Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 856

2021-07-05 12:00:16 Пенсіянерку, якая паведаміла пра затрыманне дэлегаткі «Сходу», арыштавалі на 11 сутак

30 чэрвеня на сваёй старонцы ў фэйсбуку 61-гадовая Ала Спосаб паведаміла пра затрыманне дэлегаткі “Сходу” Вольгі Казановіч. Пры гэтым, яна дадала, што калі яе не будзе ў фэйсбуку, то яе затрымалі. Так і здарылася, але толькі на наступны дзень. Ала вярталася дадому з прадуктовай крамы, калі да яе падыйшлі міліцыянты, спыталі прозвішча і імя, а потым прапанавалі праехаць у Фрунзенскі РУУС. Ёй нават не дазволілі занесці дадому прадукты. У РУУС жанчыну адвезлі для «прафілактычнай гутаркі» з-за інфармацыі аб тым, што Ала раней прымала ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Але ў РУУСе на пенсіянерку склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП за дробнае хуліганства. Згодна з пратаколам, яна «ў службовым кабінеце №24 Фрунзенскага РУУСа, парушая грамадскія правілы і нормы паводзінаў, наўмысна ажыццяўляла дзеянні, а менавіта: паводзіла сябе агрэсіўна і выклікаючы, рукой скінула прыналежнасці са стала, перавярнула крэсла, на заўвагу супакоіцца не рэагавала».

2 ліпеня справу Алы Спосаб разглядзела суддзя Фрунзенскага раёна Марыя Ярохіна. На судзе дапыталі сведку-міліцыянта, які сцвярджаў, што затрымліваць пенсіянерку ніхто не збіраўся, а хацелі толькі пагутарыць і адпусціць дадому. Але «негледзячы на ўсе просьбы супакоіцца, жанчына працягвала паводзіць сябе агрэсіўна». Па яго словах, Алу даставілі ў РУУС каля 19:45, правялі яе ў кабінет №24, дзе пачалі тлумачыць пра тое, якія змены былі ўнесены ў КаАП, аб адказнасці, якая прадугледжана за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрымствах. Падчас гутаркі Ала нібыты стала паводзіць сябе агрэсіўна, з выклікам, пачала крычаць: «Чаму я тут знаходжуся, выпусціце мяне». Яна пачала махаць рукамі, скінула пісьмовыя прыналежнасці са стала. Ёй некалькі разоў тлумачылі, што дадзеныя дзеянні могуць кваліфікавацца як дробнае хуліганства, але на заўвагу яна не адрэагавала, а працягвала махаць рукамі, зачапіла крэсла і яно перакулілася. Пасля чаго міліцыянты вырашылі заводзіць адміністрацыйную справу.

Ала Спосаб растлумачыла суду, што нават не памятае, як там крэсла ўпала. Па словах пенсіянеркі, у яе дыябет, таму калі яна доўга не прымае ежу, то ў яе нямеюць пальцы, ад чаго ў яе магла ўпасці ручка. За гэта жанчына некалькі разоў прасіла прабачэнне. Яна падкрэсліла, што яна настаўніца, таму за доўгія годы працы ў яе выпрацавалася такая манера размовы, на якую некаторыя крыўдзяцца.

Суддзі Ярохінай паказанняў сведкі хапіла, каб прызнаць Алу вінаватай і арыштаваць яе на 11 сутак.
4.2K views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 20:21:06 Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома пра затрыманне мінчука Івана Лобырава. На лецішча, дзе знаходзіўся мужчына, прыехалі супрацоўнікі ў масках, правялі ператрус без панятых і затрымалі мужчыну. У чым яго вінавацяць — невядома, бо нікога побач не было.

Таксама паведамляецца, што сёння ў Століне быў затрыманы Павел Рабешка. Па месцы жыхарства мужчыны таксама правялі вобшук, у якім, па інфармацыі, прымалі ўдзел пяць супрацоўнікаў міліцыі. Быў канфіскаваны тэлефон, а самаго Паўла затрымалі і звезлі ў невядомым напрамку. Што стала падставай для прыезду супрацоўнікаў — пакуль невядома.

У Брэсце затрыманыя Дзмітрый і Юлія Велясніцкія.

Хроніка палітычнага пераследу 3 ліпеня bit.ly/3qNMYrA

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot
2.4K viewsedited  17:21
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 17:30:02
ААН заклікае дасылаць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зацікаўленае ў атрыманні інфармацыі, якая тычыцца ўсіх меркаваных парушэнняў правоў чалавека, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года, уключаючы магчымыя гендэрныя аспекты такіх парушэнняў.

У арганізацыі абавязваюцца не раскрываць вашу асобу або выкарыстоўваць прадстаўленую інфармацыю толькі з дазволу, а таксама кіравацца прынцыпам «не нашкодзь»: не падвяргаць небяспецы жыццё, бяспеку, свабоду і дабрабыт ахвяраў, сведак і іншых асобаў, якія супрацоўнічаюць.

