Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 853

2021-07-06 14:57:47
Хлопца арыштавалі за «надпіс антыдзяржаўнага характару» на фасадзе

Раніцай 2 ліпеня быў затрыманы 24-гадовы Мікалай Бібліс. Яго абвінавацілі ў «нанясенні на фасадзе трансфарматарнай падстанцыі фарбаю чырвонага колеру надпісы-лозунгі антыдзяржаўнага характару "Жыве" 27 чэрвеня каля 9:20 раніцы». У Фрунзенскім РУУСе, за «несанкцыянаванае пікетаванне» на хлопца склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП.

Справу Бібліса разглядзелі ў судзе Фрунзенскага раёна 5 чэрвеня. Сваю віну Мікалай прызнаў, але ўдакладніў, што свой надпіс нанасіў восенню, а менавіта гэты надпіс яму не належыць. Згодна з рапартам міліцыянта, 24 чэрвеня ў РУУС паступіла інфармацыя, што «ў тг-канале “Баста“ з’явілася інфармація аб новым надпісу ў раёне Захаду». Туды «выехалі міліцыянты і правялі агляд месца "правапарушэння", але сімволікі не знайшлі». На судзе дапыталі і 29-гадовага міліцыянта Жукоўскага Пятра Літвінавіча, які нават не змог назваць правільны адрас «правапарушэння».

У выніку, суддзя Юлія Чыж пакарала Мікалая 13-сутачным арыштам.
2.2K views11:57
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 14:01:00
Сёння пройдзе анлайн-сустрэча ў рамках 47-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН пад назвай «Адвакаты пад пагрозай: узмацненне пераследу адвакатуры ў Беларусі».

Спікеры прадставяць сумесную справаздачу, падрыхтаваную юрыдычнымі арганізацыямі, у якой апісаны рэпрэсіўныя меры, што прымаюцца ўрадам у дачыненні да апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у тым ліку ў дачыненні да адвакатаў, якія абараняюць гэтых людзей. Будзе даступны пераклад на рускую мову.

Сустрэча пройдзе з удзелам адвакаткі Людмілы Казак, прадстаўнікоў Цэнтра па правах чалавека Амерыканскай асацыяцыі юрыстаў, Lawyers for Lawyers, Інстытута правоў чалавека Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў.

Пачатак — 16:00.
Падрабязнасці
Рэгістрацыя на анлайн сустрэчу
2.5K viewsedited  11:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 13:12:10
“Феміда выраніла шалі, але не хочацца, каб яна яшчэ і заплакала”. Што казалі палітвязні ў апошнім слове па "Пінскай справе"

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 2 ліпеня прайшлі спрэчкі бакоў па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў дачыненні да другой партыі абвінавачаных. Сёння – 6 ліпеня – фігурантам справы будзе агучаны прысуд.

Апошнія словы палітвязняў можна прачытаць па спасылцы.
2.6K views10:12
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 12:30:09 «Вясна назірае» склала спіс дзіўных прычын для затрымання ў чэрвені, за якія суддзі каралі беларусаў тэрмінам ад 5 да 30 сутак.

Агулам за чэрвень па інфармацыі Валанцёрскай службы «Вясны» было асуджана мінімум 119 чалавек. Вядома пра 25 штрафаў на агульную суму 2 450 базавых велічыняў (больш за 71 000 беларускіх рублёў) і не менш за 94 адміністрацыйных арышта агульнай працягласцю ў 1 477 сутак.
904 views09:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 11:57:25
Паглядзіце, які партрэт з турмы даслаў свайму сыну Францішку Павел Севярынец

«Учора ён даслаў Францішку ліст з партрэцікам, у іх асобная перапіска, Францішак малюе тату малюнкі, Паша яму машынкі і піша неверагодна пяшчотныя лісточкі ад таты сыну. Як сын падрасце будзе перачытваць іх і ганарыцца сваім татам яшчэ больш».

