Get Mystery Box with random crypto!

Мужчыну са Жлобіна асудзілі па «народным» артыкуле на два гады | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Мужчыну са Жлобіна асудзілі па «народным» артыкуле на два гады «хіміі»

У судзе Жлобінскага раёна 10 красавіка асудзілі Дзмітрыя Кіба паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Яўген Ерафееў прызначыў Дзмітрыю два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі»).

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе ў Жлобіне, а таксама ў выхадзе на праезную частку падчас акцый. Дзмітрый цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся ў здзейсненым. Да суда ён знаходзіўся пад асабістым паручальніцтвам.

Чытаць па спасылцы spring96.org/be/news/112297