Get Mystery Box with random crypto!

У Баранавічах жанчыну асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за н | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Баранавічах жанчыну асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за некалькі рэакцый у «Аднакласніках»

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавіч прызначыў мясцовай жыхарцы Людміле Сяліцкай два гады і шэсць месяцаў «хатняй хіміі» (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу) і штраф у памеры 70 базавых велічыняў паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Падставай для крымінальнай справы сталі некалькі рэакцый жанчыны «клас» на карцінкі ў «Аднакласніках». Працэс вяла Аксана Літвінчык.

Суд праходзіў у выязныям рэжыме ў гарадскім аддзеле ўнутраных справаў пры асуджаных да «хатняй хіміі». Працэс быў прадстаўлены як «прафілактычнае мерапрыемства».

Вядома, што пракурор запрашваў тры з паловай гады «хатняй хіміі», але суддзя прызначыла на год менш.

Чытаць па спасылцы spring96.org/be/news/112306