Get Mystery Box with random crypto!

Палітзняволенага навукоўца Юрыя Адамава асудзілі да трох гадоў | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітзняволенага навукоўца Юрыя Адамава асудзілі да трох гадоў калоніі

Такі прысуд вынесены 24 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе. Справу разглядзела суддзя Дзіна Кучук. Палітвязня прызналі вінаватым паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Бок абвінавачання падтрымаў пракурор Раман Бізюк.

Юрый — удзельнік беларускай супольнасці за свабоднае праграмнае забеспячэнне, а таксама сустваральнік навукова-папулярнага самвыдата «Pamylka». Ён вучыўся тэарэтычнай фізіцы ў БДУ, пасля атрымаў PhD ва ўніверсітэце Уорыку (Англія) у кірунку «фізіка кандэнсаваных станаў». Ён рабіў Postdoctoral-даследаванні ў ЗША.

Чытаць па спасылцы spring96.org/be/news/112298

Падтрымайце Адамава: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Юрый Уладзіміравіч Адамаў
Напісаць анлайн bit.ly/3PIOcjz