Get Mystery Box with random crypto!

Нагадваем пра «даведнік рэпрэсій» на англійскай мове. Ён дапам | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Нагадваем пра «даведнік рэпрэсій» на англійскай мове. Ён дапаможа міжнароднай супольнасці лепей разумець становішча ў Беларусі

Народная амбасада Беларусі ў Швецыі сумесна з іншымі амбасадамі і праваабарончым цэнтрам «Вясна» стварыла «Даведнік рэпрэсій» на англійскай мове. Дакумент адрасаваны міграцыйным чыноўнікам, адвакатам і праваабаронцам для ацэнкі ступені пагрозы, з якой сутыкаюцца беларускія ўцекачы.

Людзям, якія ніколі не жылі ва ўмовах таталітарнай дыктатуры, вельмі цяжка ўявіць, што ў цэнтры Еўропы могуць даваць вялікія турэмныя тэрміны за лайкі ў Фэйсбуку, грамадскую дзейнасць за мяжой, данаты палітзняволеным — альбо браць у закладнікі і саджаць у турму сваякоў актывістаў.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/42ryrUm