Get Mystery Box with random crypto!

Па «пінскай справе» асуджана ўжо 24 чалавекі — ім прысудзілі 1 | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Па «пінскай справе» асуджана ўжо 24 чалавекі — ім прысудзілі 129 гадоў і 6 месяцаў калоніі

Сёння быў вынесены прысуд другой партыі абвінавачаных па «пінскай справе». Суддзя Вера Філонік прызначыла 10 палітвязням агулам 36 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У канцы красавіка суддзя Яўген Брэган асудзіў першую партыю абвінавачаных па «пінскай справе» — 14 палітвязняў атрымалі тэрміны ад 5,5 да 6,5 года калоніі. Агулам — 83,5 года калоніі.

Усіх іх абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня. Пацярпелымі выступалі 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў.