
2.3K views13:03
Адкрыць / каментаваць
2024-08-07 17:33:05
Жыхара Ліды затрымалі за падпіскі на «экстрэмісцкія рэсурсы»

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што затрыманы доўгі час працаваў і жыў за мяжой, а затрымалі яго па вяртанні ў Беларусь.

@mediazona_by знайшла старонку затрыманага ва «Укантакце», там ён падпісаны як Дон-Уладзімір Карлеона.

Хроніка палітычнага пераследу
822 views14:33
Адкрыць / каментаваць
2024-08-07 17:06:14
Спецвытворчасць у Беларусі: гайд з праваабаронцам, якога асудзілі завочна

У 2022 годзе ў якасці новага рэпрэсіўнага інструмента супраць апанентаў рэжыму Лукашэнкі і грамадзянска-палітычных актывістаў, якія пакінулі Беларусь, увялі інстытут «спецыяльнай вытворчасці». Ён дазваляе заканчваць расследаванні і накіроўваць справы ў суд у адсутнасць абвінавачаных.

За чатыры гады ў парадку спецвытворчасці распачалі больш за 110 крымінальных справаў у дачыненні да беларусаў і беларусак, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі. Амаль усе справы — палітычна матываваныя.

З праваабаронцам і юрыстам «Вясны» Леанідам Судаленкам, якога таксама завочна асудзілі да пяці гадоў калоніі, расказваем пра спецвытворчасць і яе асаблівасці, а таксама разбіраемся ў магчымасцях абароны і ў наступствах завочнага прысуду.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/115945
929 views14:06
Адкрыць / каментаваць
2024-08-07 16:25:39
Жыхарку Брэста затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту

На «пакаяльным відэа» затрыманая кажа, што выхоўвае паўгадовае дзіця і што ў дачыненні да яе зараз распачата крымінальная справа.

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што дзяўчына патрапіла на відэа іншага затрыманага, і так сілавікі змаглі на яе выйсці.

Хроніка палітычнага пераследу
Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
Звязацца з журналістамі «Вясны»
1.2K views13:25
Адкрыць / каментаваць
2024-08-07 15:30:24
МУС устанавіла цану за памяшканні, якія прызначаныя для працяглых спатканняў у калоніях

Яна складзе 0,25 базавай велічыні. Адпаведная пастанова апублікавана на Нацыянальным прававым партале, піша @mediazona_by.

Дакумент набывае моц з 1 студзеня 2025 года. Цяпер базавая стаўка роўная 40 рублям. Гэта значыць, што кошт памяшкання за суткі складае 10 рублёў. Пражыванне дзяцей да 8 гадоў — бясплатна.

Расходы па пражыванні ў такіх памяшканнях спісваюцца з асабовых рахункаў асуджаных на падставе іх пісьмовых заяў. Таксама за пражыванні могуць заплаціць і сваякі ў касе папраўчай установы карткай ці наяўнымі.
1.4K viewsedited  12:30
Адкрыць / каментаваць
2024-08-07 15:04:52
Праваабаронца «Мемарыялу» Алег Арлоў аб адсутнасці палітвязняў з Беларусі ў абмене: «Можа быць, мы даведаемся пазней»

Расійскі праваабаронца Алег Арлоў, вызвалены ў выніку маштабнага абмену зняволенымі паміж Расіяй і Захадам, на прэс-канферэнцыі FDP Zentrale ў Берліне на пытанне @dw_belarus адказаў, што яму невядома, чаму сярод вызваленых не было беларускіх палітвязняў.

«Вельмі правільнае пытанне, чаму няма вызваленых беларускіх палітвязняў, напрыклад, майго сябра Алеся Бяляцкага і праваабаронцаў з цэнтра "Вясна". Я не ведаю адказ на гэтае пытанне. Можа быць, мы даведаемся пазней», — сказаў Арлоў.
1.4K views12:04
Адкрыць / каментаваць
2024-08-07 14:32:06
Сёння ў Мазыры пачалі судзіць палітвязня Вячаслава Малейчука

Нагадаем, 10 лютага 2023 года Вячаслава, асуджанага да 23 гадоў калоніі, прызналі вінаватым паводле арт. 411 КК. Суддзя Мікалай Сяргейка прызначыў яму 1 год калоніі. Пасля прысуду Малейчука накіравалі ў папраўчую калонію № 9 у Горкі. Там літаральна праз некалькі месяцаў супраць яго ўзбудзілі ўжо другую запар крымінальную справу па ч. 2 арт 411 КК.

Наступны суд над ім адбыўся 23 жніўня мінулага году. Мікалай сваю віну не прызнаў. Суддзя Алена Вераб'ёва дадала да 23 гадоў калоніі яшчэ 2 гады пазбаўлення волі.

У судзе Мазырскага раёна, сёння, 7 жніўня над палітвязнем распачаўся ўжо трэці суд за "непадпарадкаванне адміністрацыі". Справу разглядае суддзя Анатоль Стрэльчанка. Вячаславу могуць дадаць яшчэ 2 гады зняволення.

