Get Mystery Box with random crypto!

#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясн | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

На волю выйшаў праваабаронца Леанід Судаленка — за кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады;

14 ліпеня 2023 — роўна два гады, як затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча.
З гэтай нагоды ў Вільні прайшоў пікет салідарнасці;

Валянцін Стэфановіч упершыню за два гады патэлефанаваў жонцы. «Валік дазваніўся! Першы раз за два гады. Па адчуваннях, як быццам два тыдні прайшло», — напісала ягоная жонка Аліна;

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў прэзентавала даклад пра парушэнні на судзе над вясноўцамі: «назіральнікі, якія прысутнічалі ў зале суда, былі першымі сведкамі пародыі на правасуддзе, якая мела месца падчас гэтага судовага працэсу»;

Праваабарончы цэнтр «Вясна» стаў лаўрэатам прэміі ААН у галіне правоў чалавека 2023 года.

Чытаць па спасылцы
spring96.org/be/news/112307

Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам