Get Mystery Box with random crypto!

Стаў вядомы выпадак, калі беларусу адмовілі ў міжнароднай абар | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Стаў вядомы выпадак, калі беларусу адмовілі ў міжнароднай абароне ва Украіне ў сувязі з «паляпшэннем стану» з правамі чалавека ў Беларусі

Гісторыю беларуса Юрыя Зайцава распавёў @belsat. Паводле яго, гэта сітуацыя адбылася яшчэ ў 2021 годзе.

Рашэнне ў адмове міжнароднай абароны падпісала намесніца міграцыйнай службы Украіны Наталля Навуменка. Сваё рашэнне чыноўніца тлумачыла «паляпшэннем стану» з правамі чалавека ў Беларусі (у 2021 годзе!), спасылаючыся на артыкул у дзяржаўным выданні «Аргументы і факты».

У тэксце АіФ распавядаецца пра добрыя ўмовы для зняволеных за кратамі — напрыклад, медсанчастцы ПК-22 «могуць пазайдросціць некаторыя раённыя паліклінікі».

«Вясна» нагадвае, што ёсць спецыяльны «даведнік рэпрэсій Беларусі» на англійскай мове. Ён дапаможа міжнароднай супольнасці лепей разумець становішча ў Беларусі. Дакумент адрасаваны міграцыйным чыноўнікам, адвакатам і праваабаронцам для ацэнкі ступені пагрозы, з якой сутыкаюцца беларускія ўцекачы.