Get Mystery Box with random crypto!

Украіна заслугоўвае перамогі. Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Украіна заслугоўвае перамогі. Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру звернуцца з важным пасланнем да ўрада ЗША

З 25 па 28 ліпеня дэлегацыя лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру 2022 года правядзе сустрэчы з высокапастаўленымі прадстаўнікамі ўрада ЗША, падчас якіх выкажа непахісную падтрымку Украіне.

Дэлегацыя ў складзе Аляксандры Мацвяйчук з «Цэнтра грамадзянскіх свабод» Украіны, Аляксандра Чаркасава з расійскага праваабарончага цэнтра «Мемарыял» і Канстанціна Старадубца з «Вясны», які прадстаўляе зняволенага лаўрэата Алеся Бяляцкага, сустрэнецца з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамента, камісіі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Камітэта па міжнародных адносінах ЗША і Белага дома, а таксама з рознымі экспертамі ў галіне права і ўплывовых аналітычных цэнтраў.

Канстанцін Старадубец адзначае, што перамога Украіны не толькі прынясе свабоду Беларусі, але і будзе сімвалізаваць трыумф грамадзянскай супольнасці ў краіне, якая знаходзіцца пад расійскай акупацыяй.

Чытаць па спасылцы spring96.org/be/news/112296