Get Mystery Box with random crypto!

Пра што пісаць палітвязням? Парады ад Майстэрні паштовак На д | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Пра што пісаць палітвязням? Парады ад Майстэрні паштовак

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1496 палітвязняў. Не пакідайце іх сам-насам з рэпрэсіямі і дасылайце словы падтрымкі з волі.

Валанцёрская ініцыятыва "Майстэрня паштовак салідарнасці", якая штодзённа дасылае вестачкі вязням з розных куткоў свету, падзялілася парадамі, пра што пісаць у лістах:

Ваш родны горад і любімыя месцы ў ім.
Якое надвор'е для вас ідэальнае і чаму.
Якім было ваша першае хоббі? Ці вы дагэтуль займаецеся гэтым, чаму?
Які фільм вы пераглядаеце час ад час і чаму?
Гук якога музычнага інструмента вам падабаецца больш за ўсё?
Калі вы апошні раз танчылі? Якія ўспаміны ў вас звязаны з гэтай падзеяй?
Што вам (не) падабаецца ў спорце?
Ці любілі вы школу? Які ваш самы цёплы ўспамін з таго часу?
Як вы бавіце вольні час дома?
Што дапамагае вам расслабіцца?

Даслаць вестачку салідарнасці анлайн

Валанцёрам і валанцёркам вельмі патрэбна ваша падтрымка. Нават невялікі данат падтрымае вялікую справу!