Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 852

2021-07-07 10:58:25
«Толькі напамін, што я не злачынца змяншае боль». Зняволены Яўген Юшкевіч просіць людзей пісаць яму

У Twitter апублікавалі частку ліста экс-следчага Яўгена Юшкевіча, які зараз знаходзіцца ў СІЗА-1.

«Што трэба? Ды быццам вось параду па кнігах папрасіў, гэта трэба. Яшчэ проста часам нагадваць пра мяне ў сетцы, у мяне ўчапіліся кіпцюрамі ў мяса, і толькі напамін, што я не злачынца змяншае боль. Проста атрымліваць лісты, пералічэнні на рахунак, па 5-6 рублёў — і гармон шчасця перабівае прытхласць быцця і побыту, і ты разумееш — цябе памятаюць».

Нагадаем, экс-следчага і ініцыятара праекта ByChange Яўгена Юшкевіча абвінавачваюць па 3 артыкулах: арт. 289 КК («Акт тэрарызму»), арт. 342 КК («Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі»).

Падтрымаць Яўгена:
- СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага, д.2 220030, Яўгену Міхайлавічу Юшкевічу

Адрасы і спіс усіх палітвязняў bit.ly/3sSr3iL
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
225 viewsedited  07:58
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 09:24:27
«Парушана норма заканадаўства наконт малітвы». Пасля выканання рэлігійнага гімна «Магутны Божа» ў мінскі касцёл прыйшла міліцыя.

Біскуп Юры Касабуцкі паведаміў у Фэйсбуку, што супрацоўнікі міліцыі выставілі прэтэнзію, што была «парушаная нейкая норма заканадаўства наконт малітвы „Магутны Божа“». Што канкрэтна, піша біскуп, «яны не разумелі самі...»

— 4 ліпеня ў нашу мінскую архікатэдру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з прэтэнзіяй, што парушана нейкая там норма заканадаўства наконт малітвы "Магутны Божа". Што канкрэтна, яны не разумелі самі...

… На сённяшні дзень гэты гімн стаў малітвай, якая выкарыстоўваецца ў набажэнствах каталікоў, праваслаўных, пратэстантаў, а таксама апошнім часам гэты гімн спяваюць людзі, якія не атаесамляюць сябе з ніякай рэлігіяй.

Гімн "Магутны Божа"
гэта перш за ўсё малітва за нашу бацькаўшчыну і за наш народ.

…Чаму мы не можам спяваць "Магутны Божа"? Пытанне рытарычнае...»
1.7K views06:24
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 08:57:19 У Брэсце ўчора быў затрыманы рэдактар навін сайта "Першы Рэгіён" Алег Супрунюк.

Як паведамляе "Першы Рэгіён", каля 22:20 журналіста забралі з дому супрацоўнікі міліцыі. Цяпер Алег знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Берасця, ён затрыманы. Па якой прычыне - блізкім не паведамілі.

Хроніка палітычнага пераследу 6 ліпеня bit.ly/3AytziD
1.9K viewsedited  05:57
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 20:00:32 Асуджаным палітвязням па "пінскай справе" пакінулі прысуды без зменаў, але пералічылі тэрміны пакаранняў

6 ліпеня ў Брэсцкім абласным судзе судовая калегія разглядзела апеляцыйныя скаргі на прысуды першай партыі асуджаных палітвязняў па «пінскай справе». У канцы красавіка 14 палітзняволеных асудзілі да тэрмінаў ад 5,5 да 6,5 гадоў калоніі. Сёння ўсім пакінулі прысуды ў сіле, але пералічылі тэрміны згодна з апошнімі зменамі ў Крымінальным кодэксе. Па новых правілах адзін дзень утрымання пад вартай адпавядае паўтара дням пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага і ўзмоцненага рэжыму. Такім чынам:

Багнавец Раман, Халімончык Артур, Рагашчук Вячаслаў, Гунько Рыгор, Міхайлаў Станіслаў, Маўшук Алена ўжо адбылі замест 329 дзён — 493,5;
Шэлямет Вячаслаў, Рубец Алег, Богнат Данііл замест 328 дзён — 492;
Салавей Ігар, Цярэшка Аляксандр замест 305 дзён — 457,5;
Масціцкі Дэвід замест 306 дзён — 459;
Ляжэнка Сяргей замест 288 дзён — 432;
Маўшук Сяргей замест 67 дзён — 100,5.

У выніку, пінскім палітвязням скарацілі тэрмін пакарання прыкладна ад 1 да 5 месяцаў.
2.0K views17:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 17:55:04
Падпішы петыцыю аб спыненні катаванняў у калоніі ў адносінах да зняволенага Арцёма Анішчука

На petitions.by з'явілася петыцыя, якая адрасуецца Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС наконт катаванняў, маральнага і фізічнага ціску ў магілёўскай калоніі №15 на зняволенага Арцёма Анішчука.

