Get Mystery Box with random crypto!

Асуджаным палітвязням па 'пінскай справе' пакінулі прысуды без | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Асуджаным палітвязням па "пінскай справе" пакінулі прысуды без зменаў, але пералічылі тэрміны пакаранняў

6 ліпеня ў Брэсцкім абласным судзе судовая калегія разглядзела апеляцыйныя скаргі на прысуды першай партыі асуджаных палітвязняў па «пінскай справе». У канцы красавіка 14 палітзняволеных асудзілі да тэрмінаў ад 5,5 да 6,5 гадоў калоніі. Сёння ўсім пакінулі прысуды ў сіле, але пералічылі тэрміны згодна з апошнімі зменамі ў Крымінальным кодэксе. Па новых правілах адзін дзень утрымання пад вартай адпавядае паўтара дням пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага і ўзмоцненага рэжыму. Такім чынам:

Багнавец Раман, Халімончык Артур, Рагашчук Вячаслаў, Гунько Рыгор, Міхайлаў Станіслаў, Маўшук Алена ўжо адбылі замест 329 дзён — 493,5;
Шэлямет Вячаслаў, Рубец Алег, Богнат Данііл замест 328 дзён — 492;
Салавей Ігар, Цярэшка Аляксандр замест 305 дзён — 457,5;
Масціцкі Дэвід замест 306 дзён — 459;
Ляжэнка Сяргей замест 288 дзён — 432;
Маўшук Сяргей замест 67 дзён — 100,5.

У выніку, пінскім палітвязням скарацілі тэрмін пакарання прыкладна ад 1 да 5 месяцаў.