Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 858

2021-07-02 11:31:41
Стаялі ў счэпцы, але ў далоні не пляскалі. Вынесены прысуд мінчукам Якубоўскаму і Драбатовічу

Іх абвінавачвалі ў «арганізацыі альбо актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК РБ). Нібыта на акцыі 10 жніўня яны выходзілі на дарогу і стаялі ў счэпцы ў першым шэрагу.

Палітвязням прысудзілі па 3 гады «хатняй хіміі» і вызвалілі ў залі суда.

Акрамя таго, суд пастанавіў вярнуць Драбатовічу БЧБ-сцяг.

Падрабязнасці bit.ly/3AlieCE
3.1K viewsedited  08:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 11:25:00 ​​«Створаныя ўмовы – не толькі парушэнне правілаў самаго ЦІП, але і базавых правоў чалавека». Як цяпер утрымліваюць людзей на сутках

Перапоўненасць камер, спякота, адсутнасць матрасаў, прагулак, душа і перадач... Як зараз адбываюць адміністрацыйны арышт у мінскім ЦІП «Вясне» распавёў хлопец, які вызваліўся адтуль тыдзень таму. У яго склалася ўражанне, што ёсць нейкія строга прапісаныя інструкцыі, як утрымліваць «палітычных» арыштантаў, якія спусцілі зверху для выканання, а супрацоўнікі ЦІП лічаць іх нормай.

На гэты конт юрыст «Вясны» Павел Сапелка адзначае, што ў Дысцыплінарным статуце органаў унутраных спраў замацавана:

«Супрацоўнік органаў унутраных спраў у выпадку сумнення ў правамернасці атрыманага ім для выканання загаду абавязаны неадкладна паведаміць пра гэта ў пісьмовай форме непасрэднаму начальніку, а ў яго адсутнасць — вышэйстаячаму начальніку.
Адказнасць за выкананне супрацоўнікам органаў унутраных спраў неправамернага загаду нясе начальнік, які пісьмова пацвердзіў гэты загад».

Праваабаронца падкрэслівае: «Кожны, хто сёння супрацьпраўна забраў матрас у арыштанта, адабраў лекі ды прадукты без пісьмовага загаду на гэта, будзе потым несці персанальную адказнасць за выкананне злачыннага загаду».

Падрабязнасці bit.ly/3qGd4MU
3.0K views08:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 11:17:57
Палітвязень Андрэй Шарэнда пакінуў Беларусь

28 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста павінен быў пачацца працэс над грамадскім актывістам і палітвязнем Андрэем Шарэндам, які 31 траўня быў змешчаны пад хатні арышт. Але на суд ён так і не з’явіўся, таму суддзя Філонік абвясціла Андрэя Шарэнду ў вышук. Праваабаронцам стала вядома, што Андрэй Шарэнда пакінуў Беларусь.

Супраць Андрэя ўзбуджаны дзве крымінальныя справы: па артыкуле 361 КК (Заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы) і па артыкуле 368 КК (Абраза прэзідэнта). 9 чэрвеня яго жонку Паліну Шарэнда-Панасюк асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Жанчыну абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 364, арт. 368 і арт. 369.
2.9K views08:17
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 11:03:33 Задержания в регионе 2 июля

Утром в Пружанах были задержаны минимум трое: Юрий Попко, Баран Анна и Девентейчик Анатолий. Имя Анатолия недавно громко прозвучало в стране: была выложена аудиозапись, на которой директор лесхоза (где работал мужчина) говорил про некий приказ об увольнении, прокуратуре и несогласии с государством. Анатолия уволили по статье, но он пытался это оспорить в суде (пока безуспешно). Сегодня же Анатолий собирался подавать жалобу на решение суда первой инстанции, и когда ехал на машине рядом с судом - был остановлен сотрудниками ГАИ. Далее, как сообщили знакомые Анатолия, подъехала другая милицейская машина, из которой выбежали 4 сотрудников в масках. На помощь к Анатолию приехала Баран Анна, и их двоих забрали в РОВД.

Юрия Попко, как сообщили "Весне", задержали около 8 утра, когда он выходил из дома с ребенком. Он успел отвести ребенка домой, и его забрали в РОВД.