Месца ўтрымання: ПК №20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70
Напісаць анлайн
1.3K views11:32
Адкрыць / каментаваць
2024-08-07 13:00:04
Намесніцай старшыні Мазырскага суда прызначылі Галіну Кніжонак, вядомую палітычна матываванымі прысудамі

На пенсію 6 жніўня адправілі намесніцу старшыні Мазырскага раённага суда Элеанору Ярмоленка, якая займала гэтую пасаду з 2003 года. Да гэтага больш за 16 год працавала ў пракуратуры Калінкавіцкага раёна.

Ярмоленка ў перыяд з 2020 года вынесла каля 30 абвінаваўчых прысудаў ў палітычна матываваных адміністрацыйных справах. Яна таксама судзіла палітзняволенага Антона Кашаеда, і 17-гадовых Сяргея Легуна і Юрыя Мельчанку, якія ў жніўні 2020 года кідалі камяні ў бок міліцэйскага аўтамабіля.

На гэтую пасаду прызначылі яшчэ больш адыёзную суддзю Галіну Кніжонак, якая ў мінулым годзе трапіла ў топ самых рэпрэсіўных суддзяў Гомельскай вобласці.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/115941
1.7K views10:00
Адкрыць / каментаваць
2024-08-07 12:22:36
Сёння пачалі судзіць глыбоцкага байкера за каменатры пра Лукашэнку

У абласным судзе Віцебска 7 жніўня пачаўся судовы працэс у закрытым рэжыме супраць Сяргея Навумава паводле двух крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльанй варожасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Справу разглядае суддзя Ігар Макарэвіч.

Пра затрыманне мужчыны стала вядома 16 траўня. «Пакаяльнае» відэа з ім з'явілася ў адным з праўладных тг-каналаў. У ім Сяргея абвінавачвалі ў допісах, «якія абразілі Лукашэнку».

Сяргею Навумаву 55 гадоў. Мужчына паходзіць з гарадскога пасёлка Падсвілле Глыбоцкага раёна. Працаваў на розных рабочых спецыяльнасцях. Сяргей захапляецца нумізматыкай і байкерствам.
1.7K viewsedited  09:22
Адкрыць / каментаваць
2024-07-20 12:32:07 У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 21 чалавека — цяпер у ім 4250 прозвішчаў

19 ліпеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод якіх былы палітвязень Андрэй Анпілогаў, палітвязень з Пінска Сяргей Кулеш, архітэктары Дар'я Мандзік, Раман Забела, Ілля і Таццяна Палонскія, рэдактарка і перакладчыца Анастасія Мацяш.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
1.3K views09:32
Адкрыць / каментаваць
2024-07-20 11:02:23
Што вядома пра суддзю і пракурорку, якія вынеслі смяротны прысуд грамадзяніну Германіі

Справу Рыка Крыгера разглядаў суддзя Алег Лапека. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала прадстаўніца Генеральнай пракуратуры Таццяна Гракун.

Алег Лапека ў 2021-ым годзе быў бестэрмінова прызначаны намеснікам старшыні Мінскага абласнога суда — адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка. У 2014 годзе ён быў ўзнагароджаны медалём «За бездакорную службу III ступені»

Таццяна Гракун пачынала кар'еру ў пракуратуры Мінскай вобласці і даслужылася там да старшага пракурора аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў. Пасля пачатку масавых рэпрэсій, яе павысілі і перавялі на пасаду пракурора ў Генеральную пракуратуру. У 2023-ім годзе Гракун падтрымлівала абвінавачванне «справе TUT.ВY». У траўні 2020 года яе ўзнагародзілі медалём «За бездакорную службу» III ступені.

Пазней Гракун трапіла ў санкцыйны спіс ЕС і Вялікабрытаніі.

Супрацоўніка «Нямецкага Чырвонага крыжа» асудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання
1.6K viewsedited  08:02
Адкрыць / каментаваць
2024-07-20 10:00:52
У Лідзе затрымалі ўладальніка кавярні «Тутака»

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Сцвярджаецца, што прычына затрымання — распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
Звязацца з журналістамі «Вясны»
1.7K views07:00
Адкрыць / каментаваць
2024-07-19 20:00:17
Затрымалі Таццяну Францкевіч, маці палітвязня Аляксандра Францкевіча

Пра гэта піша «Радыё Свабода», спасылаючыся на крыніцы з групы сваякоў палітвязняў.

Паводле крыніцаў, разам з Таццянай была і яе сястра Наталля Лабацэвіч — маці былога палітвязня Іллі Лабацэвіча.

«Яе таксама затрымалі», — пацвердзілі сведкі. Прычыны затрымання сведкам невядомыя.

Аляксандр Францкевіч — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння». Ён асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Хроніка палітычнага пераследу
2.6K viewsedited  17:00
Адкрыць / каментаваць
2024-07-19 19:44:40
МЗС Германіі пацвердзіла інфармацыю аб смяротным прысудзе грамадзяніну ФРГ у Беларусі

Пра гэта паведамляе @dw_belarus.

