Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 850

2021-07-08 11:10:00
За абразу намесніка міністра ўнутраных спраў — паўтары гады «хатняй хіміі» і тысяча рублёў кампенсацыі

Жыхарку Ждановічаў Алену Новікаву абвінавацілі ў «абразе прадстаўніка ўлады» — нібыта яна пакінула зняважлівы каментар пад матэрыялам пра намесніка міністра ўнутраных спраў Генадзя Казакевіча.

Пацярпелы ў суд не з’явіўся, а ў заяве напісаў, што «Новікава спрабавала сваім каментаром перашкодзіць мне выконваць свае абавязкі». Свае маральныя пакуты ён ацаніў у 1000 рублёў.

Падрабязнасці bit.ly/2SVu5q5
2.0K views08:10
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 10:58:28
Міністэрства інфармацыі заявіла, што заблакавала сайт "Нашай Нівы"
1.8K viewsedited  07:58
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 10:52:25
«Хацелася б пабачыць доказы». На працэсе па «справе студэнтаў» скончаны допыт абвінавачаных

7 ліпеня ў судзе Савецкага раёна Мінска працягнуўся допыт абвінавачаных па «справе студэнтаў».

На судзе выступілі Ксенія Сырамалот і Вікторыя Гранкоўская, а таксама абаронцы абвінавачаных заявілі апошнія хадайніцтвы.

Падрабязнасці bit.ly/3hKcc62
1.9K views07:52
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 10:43:46 Сайт "Нашай Нівы" NN.by у гэты момант недасяжны. Мы не можам звязацца з некаторымі супрацоўнікамі рэдакцыі, у тым ліку галоўным рэдактарам Ягорам Марціновічам. Мы дапускаем, што ў гэты момант ён можа быць затрыманы, паколькі чытачы паведамляюць, што ў будынку, дзе ён знаходзіўся, бачылі супрацоўнікаў ГУБАЗіКа.

Калі вы былі сведкам затрымання, якое магло адбыцца каля "Ветразя" на Кальварыйскай, пішыце нам у бот @NashaNivaBot.
657 views07:43
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 10:33:11 Перастаў адкрывацца сайт "Нашай Нівы". Ён недаступны як з Беларусі, так і за межамі краіны.

Паведамляюць, што супрацоўнікі ГУБАЗіК у будынку, дзе знаходзіцца рэдакцыя "Нашай Нівы".

Паводле непацверджанай інфармацыі: бачылі галоўрэда Ягора Марціновіча, якога вялі людзі ў масках.

Хроніка палітычнага пераследу 8 ліпеня bit.ly/36jKyaq

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot
2.0K views07:33
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 10:04:52
Сёння раніцай у Оршы затрыманы праваабаронца і рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмерчак.

У яго адбыўся ператрус у 6:30 раніцы. Затым яго павезлі на допыт.

Таксама з 6 раніцы ператрус адбыўся ў фатографа сайта Дзяніса Дубкова.

Хроніка палітычнага пераследу 8 ліпеня bit.ly/36jKyaq

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot
2.3K viewsedited  07:04
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 09:59:53 У Глыбокім і Докшыцах сёння праводзяць ператрусы

«У Глыбокім сёння з самай раніцы ператрэслі кватэры актывістаў Аляксандра Шарабайкі і Вольгі Лапатка. У Докшыцах — настаўніка Арцёма Стадольніка і юрыста, былога следчага Юрыя Мацеюна.

У Докшыцах быццам бы шукаюць тых, хто размаляваў аўтобусны прыпынак у адной з вёсак. У Глыбокім, па непацверджанай інфармацыі, "шукалі выбухоўку"»

Хроніка палітычнага пераследу 8 ліпеня bit.ly/36jKyaq

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot
67 views06:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 09:45:00 ​​ «У гэтай клетцы няма злачынцаў». Што казалі ў спрэчках па справе аб удзельніках чата

5-6 ліпеня прайшлі спрэчкі па справе дзесяці палітвязняў, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў телеграм-чаце «радыкальнага напрамку». Нагадаем, дзяржабвінаваўца Аляксандр Рамановіч запрасіў для палітвязняў пазбаўленне волі, тэрмінам ад 5 да 9 гадоў, у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Усе адвакаты прасілі цалкам апраўдаць падабаронных.

Чацвёра чалавек адмовіліся ад апошніх словаў. Арцём Міцук суправадзіў адмову наступным каментаром: «Я, мабыць, адмоўлюся, таму што мала ці што, мяне потым абвінавацяць у падрыхтоўцы падпалу суду»

На выступ Аляксандра Рэзніка зала адрэагавала воплескамі:

«У гэтай клетцы няма злачынцаў, таму што любіць свой народ і сваю краіну — не злачынства. Прагнуць быць карысным чальцом грамадства і прыносіць яму карысць – таксама не злачынства.