В Жабинке тоже задержания. Известно как минимум об одном: отец 3 детей Кулик Сергей. Перед этим у него дома в 7 утра провели обыск.
2.6K views08:03
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 09:56:04
На ксяндза Вячаслава Барка заводзяць адміністрацыйную справу за фота ў сацсетках

14 чэрвеня святар размясціў у сябе ў інстаграме фотаздымак, зроблены на польска-беларускай мяжы падчас акцыі салідарнасці, якая праходзіла 12 чэрвеня. На ім дзеці палітзняволенай актывісткі "Страны для жизни" Антаніны Канавалавай трымаюць плакат з надпісам: "SOS! На маёй Радзіме бяда!" Дзеці знаходзяцца з бабуляй у Польшчы дзеля іх бяспекі.

Міліцыянты прыйшлі проста на тэрыторыю касцёла, дзе таксама знаходзіцца і дом, у якім пражывае ксёндз. Ад мужчыны запатрабавалі тлумачэнняў з нагоды фотаздымка, які, па іх здагадках, быў зроблены ў г. Гарадок Віцебскай вобласці, і на ім нібыта несанкцыянаванае мерапрыемства з удзелам дзяцей-вернікаў, а аўтарам фотаздымка нібыта з'яўляецца ксёндз Вячаслаў, нягледзячы на тое, што апошні нават не наведваў дадзены населены пункт у названыя дні. На сайце Белсата гэты фотаздымак быў апублікаваны яшчэ 12 чэрвеня з аўтарствам "АШ / Белсат".

Хроніка палітычнага пераследу 1 ліпеня bit.ly/3AfrgRs
3.1K viewsedited  06:56
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 20:29:51
У судзе Маскоўскага раёна 1 ліпеня завяршыліся спрэчкі бакоў па крымінальнай справе антыфашыстаў Цімура і Тамаза Піпія, Віталя Шышлова і Дзяніса Болтуця.

Абвінавачаныя выступілі з апошнім словам. Заўтра – 2 ліпеня ў 14.30 будзе агучаны прысуд.

Нагадаем, пракурор Раман Бізюк запрасіў для фігурантаў справы наступныя тэрміны:
• Дзянісу Болтуцю і Віталю Шышлову па 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
• Цімуру Піпія – 6 гадоў 3 месяцы і 2 дні пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
Тамазу Піпія – 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Апроч таго, сёння ў палітвязня Дзяніса Болтуця дзень народзінаў.
3.8K views17:29
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 20:00:01
Затрымалі студэнтку юрфака БДУ Кацярыну Віннікаву, якая выступіла з моцнай прамовай на цырымоніі ўручэння дыпломаў

Паведамляюць, што ў студэнткі ў інтэрнаце правялі ператрус, канфіскавалі ноўтбук. Яе некалькі гадзінаў дапытвалі ў РУУС, прычым адваката падчас допыту не пусцілі. Пазней дзяўчына патэлефанавала, паведаміла пра затрыманне і сказала, што чакае адваката для падпісання пратаколу, піша @dumkame

Хроніка палітычнага пераследу 1 ліпеня bit.ly/3AfrgRs

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot
7.5K viewsedited  17:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 19:19:06
У юбілейны дзясяты раз асудзілі сталічнага бяздомнага за пікетаванне. Ён правядзе за кратамі агулам каля 130 сутак

59-гадовы бяздомны Аляксандр Кутас з Мінску, які знакаміты сваімі дзіўнымі плакатамі, зноў быў затрыманы 30 чэрвеня каля станцыі метро "Каменная горка". Гэта звычайнае месца Аляксандра, дзе ён праводзіць большую частку дня і бавіць час там амаль кожны дзень. Аднак па палітычных артыкулах яго судзілі ўжо дзесяць разоў. Аляксандр ужо адбыў каля 100 дзён, а 12 чэрвеня за кратамі сустрэў сваё 59-годдзе.

У Фрунзенскім РУУСе ўчора на Кутаса зноў склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за пікетаванне, але ў яго нават нічога не было бел-чырвона-белага колеру. На яго плакаце быў толькі сцяг БССР і надпіс.

1 ліпеня суддзя Юлія Чыж разглядзела справу бяздомнага. Кутас цалкам прызнаў сваю віну. У выніку, суддзя Чыж арыштавала яго на 30 сутак.

Гісторыю бяздомнага Аляксандра Кутаса можна прачытаць па спасылцы.
3.3K views16:19
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 19:06:14
У Беларусі +6 новых палітвязняў.

Гэта Валерый Богдан, Юрый Седзянеўскі, Уладзімір Седзянеўскі, Андрэй Герасімовіч, Дзмітрый Вакуленка і Анастасія Ярашэвіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі bit.ly/3juAzHj

Спіс усіх палітвязняў Беларусі bit.ly/306kkW9
3.5K views16:06
Адкрыць / каментаваць