Get Mystery Box with random crypto!

Палітвязень Аляксей Горбач, асуджаны па «справе Зельцэра», вый | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітвязень Аляксей Горбач, асуджаны па «справе Зельцэра», выйшаў на волю

У Гомельскім абласным судзе 25 лістапада 2022 года жыхара Светлагорска асудзілі паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) КК.

Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў яму 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 3200 рублёў.

Аляксея затрымалі ў Светлагорску паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Тэрмін Аляксей адбываў у івацэвіцкай калоніі № 5, адкуль 22 ліпеня выйшаў на волю, піша "Гомельская Вясна". У зняволенні яго ўтрымлівалі 1 год, 9 месяцаў і 21 дзень.