Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 854

2021-07-06 10:08:01
14 гадоў калоніі — агучылі прысуд палітзняволенаму экс-банкіру Віктару Бабарыку

Суддзя Ігар Любавіцкі пакараў палітвязня 14-мі гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, прызнаўшы Бабарыку вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК). Віктар Бабарыка віну не прызнаў.

Падрабязнасці bit.ly/3hjKDS4
2.6K views07:08
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 09:42:05
«Калі час выбраў нас, мы павінны справіцца». Адвакатка распавяла пра сустрэчу з Марфай Рабковай

Адвакатака Наталля Мацкевіч у Twitter распавяла пра сустрэчы з палітзняволенай праваабаронцай Марфай Рабковай.

«Сёння наведвала Машу Рабкову. Яна стала тонкай, празрыстай, але трымаецца цвёрда. Сказала, што прачытала: "Не людзі выбіраюць часы, у якіх жыць, а часы выбіраюць людзей". І кажа: "Калі час выбраў нас, мы павінны справіцца"».

Падтрымаць Марфу лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
- СІЗА-1, г.Мінск, вул.Валадарскага, д.2 220030, Марыя Аляксандраўна Рабкова
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn

Як там Марфа? Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай — у падкасце «Вясна прыйдзе»
746 views06:42
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 09:31:31
Сёння Вярхоўны суд вынесе прысуд палітвязню Віктару Бабарыку і іншым фігурантам "справы Белгазпрамбанку".

Вось як выглядае чарга на пасяджэнне.
981 viewsedited  06:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 09:25:00
«На Дзень Волі збіралі людзей па дамах у 7 раніцы, супраць каля 40 затрыманых распачалі крыміналкі»

Па дадзеных «Вясны», на Дзень Волі 25 сакавіка па ўсёй Беларусі затрымалі каля 250 чалавек. 30-гадовая мінчанка Наталля — адна з іх. Дзяўчыну затрымалі прэвентыўна — у 7 гадзін раніцы, як і многіх у той дзень. Але на Акрэсціна яе змясцілі ў межах крымінальнай справы па артыкуле 342 КК за каментарый у тэлеграме, які яна не пісала. Наталля была вымушана з'ехаць ад пераследу з Беларусі.

Дзяўчына распавяла «Вясне» пра сваё затрыманне, пра ўмовы ўтрымання ў ІЧУ на Акрэсціна, пра прыход мужа-міліцыянта пацярпелай у камеру да затрыманых і іншае bit.ly/2VdAc9Z

«Супрацоўнікі ізалятара пыталіся: "Навошта ты гэта рабіла?" Яны шчыра не разумелі, таму што ў мяне добрая зарплата і вышэйшая адукацыя. Калі я казала, што мая зарплата вышэй за іх у разы тры, то яны вельмі дзівіліся».
1.1K views06:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 19:35:15
Ксёндз Вячаслаў Барок, вядомы крытычнымі каментарамі ў сваім відэаблогу, вымушана пакінуў Беларусь.

Заўтра ён абяцае распавесці падрабязнасці на сваім ютуб-канале, піша @christianvision

Нагадаем, што ў снежні Вячаслаў Барок правёў за кратамі 10 сутак, бо апублікаваную ім антыфашысцкую карыкатуру палічылі "дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі".
4.5K viewsedited  16:35
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 19:24:05
Да актывіста Паўла Вінаградава, які жыве ў Беразіно, прыйшлі з аглядам.

Пра гэта ён паведаміў у сваім Facebook.

UPD. З'явілася інфармацыя, што Паўла затрымалі

Хроніка палітычнага пераследу 5 ліпеня bit.ly/3yos2tB

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot
3.5K viewsedited  16:24
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 18:42:23
Аляксандр Івулін, Данііл Калеснікаў, Максім Жараў, Ілля Толкач ды Руслан Волкаў прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

У Беларусі сёння +5 новых палітвязняў. Агулам іх — 534

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць справы новых палітвязняў палітычна матываванымі bit.ly/36fy4Rm
4.2K viewsedited  15:42
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 18:25:59
«Міжнародная супольнасць павінна працаваць калектыўна, каб заставіць улады паважаць правы чалавека». У СПЧ адбыўся інтэрактыўны дыялог па сітуацыі ў Беларусі

На 47-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН прагучала пытанне Беларусі — адбыўся інтэрактыўны дыялог, у якім прыняло удзел 35 прастаўнікоў з розных краін і няўрадавых арганізацый.

