Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 851

2021-07-07 19:06:58
«Я добры чалавек. Я мухі не пакрыўджу». У Гомелі за напад на супрацоўніка СІЗА судзяць непаўналетняга Мікіту Залатарова

У лютым падлетка асудзілі па справе аб «кактэйлях Молатава» і прысудзілі да 5 гадоў выхаваўчай калоніі. Цяпер яго абвінавачваюць у нападзе на супрацоўніка СІЗА, а таксама ў пагрозах на адрас супрацоўніцы ізалятара і членаў яе сям'і.

Мікіта на судзе паведаміў, што яго па-ранейшаму часта б'юць у СІЗА: «адводзяць ад камер і наносяць удары дубінкай».

Пацярпелыя па справе хочуць агулам атрымаць 2000 рублёў маральнай кампенсацыі

Маці Мікіты Лілія Залатарова заявіла суду:

Мне толькі застаецца прадаць сябе на органы. Я не працую, у мяне няма нерухомасці, якую можна прадаць. Я не ведаю, як я змагу выплаціць гэтыя пазовы.

Падрабязнасці bit.ly/3jRuYLj
3.0K viewsedited  16:06
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 17:50:55
Журналіста Алега Супрунюка адпусцілі дадому.

Пра гэта ён паведаміў у сваім Facebook.

Заўтра адбудзецца працяг судовага пасяджэння.

Нагадаем, рэдактара навінаў сайту «Першы Рэгіён» Алега Супрунюка вінавацяць у вырабе і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Справа тычыцца падрыхтоўкі журналісцкага матэрыялу, фотаздымак у якім раней быў прызнаны экстрэмісцкім
1.5K viewsedited  14:50
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 17:44:58
Палітзняволеную Вольгу Залатар у Дзень народзінаў перавялі ў «Навінкі»

Стала вядома, што раніцай 7 ліпеня палітзняволеную Вольгу Залатар перавялі ў «Навінкі» для псіхіятрычнай экспертызы мінімум на два тыдні. Сёння ёй спаўняецца 38 гадоў.

Вольгу затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа 18 сакавіка, калі яна везла 10-гадовую дачку ў музычную школу. 29 сакавіка палітзняволенай прад'явілі абвінавачванне па артыкулу 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва такім фарміраваннем або ўваходзячым у яго структурным падраздзяленнем).

Шматдзетная маці за кратамі ўжо амаль чатыры месяцы. 111 дзён яна не бачыла сваіх пяцярых непаўнагадовых дзяцей. Нядаўна Вольга цяжка перахварэла на COVID-19, а зараз аднаўляе сілы і здароўе.
 
Павіншаваць палітзняволеную з Днём народзінаў можна па адрасе: РНПЦ Псіхічнага здароўя, 220053, г. Мінск, Далгінаўскі тракт, 152
1.5K views14:44
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 17:32:31
Мінчука асудзілі за абразу і пагрозу гвалтам да супрацоўнікаў ГУБАЗіКа, якіх палітвязень Дзядок назваў датычнымі да яго катаванняў

35-гадоваму мінчуку Яўгену Сямёнаву прысудзілі 5 гадоў калоніі па чатырох артыкулах КК. Яго судзілі за 2 каментары ў дачыненні да супрацоўнікаў ГУБАЗіКа Івана Тарасіка і Аляксандра Алёксы. Інфармацыю пра іх ён узяў у телеграм-канале BYPOL пад публікацыяй аб датычнасці іх да катаванняў Мікалая Дзядка, і расшарыў яе ў іншы телеграм-чат са сваімі каментарамі: «... пойдзем ім біць е****» і «Усе цяпер ведаюць, дзе жывуць гэтыя к*злы». Акрамя гэтага, мужчыну судзілі за крадзёж і ўхіленне ад адбыцця «хатняй хіміі».

Тарасік расказаў, што «быў у шоку ад пакінутага абвінавачаным каментаром, бо "ніколі нікога не катаваў" і пасля прачытання каментара дрэнна спаў».

Падрабязнасці bit.ly/3yBDxOB
1.9K viewsedited  14:32
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 15:55:19
Мінчуку прысудзілі тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у мітынгу, за які ён ужо адбыў 15 сутак арышту

Жыхара Мінска Вадзіма Марчанку абвінавачвалі ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — а менавіта ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 4 кастрычніка. За ўдзел ў гэтай акцыі Вадзім раней быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і адбыў 15-суткавы арышт.