Значна больш злачынна беспадстаўна і без якіх-небудзь цвёрдых доказаў адабраць у чалавека восем гадоў жыцця дзеля свайго прасоўвання па службе, дабрабыту або нейкіх іншых асабістых мэтаў.

Калі Якуб Колас быў на судзе, ён сказаў: "Лепш тры гады ў турме адсядзець, чым хвіліну на волі палюгам быць".
Я спадзяюся на разважлівае і справядлівае рашэнне суда, але нават калі прысуд будзе абвінаваўчым, я паеду ў калонію з чыстым сумленнем, таму што я ведаю, што нічога з таго, што мне ставяць у віну, я не здзяйсняў, мне няма ў чым каяцца і прызнавацца».

Падрабязнасці bit.ly/2Vksv1R
696 views06:45
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 09:09:40 У Светлагорску зраніцы 8 ліпеня адбываюцца масавыя ператрусы.

У кватэры некалькіх жыхароў горада амаль адначасова прыйшлі міліцыянты з пастановамі на ператрус. Прычыны і нагоды ператрусаў пакуль невядомыя. Прыйшлі з вобшукам па фактам "тэрарызму" да роднай сястры актывіста Дзмітрыя Дзікуна, які зараз з’ехаў у Літву, піша @palessepress

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot
1.5K viewsedited  06:09
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 09:02:07 ​Да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" далучыліся 30 вядомых асоб і напісалі 35 лістоў палітвязням. Працяг будзе!
Праект скіраваны на тое, каб падказаць людзям, як напісаць ліст за краты невядомаму чалавеку (у праекце ёсць лісты і знаёмым людзям), а таксама звярнуць увагу на канкрэтную постаць, бо за агульнай колькасцю палітвязняў большасць проста губляецца. Далучайцеся ды пішыце лісты зняволеным!

1. Пётр Кузнецоў - Лідзіі Коршун
https://t.me/vsviasna/676
2. Андрэй Дынько - Вадзіму Чапялевічу
https://t.me/vsviasna/678
3. Макс Шчур - Віктару Снегуру
https://t.me/vsviasna/683
4. Фелікс Аксёнцаў - Ільі Трахтенбергу
https://t.me/vsviasna/685
5. Зміцер Сасноўскі - Алегу Рубцу
https://t.me/vsviasna/690
6. Алесь Бяляцкі - Алане Гебрамарыям
https://t.me/vsviasna/694
7.Валянцін Акудовіч - Яўгену Зялкоўскаму
https://t.me/vsviasna/697
8. Аляксей Шэін - Данілу Бандаруку
https://t.me/vsviasna/698
9. Аляксей Дзікавіцкі - Алене Маўшук
https://t.me/vsviasna/700
10. Анастасія Шпакоўская - Марыі Каленік
https://t.me/vsviasna/701
11. Антаніна Хатэнка - Сафіі Малашэвіч
https://t.me/vsviasna/702
12. Хрысціна Дробыш - Дзмітрыю Гопце
https://t.me/vsviasna/703
13. Алёна Палачанская - Максіму Зіневічу
https://t.me/vsviasna/707
14. Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) - Кацярыне Андрэевай(Бахвалавай)
https://t.me/vsviasna/718
15. Iлья Чарапко-Самахвалаў - Сяргею Красоўскаму
https://t.me/vsviasna/719
16. Наталья Дуліна - Сцяпану Латыпаву
https://t.me/vsviasna/721
17. Алег Гаруновіч - Аляксею Беразінскаму
https://t.me/vsviasna/722
18. Воля Дземка - Яўгену Юшкевічу
https://t.me/vsviasna/724
19. Канстанцін Яськоў - Сяргею Спарышу
https://t.me/vsviasna/725
20. Ілья Сін - Ціхану Клюкачу
https://t.me/vsviasna/726
21. Ганна Янкута - Ціхану Осіпаву
https://t.me/vsviasna/727
22. Павел Аракелян - братам Кіму і Аляксею Самусенкам
https://t.me/vsviasna/728
23. Андрэй Павук - Сяргею Ціханоўскаму і Міколу Дзядку
https://t.me/vsviasna/729
24. Пётр Рудкоўскі - Уладзіміру Сокалу
https://t.me/vsviasna/730
25. Сяргей Башлыкевіч - Сяргею Бялевічу
https://t.me/vsviasna/731
26. Юля Цімафеева - Наталлі Хершэ
https://t.me/vsviasna/734
27. Анатоль Івашчанка - Андрэю Севяртоку
https://t.me/vsviasna/735
28. Сяргей Абламейка - Аляксандру Вінярскаму, Марку Салонікаву, Данілу Бандаруку, Віктару Барушка.
https://t.me/vsviasna/736
29. Анхела Эспіноса - Аліне Муратавай
https://t.me/vsviasna/739
30.Сяргей Навумчык - Уладзіміру Гундару
https://t.me/vsviasna/740
1.4K views06:02
Адкрыць / каментаваць