Крыніца: Вольга Севярынец
1.9K views08:57
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 11:45:00
Праваабаронца Марфа Рабкова ў камеры страціла прытомнасць

«Вясне» стала вядома, што палітзняволеная праваабаронца Марфа Рабкова страціла прытомнасць у камеры. Гэта здарылася з-за недахопу паветра і духаты, падчас нядаўняй анамальнай спякоты для Беларусі прыкладна 27-28 чэрвеня. У камеры Марфы 12 чалавек.

Аказаная медыцынская дапамога выглядала наступным чынам: прыйшоў лекар і даў таблетку цытрамону.

Падрабязнасці bit.ly/3qMYl2V


Падтрымаць Марфу лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
- СІЗА-1, г.Мінск, вул.Валадарскага, д.2 220030, Марыя Аляксандраўна Рабкова
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
8.6K views08:45
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 11:26:12
Па справе Мікалая Дзядка прызначылі судовую псіха-лінгвістычную экспертызу. У судзе абвешчаны перапынак на час яе правядзення

Працягнуўся суд па крымінальнай справе супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка. Яго затрымалі 11 лістапада, моцна збілі і выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342,арт. 361,арт. 295-3.

Сёння суддзя Анастасія Папко прызначыла па справе судовую псіха-лінгвістычную экспертызу, на якую адправіла каля 20 пастоў з тэлеграм-канала «Мiкоlа». Пытанні экспертызы тычацца распальвання варожасці да групы асобаў, аб'яднаных па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці: супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, у тым ліку АМАПу і дзяржаўных служачых. Сам Мікола і яго адвакат былі супраць пастаноўкі гэтых пытанняў на экспертызу, бо яны выходзяць за межы абвінавачвання: артыкул 130 КК Міколе не ставіцца ў віну.

Падрабязнасці bit.ly/3jMXXzO
2.9K viewsedited  08:26
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 11:20:55
Пасля пасяджэння затрымалі як мінімум двух чалавек

Ад будынку суда за імі паехаў шэры бус, з якога выбеглі АМАПаўцы, піша @radiosvaboda

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot
2.0K viewsedited  08:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 10:41:30
Стэфановіч: «Мы, як і раней, патрабуем ад уладаў неадкладанага вызвалення Вікатара Бабарыкі»

Сябра Рады «Вясны» Валянцін Стэфановіч выказаў пазіцыю арганізацыі наконт агучана сёння прысуду палітычнаму зняволенаму экс-банкіру, былому кандыдату на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктару Бабарыку:

«Следства і суд па дадзенай справе адбываліся з грубейшымі парушэннямі прынцыпаў справядлівага судовага разбіральніцтва. Гэты несправядлівы і жорсткі прысуд яшчэ больш замацаваў нашую перакананасць у выключна палітычна матываным пераследзе Віктара Бабарыкі.

Сутнасць крымінальнай справы Віктара Бабарыкі — пераслед за рэалізацыю права на кіраванне сваёй краінай праз удзел у свабодных і дэмакратычных выбарах, якія праводзяцца на рэгулярнай аснове.

Мы, як і раней, патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладанага вызвалення Вікатара Бабарыкі, сябраў ягонай ініцыятыўнай групы і выбарчага штаба
»
2.3K views07:41
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 10:30:05
Жанчыну асудзілі за каментар, які палічылі «паклёпам на генпракурора»

Жыхарка Бараўлян Наталля Красько атрымала 2 гады «хіміі» за каментар «генеральны пракурор — злачынец». Следства палічыла, што жанчына «тым самым распаўсюдзіла несапраўдныя звесткі».

Генпракурор Андрэй Швед ацаніў памер маральнай шкоды ў 10 000 рублёў, але суд суму кампенсацыі суд знізіў на 1 тысячу — цяпер жанчына мусіць сплаціць Шведу 9 тысяч рублёў.

Падрабязнасці bit.ly/3yrfFNA
2.3K views07:30
Адкрыць / каментаваць