Падрабязнасці bit.ly/2TwI2em
4.8K views14:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 15:38:50 Цімура Газізава затрымалі адразу пасля заканчэння 15-сутачнага арышту. Ён зноў за кратамі

1 ліпеня Цімур Газізаў павінен быў выйсці на волю пасля 15-сутачнага арышту. Тады яго затрымалі на спектале ў Чырвоным Дворыку. Але Цімура з ЦІПа так і не выпусцілі, бо супрацоўнікі ГУБАЗіКа каля 19:00 павезлі яго дадому для правядзення ператрусу.

2 ліпеня судовы працэс супраць Газізава вяла суддзя Ленінскага раёна Юлія Інчына. У пачатку працэсу мужчына заявіў, што нават не азнаёмлены з матэрыяламі яго справы. Суддзі Інчынай з-за дрэннай сувязі давялося тройчы зачытаць пратакол па арт. 24.3 КаАП, згодна з якім «1 ліпеня каля 22:00 будучы падобным па прыкметах да асобы, якая знаходзіцца ў вышуку Ленінскага РУУСа за здзейсненае злачынства, прадугледжанае арт. 339 КК, здзейсненае 20 жніўня на тэрыторыі Ленінскага раёна, на неаднаразовыя просьбы прадаставіць дакументы, адказваў катэгарычнай адмовай, чым аказаў непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі». Віну сваю Газізаў не прызнаў і нават не зразумеў аб якім злачынстве ідзе гаворка, бо чуў гэта ўпершыню.

Адвакат хадайнічаў аб выкліку маці Газізава ў якасці сведкі, для доказу таго, што супрацоўнікі Ленінскага РУУСа прысутнічалі пры ператрусе і таму асоба Газізава была ўстаноўленая, а падставаў патрабаваць ад яго прадастаўлення дакументаў не было. Суддзя Інчына ў хадайніцтве адмовіла.

Газізаў таксама хадайнічаў аб выкліку ў якасці сведкі выпускніцу Кацярыну Віннікаву, асуджаную ў той жа дзень, бо яна знаходзілася разам з Цімурам у РУУСе.

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа прапаноўвалі Газізаву падпісаць дакументы аб "недапушчальнасці ўдзелу ў масавых мерапрыемствах".

На судзе Цімур распавёў, што адбылося 1 ліпеня насамрэч:
«А 19:00 у мяне скончыўся арышт і пасля таго, як я атрымаў свае асабістыя рэчы, мяне пад рукі ўзялі тры супрацоўнікі ГУБАЗіКа, а дакументы яны свае не паказалі. Сілавікі запатрабавалі праехаць з імі для правядзення ператрусу. Праз 15 хвілін у кватэры раптам з'явіліся два новыя супрацоўнікі, якія не прадставіліся і прыступілі да ператрусу. На кепцы аднаго з супрацоўнікаў было напісана “Ленінскае РУУС". Вопісаў рэчаў ніякіх не рабілі. Усяго ў кватэры было 5 супрацоўнікаў міліцыі. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа адмовілі мне ў выкліку адваката, а для мяне гэта было вельмі важна. Каля 20:30 мяне прывезлі ў РУУС, дзе мне зноў адмовілі ў адвакаце. Я сядзеў спакойна, паводзіў сябе вельмі асцярожна. Каля 22:00 супрацоўнік Зайцаў мне сказаў: «Мне ўсё роўна, хочаш ты падпісваць ці не, я зраблю ўсе 60 подпісаў за цябе і напішу "адмову"». Ён пры мне дэманстратыўна пачаў падпісваць усе дакументы гэтым словам. Я не буду рабіць нешта, з-за чаго мог бы вярнуць зноў туды на суткі. Сэнс іх слоў быў у тым, што яны мяне, калі захочуць, то пасадзяць. Я зразумеў, што ў іх ёсць да мяне асабістая непрыязнь. Мне яшчэ ў мінулым годзе начальнік Ленінскага РУУСа г. Мінска палкоўнік міліцыі Капілевіч Віталь Вітальевіч казаў, што ў мяне будуць праблемы. А 20:30 маю асобу ўжо дакладна ведалі. Супрацоўнік Зайцаў мне зноў сказаў, што я яму нават не патрэбны, каб мяне пасадзіць».

Адвакат звяртае ўвагу суда, што Газізава не азнаёмілі ні з адным дакументам і асобу яго не ўстанаўлівалі. Сведку-міліцыянта на судзе Цімур не пазнаў, і сам сведка таксама не змог апісаць мужчыну, але затое пацвердзіў паказанні ў пратаколе. Суддзя Інчына адмовіла ў выкліку ўсіх сведак з боку абароны.