На ім свой даклад прадставіла Спецдакладчык Анаіс Марэн.

«Мы сутыкнуліся з глыбокім палітычным крызісам падчас прэзідэнцкіх выбараў. Як у папярэдніх выбарчых кампаніях большасць кандыдатаў апазіцыі былі выключаны з працэсу, трое з іх дагэтуль знаходзяцца ў турме».

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч у сваім выступе адзначыў, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае пагаршацца.

«Мы асабліва занепакоеныя жорсткімі зменамі ў заканадаўстве, якія крыміналізуюць любую публічную крытыку рэжыму. Беларусь не выконвае свае міжнародныя абавязацельствы»

Падрабязнасці bit.ly/3hglmrK
3.3K viewsedited  15:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 16:55:58 ​​ Праваабаронца «Вясны» распавёў пра збіццё супрацоўнікамі ГУБАЗіКа. Ён падае на іх заяву ў межах універсальнай юрысдыкцыі

Праваабаронца і сябра Рады «Вясны» Зміцер Салаўёў распавёў, як падчас масавых ператрусаў у праваабаронцаў і актывістаў 16 лютага яго збілі супрацоўнікі ГУБАЗіКа.

«Падчас вобшуку супрацоўнік ГУБАЗіКа, які кіраваў штурмам і вобшукам, пачаў мяне збіваць (удары ў жывот, галаву), пасля да збіцця падключыліся іншыя асобы ў масках — удары ў галаву, удары па нагах. У адказ на патрабаванье выдаць копію пратаколу вобшуку — удар па назе ад асобы ў чорным у масцы.

Падчас перавозкі невядомы ў масцы ўдарыў мяне ззаду кулаком у патыліцу — у выніку праявы ЧМТ, пашкоджанне шыйнага аддзелу пазваночніка. У РАУС Мінскага раёну высветлілася, што старэйшы оперупаўнаважаны падпалкоўнік Валадзько і старэйшы оперупаўнаважаны падпалкоўнік Рудэнка склалі рапарт, адпаведна катораму ў мяне на доме размешчана выява Пагоні, што на іх думку з'яўляецца масавым мерапрыемствам».

Цяпер Зміцер шукае пацярпелых ад дзеянняў старэйшага оперупаўнаважанага падпалкоўніка Валадзько і старэйшага оперупаўнаважанага падпалкоўніка Рудэнка. Ён збіраецца падаць на іх заяву ў межах універсальнай юрысдыкцыі.

Падрабязнасці bit.ly/2V8BBi6
3.9K views13:55
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 15:52:13 Акрамя таго, у ІЧУ Брэста перасталі пускаць адвакатаў

Блізкія затрыманых 2 ліпеня паведамілі @viasna_brest, што на працягу апошніх дзён адвакаты спрабавалі патрапіць ў Ленінскі ізалятар часовага ўтрымання.

У пятніцу вечарам прычынай адмовы на наведванне адвакатамі сваіх падабаронных называлі тое, што адбываецца перазменка персаналу. Аднак і пасля перазменкі адвакатаў таксама не пусцілі.

У суботу раніцай працаўнікі ІЧУ спасылаліся на недахоп пакояў для зносін з адвакатамі. Затым — што адбываецца дэзінфекцыя, пасля якой нібыта нельга заходзіць на працягу 12 гадзін.

У нядзелю ў ІЧУ адвакатаў зноў не пускалі, спаслаўшыся на тое, што зноў правялі дэзінфекцыю. Адпаведна, зноў 12 гадзін нельга заходзіць у памяшканні для зносін з адвакатамі.
3.2K viewsedited  12:52
Адкрыць / каментаваць