Як паведамілі ў МЗС, ведамства і амбасада ФРГ у Мінску аказваюць консульскую дапамогу гэтай асобе і інтэнсіўна працуюць з беларускімі ўладамі ў яе інтарэсах.

«Смяротнае пакаранне — гэта жорсткая і бесчалавечная форма пакарання, якую Германія абвяргае пры любых абставінах», — гаворыцца ў адказе нямецкага МЗС.

Супрацоўніка «Нямецкага Чырвонага крыжа» асудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання
2.5K views16:44
Адкрыць / каментаваць
2024-07-19 18:41:13
Украінцы, палякі, расейцы: каго з замежных грамадзян утрымліваюць па палітычных справах у беларускіх турмах

Беларускі рэжым па палітычных матывах пераследуе не толькі грамадзян сваёй краіны, пад рэпрэсійны каток трапляюць грамадзяне і грамадзянкі іншых краін. Напэўна, адна з самых вядомых палітычных справаў супраць замежных грамадзян — кейс Наталлі Хершэ, якую вызвалілі з калоніі пры садзейнічанні Швейцарыі.

Каля 25 грамадзян замежных дзяржаў утрымліваецца цяпер у месцах пазбаўлення волі Беларусі па палітычных матывах. У беларускіх месцах няволі застаюцца грамадзяне Украіны, Польшчы, Расіі, Літвы, Латвіі, Германіі Казахстана і Узбекістана. Іх пераследуюць за ўдзел у акцыях пратэсту, каментары, перадачу інфармацыі незалежным СМІ і сваякам за мяжу. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне ўзмацніўся ціск і пераслед украінцаў у Беларусі.

«Вясна» распавядае, каго з замежных грамадзян пераследуюць у Беларусі па палітычных матывах і па якіх справах.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/114902
2.3K views15:41
Адкрыць / каментаваць
2024-07-19 18:10:57
Старонка ў Instagram Аляксандры Герасімені прызнаная «экстрэмісцкай»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Савецкага раёну Мінска 12 ліпеня.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

Telegram-каналы і чаты «Инициатива ДАР», «Blackmap Belarus»;
Instagram старонкі «vlad.savinn», «belarusians_suomessa», «Belarus_a_bordeaux»;
Youtube-каналы «dokbit», «LongliveBelarus2020», «Margarita Levchuk. Soprano», «Беларусь за МКАДом»;
Сацсеткі праекту «Асацыяцыя Палiтвязняў Беларусі»;
Facebook-старонка «Yuliyana Shemetovets»;
Старонкі ва «Укантакце» ЧС СОЛИГОРСК», »Первое радиоуправление (1РУ)»;
Старонка ў «Аднакласніках» «Мы против налога на тунеядство»;
TikTok-старонкі «snow_in_by», «Belarus», «Беларусь головного мозга 2.0», «vishnya.bу».

Хроніка палітычнага пераследу
2.3K views15:10
Адкрыць / каментаваць
2024-07-19 17:45:18
Актывіста з Вілейкі асудзілі за відэа да чатырох гадоў калоніі

У судзе Маладзечанскага раёна 18 ліпеня за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК) у відэа ў Tik-Tok асудзілі палітзняволенага актывіста Андрэя Кудзіка. Справу ў чатырох судовых паседжаннях разглядаў Аляксей Іршын.

У выніку актывісту прызначылі чатыры гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, паведаміў у сябе ў сацсетках актывіст з Вілейкі Павел Хаванскі. Таксама вядома, што палітвязню прызначылі штраф у памеры 400 базавых велічыняў.

Напачатку 2022 года Андрэя ўжо асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту. У сярэдзіне ліпеня 2023 года палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін у магілёўскай калоніі, але праз паўгода зноўку быў затрыманы.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/115802
2.5K viewsedited  14:45
Адкрыць / каментаваць
2024-07-19 16:50:18
Праваабаронцы атрымалі падцверджанне інфармацыі пра смяротнае пакаранне для грамадзяніна Германіі

Паводле інфармацыі «Вясны», Рыко Крыгера прызналі вінаватым у «здзяйсненні выбуху ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, застрашвання насельніцтва, дэстабілізацыі грамадскага парадку (акце тэрарызму), здзейсненым асобай, якая раней учыніла злачынства прадугледжанае ч. 4 арт. 295 КК, арганізаванай групай, то бок у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 289 КК».

На падставе яго Крыгеру прызначылі выключную меру пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання (расстрэлу).

Таксама праваабаронцам стала вядома, што справа вайсковага лекара тычыцца палка Каліноўскага, а менавіта яго структурнага падраздзялення — замежнага механізаванага батальёна «Western».

Супрацоўніка «Нямецкага Чырвонага крыжа» асудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання
6.1K viewsedited  13:50
Адкрыць / каментаваць