Таксама на судзе быў заяўлены пазоў ад «Мінсктранса», за нібыта спыненне грамадскага транспарту, на суму 18 624 рубля 45 капеек.

Суддзя Максім Трусевіч палічыў віну мужчыны даказанай і прысудзіў яму 3 гады «хатняй хіміі». Грамадзяскі іск ад «Мінсктранса» будзе разгледжаны ў асобным парадку.

Падрабязнасці bit.ly/3qTWx85
2.4K viewsedited  12:55
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 14:20:43
Супрацоўнікі КДБ затрымалі магілёўца Паўла Ахрамеева.

Вядома, што да яго прыйшлі ў кватэру ў рамках невядомай крымінальнай справы. Статус Ахрамеева невядомы — нібыта, ён сведка, але пры гэтым невыключана, што яго затрымаюць на трое сутак да прад'яўлення абвінавачвання.

Раней, у гэты ж дзень, Ахрамеева зрабілі панятым у суседкі, у якой прайшоў ператрус па крымінальнай справе за нейкі абразлівы каментар,

Хроніка палітычнага пераследу 7 ліпеня bit.ly/3jYz0Bs

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot
2.7K views11:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 13:52:30
Міністэрства юстыцыі пачало пазапланавую праверку Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»

Пра гэта паведамляе сама арганізацыя.

6 ліпеня яна атрымала ліст Міністэрства юстыцыі з паведамленнем аб пачатку правядзення «кантрольных мерапрыемстваў па вывучэнні дзейнасці [арганізацыі] на прадмет адпаведнасці патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь і статута».

Раней Мінюст ужо зацікавіўся ў такім жа кантэксце Беларускай асацыяцыяй журналістаў, ПЭН-цэнтрам, «Экадомам», «Звяном» і «Рухам за свабоду».
491 viewsedited  10:52
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 13:40:12
Да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. Гарадзенца судзяць за заклікі да гвалту і тэрарызму

29-гадовага Леаніда Герасімлюка абвінавачваюць у «публічных закліках да гвалту і здзяйснення актаў тэрарызму», размешчаных нібыта ім у кастрычніку-лістападзе 2020 года ў адным з публічных Telegram-чатаў і «іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі».

Сваёй віны Леанід не прызнае.

«Я законапаслухмяны грамадзянін, служыў у арміі. Тое, у чым мяне абвінавачваюць, я не здзяйсняў! Не ведаю, хто напісаў за мяне некаторыя паведамленні, тэлефонам маглі скарыстацца іншыя людзі, таксама і з майго акаўнта ў ранейшым прададзеным тэлефоне».

Падрабязнасці bit.ly/36itQZ7
864 views10:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 13:06:02
У Брэсце ўчора быў затрыманы рэдактар навін сайта "Першы Рэгіён" Алег Супрунюк. Як паведамляе "Першы Рэгіён", каля 22:20 журналіста забралі з дому супрацоўнікі міліцыі. Цяпер Алег знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Берасця, ён затрыманы. Па якой прычыне - блізкім…
1.4K views10:06
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 11:24:57
Склалі рапарт за сушку ручніка. У СІЗА-1 працягваецца ціск на валанцёра «Вясны» Андрэя Чапюка

На мінулым тыдні на Андрэя склалі рапарт аб парушэнні парадку за тое, што ён сушыў ручнік на дужцы нары. Пры гэтым, месцаў для сушкі ў камеры, акрамя адной маленькай батарэі, на усіх арыштантаў няма і яны вымушаныя сушыць свае рэчы, як атрымаецца.

Як вядома, цяпер у многіх камерах у СІЗА і турмах неверагодная спякотна. Арыштанты ратуюцца ад яе як могуць, у тым ліку, з дапамогай вады і мокрых рэчаў. Некаторыя, як праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова, нават губляюць прытомнасць праз недахоп паветра. Андрэй ратаваўся ад спёкі мокрым ручніком — гэта палічылі парушэннем парадку ў СІЗА-1. Гэта можа быць падставай для пакарання яго суткамі ў ШІЗА.

Андрэй
за кратамі ўжо дзевяць месяцаў. Яго абвінавачваюць ва «ўдзеле ў масавых беспарадках» і «ўдзеле ў злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме».

Падтрымаць Андрэя:
- СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага, д.2 220030, Андрэю Сяргеевічу Чапюку
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
2.2K views08:24
Адкрыць / каментаваць