Нагадаем, асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі Арцём Анішчук расказаў, што ў дачыненні да яго ажыццяўляюцца гвалтоўныя дзеянні фізічнага і псіхалагічнага характару з боку адміністрацыі ПК-15. Каб спыніць катаванні мужчына быў вымушаны праглынуць металічныя прадметы. А пасля пракурорскай праверкі па гэтай сітуцыі, Арцёма асабіста збіваў начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка.

Пасля таго, як пад петыцыяй будзе назбірана 2000 подпісаў, яна будзе накіраваная ў Генеральную пракуратуру і Дэпартамент выканання пакаранняў МУС.

ПАДПІСАЦЬ ПЕТЫЦЫЮ
2.5K views14:55
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 17:29:45
Па «пінскай справе» асуджана ўжо 24 чалавекі — ім прысудзілі 129 гадоў і 6 месяцаў калоніі

Сёння быў вынесены прысуд другой партыі абвінавачаных па «пінскай справе». Суддзя Вера Філонік прызначыла 10 палітвязням агулам 36 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У канцы красавіка суддзя Яўген Брэган асудзіў першую партыю абвінавачаных па «пінскай справе» — 14 палітвязняў атрымалі тэрміны ад 5,5 да 6,5 года калоніі. Агулам — 83,5 года калоніі.

Усіх іх абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня. Пацярпелымі выступалі 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў.
1.8K viewsedited  14:29
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 16:51:11
Вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па "Пінскай справе"

Сёння быў агучаны прысуд у дачыненні да другой партыі абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Суддзя Вера Філонік прызначыла палітвязням наступныя тэрміны пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненнага рэжыму:

Аляксандру Лопуху — 5 гадоў і 6 месяцаў;
Сяргею Цібцу, Валянціну Колбу, Андрэю Хвескаўцу — 5 гадоў кожнаму;
Леаніду Германовічу, Андрэю Моцуку, Аляксандру Шандыбе — 4,5 года кожнаму;
Сяргею Волкаву, Аляксандру Шаламіцкаму, Сяргею Шаламіцкаму — 4 гады кожнаму.

Падрабязнасці bit.ly/3qOPe1y
2.4K views13:51
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 16:31:14
Журналісту “Настоящего времени” Раману Васюковічу прысудзілі штраф у 30 базавых велічынь (870 рублёў).

Яго абвінавачвалі ў працы на замежнае медыя без акрэдытацыі, піша @euroradio

Хроніка палітычнага пераследу 6 ліпеня bit.ly/3AytziD
2.1K viewsedited  13:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 15:15:00
Канцэрн Nestlé пасля крытыкі праваабаронцаў вырашыў скараціць рэкламу на дзяржаўным беларускім тэлебачанні

У сваім каментары канцэрн намагаўся патлумачыць публікацыю сваёй рэкламы на беларускім дзяржаўным тэлебачанні адсутнасцю альтэрнатыўных тэлевізійных каналаў і шырокім спектрам тавараў у Беларусі.

«Нашай мэтай было і будзе забяспечваць мясцовае насельніцтва Беларусі бяспечнай, смачнай і даступнай ежай. У прынцыпе, мы не пазыцыянуем сябе ў адпаведнасці з палітычнымі прынцыпамі краін, у якіх працуем, і не выконваем усіх законаў і санкцый».

Нагадаем, «Вясна» і яшчэ больш за 50 няўрадавых арганізацый з 18 краін звярнуліся з адкрытым лістом да кіраўніцтва Nestlé з заклікам спыніць размяшчэнне рэкламы ва ўсіх дзяржаўных беларускіх СМІ.

Падрабязнасці bit.ly/3yxa749
2.7K views12:15
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 15:00:25
Патрабуем правесці расследаванне па фактах катаванняў і жорсткага абыходжання ў дачыненні да Мікалая Дзядка і іншых затрыманых

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці выступілі з супольнай заявай, у якой заклікалі Генеральную пракуратуру і Следчы камітэт правесці праверкі і распачаць крымінальныя справы па фактах прымянення катаванняў і жорсткага абыходжання да затрыманых з боку супрацоўнікаў ГУБАЗіК, у прыватнасці, да Мікалая Дзядка, Сцяпана Латыпава, Івана Багдзевіча, Ігара Ермолава, Аляксандра Мар'ясава, Давіда Слашчова, Віталя Шышлова, Арцёма Анішчука і многіх іншых.

«Мы звяртаем увагу на тое, што права не падвяргацца катаванням з'яўляецца абсалютным правам, якое азначае, што ніякія выключныя абставіны, якімі б яны ні былі, будзь то стан вайны або пагроза вайны, унутраная палітычная нестабільнасць ці любое іншае надзвычайнае становішча, не могуць служыць апраўданнем катаванняў».

Заява цалкам bit.ly/3ymZArW
2.5K views12:00
Адкрыць / каментаваць