Адвакат назваў гэты працэс тэатрам абсурду, бо няма такога закона, які прадугледжваў бы пакаранне за адмову прадставіцца нават супрацоўніку міліцыі, таму што гэта асабістае права, а не абавязак. Ён заявіў, што яго падабаронны затрыманы незаконна і гэта прамое парушэнне правоў Газізава. Гэтак жа незаконныя пратаколы і дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. Галоўным парушэннем стала адмова ў праве на абарону.

У выніку, нягледзячы на грубыя памылкі ў справе, у адмове выкліку адваката падчас ператрусу, ілжэсведчанне міліцыянта, на поўнае неадпаведнасць нормаў пратакола, суддзя Юлія Інчына арыштавала Газізава яшчэ на 15 сутак.
1.5K views12:38
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 15:09:05
"Я за мірную і квітнеючую Беларусь". У судзе па "справе студэнтаў" дапыталі частку абвінавачаных

У судзе Савецкага раёну Мінску 1 і 2 ліпеня крымінальны працэс па "справе студэнтаў" працягваўся допытам абвінавачаных.

На судзе выступілі Ілля Трахтэнберг, Глеб Фіцнер, Вольга Філатчанкава, Ася Булыбенка ды Таццяна Якельчык. Ягор Канецкі даваць паказанні адмовіўся.

Пра што яны казалі bit.ly/3dBorQP
1.8K viewsedited  12:09
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 19:51:16
Журналіст Аляксандр Івулін стаў падазраваным па крымінальнай справе.

Яго перавялі ў СІЗА, піша @tribuna_by

Аляксандра падазраюць па 342-м артыкуле КК РБ – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Яму можа пагражаць да трох гадоў турмы.
1.6K viewsedited  16:51
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 19:40:00
Па ўсёй краіне працягваюцца суды за абразы і паклёп на прадстаўнікоў улады

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

2,5 гады «хіміі», тры тысячы — міліцыянтам. У Магілёве новы прысуд за абразу міліцыянтаў;

Год «хатняй хіміі» і 900 рублёў кампенсацыі за каментар «Панабіраюць ідыётаў»;

Два гады «хатняй хіміі» за каментар «Мусорской хряк». Абвінавачаны не памятае, ці пакідаў яго;

Два гады «хіміі» і паўтары тысячы кампенсацыі за каментар «сй гк»;

Асуджанаму раней па артыкуле 342 КК жыхару Маладзечна «прысудзілі яшчэ і «хатнюю хімію».

«Вясна» распавядае, каго і за што за гэты тыдзень асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах bit.ly/3ygnd5x
1.7K views16:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 18:44:32
Мінская гарадская калегія адвакатаў распачала дысцыплінарную вытворчасць у дачыненні да адваката Дзмітрыя Лаеўскага

Пра гэта Дзмітрый паведаміў у сваім тэлеграм-канале.

«У судовых спрэчках у абарону Віктара Бабарыкі я абгрунтаваў адсутнасць прыкмет злачынства ("атрыманне хабару") у дзеяннях іншых абвінавачаных, выказаў нязгоду з іх пазіцыяй і заявіў аб неабходнасці іх апраўдання. Пра гэта ж гаварыў у сваіх паказаннях мой падабаронны, чыю пазіцыю я, як абаронца, падтрымліваў і адстойваў. Рабіў гэта добрасумленна і прынцыпова».

Таксама ён падкрэсліў, што «аспрэчваць пазіцыю іншых удзельнікаў працэсу, асабліва калі яна выкарыстоўваецца для абвінавачвання майго падабароннага, ні закон, ні правілы прафэтыкі не забараняюць».

Хроніка палітычнага пераследу 2 ліпеня bit.ly/3xdGEMl
609 viewsedited  15:44
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 18:01:25
Мінчука судзяць за ўдзел у Маршы. Пазоў «Мінсктранса» — больш за 60 тысяч рублёў

45-гадовага Андрэя Абразцова абвінавачваюць ва ўдзеле ў Маршы 25 кастрычніка — нібыта ён «парушаў спакой грамадзян, публічна выкрыкваў лозунгі з "нецэнзурнай лаянкай", здзяйсняў громкія плясканні ў ладоні, рухаючыся па праезнай частцы, размахваў рукамі і бела-чырвона-белым сцягам».

«Мінсктранс» выставіў мужчыне пазоў на 62 тысячы 96 рублёў 66 капеек.

Падрабязнасці bit.ly/2SO5CmA
1.2K views15:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 17:08:59
Супраць спявачкі Анжалікі Агурбаш распачалі крымінальную справу за распальванне варожасці і абразу Лукашэнкі

Па словах Анжалікі, у дачыненні да яе распачатая крымінальная справа па ч.3 арт. 130 КК (Распальванне варожасці або розні), які прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі, і ч. 2 арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта) — да трох гадоў. Яе абвясцілі ў вышук, піша @tutby_official
1.3K viewsedited  14:08
Адкрыць / каментаваць