Get Mystery Box with random crypto!

Вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па 'Пінскай справе | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па "Пінскай справе"

Сёння быў агучаны прысуд у дачыненні да другой партыі абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Суддзя Вера Філонік прызначыла палітвязням наступныя тэрміны пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненнага рэжыму:

Аляксандру Лопуху — 5 гадоў і 6 месяцаў;
Сяргею Цібцу, Валянціну Колбу, Андрэю Хвескаўцу — 5 гадоў кожнаму;
Леаніду Германовічу, Андрэю Моцуку, Аляксандру Шандыбе — 4,5 года кожнаму;
Сяргею Волкаву, Аляксандру Шаламіцкаму, Сяргею Шаламіцкаму — 4 гады кожнаму.

Падрабязнасці bit.ly/3qOPe1y