Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 857

2021-07-02 17:08:59
Супраць спявачкі Анжалікі Агурбаш распачалі крымінальную справу за распальванне варожасці і абразу Лукашэнкі

Па словах Анжалікі, у дачыненні да яе распачатая крымінальная справа па ч.3 арт. 130 КК (Распальванне варожасці або розні), які прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі, і ч. 2 арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта) — да трох гадоў. Яе абвясцілі ў вышук, піша @tutby_official
1.3K viewsedited  14:08
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 17:03:03 «Выказала падзяку Максіму Знаку, чым парушыла правілы правядзення масавых мерапрыемстваў». Выпускніцу юрфаку БДУ Кацярыну Віннікаву арыштавалі на 15 сутак

29 чэрвеня на цырымоніі ўручэння дыпломаў Кацярына Віннікава выступіла з натхняльнай прамовай, у якой падзякавала юрыстам і выкладчыкам, сярод якіх быў і палітвязень Максім Знак. 1 чэрвеня ў дзяўчыны ў інтэрнаце правялі ператрус і канфіскавалі ноўтбук, а яе саму дапытвалі некалькі гадзінаў у РУУСе, прычым адваката падчас допыту не пусцілі. У Ленінскім РУУСе на Кацярыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне.

2 ліпеня справу Кацярыны Віннікавай разглядзелі ў судзе Ленінская раёна. Судзіла дзяўчыну Марына Клімчук. Згодна з пратаколам, Віннікава «правяла пікетаванне шляхам выказвання грамадзка-палітычных поглядаў, выступала на сцэне супраць пераследу юрыстаў». Кацярына сваю віну не прызнала.

Па словах Віннкавай, на ўручэнне дыплома былі запрошаныя ўсе студэнты 4 курса з мэтай уручэння дыпломаў, а сама цырымонія пачыналася ў 18:00. Было прапанавана лепшым студэнтам выступіць з падзячнай прамовай, таму яна, як чырвонадыпломніца, выйшла на сцэну з падзячнай прамовай. Яна тлумачыць, што выступала з удзячнасцю выкладчыкам, а Максіма Знака згадала толькі адзін раз. Суддзя запытала, які сэнс укладвала дзяўчына ў сваю прамову, на што тая адказала: «Дзякавала настаўнікам і тым, хто ўкладваў свае сілы і атрымаў дыплом юрфака БДУ». Кацярына адмаўляе, што такім чынам выказвала сваю палітычную пазіцыю, і нагадвае, што яна выходзіла не па ўласнай ініцыятыве, а гэта толькі было часткай праграмы.

На судзе выступілі выкладчыкі і студэнты БДУ, якія пацвердзілі, што прозвішча Знака Кацярына назвала толькі адзін раз. Усе характарызуюць яе толькі са станоўчага боку. У рапарце супрацоўніка міліцыі сказана, што "падчас маніторынгу інтэрнэту знайшоў запіс на якім відаць, што Віннікава, выступаючы са сцэны, выказала падзяку Максіму Знаку, чым парушыла правілы правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама была ў белай сукенцы з чырвоным поясам".

Суддзя Клімчук адхіліла хадайніцтвы адваката аб тым, каб далучыць да матэрыялаў справы каталогі дзвюх крам, з такімі жа сукенкамі, а таксама фатаграфіі беларускіх хакеістаў у бел-чырвона-белых расфарбоўках.

У выніку, суддзя Клімчук прызнала выпускніцу юрфаку БДУ вінаватай і арыштавала яе на 15 сутак.
1.2K views14:03
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 16:45:12 ​​У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля сёння асудзілі журналіста-фрылансера Андрэя Толчына.

Яго затрымалі 24 чэрвеня пасля здымкаў каля СІЗА №3 перад працэсам над Міколам Статкевічам, Сяргеем Ціханоўскім, Дзмітрыем Паповым, Арцёмам Сакавым, Ігарам Лосікам і Уладзімірам Цыгановічам. Журналіста даставілі ў РАУС, дзе пратрымалі 7 гадзін ды склалі пратакол па 23.5 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

На суддзе Андрэй Толчын заявіў, што быў на вуліцы Кніжнай, зняў на відэа будынак суда, запісаў жонку Статкевіча і амбасадараў. Пасля на плошчу Паўстання пад’ехаў бус, журналіста затрымалі, пры гэтым міліцыянты брудна лаяліся і пашкодзілі Андрэю нагу, піша @viasnaHomel

“Міліцыянты сказалі, што маюць загад. У мяне быў бэйджык, дзе напісана, што я фрылансер і паводле Канстытуцыі маю права збіраць інфармацыю. Віну не прызнаю, бо не вырабіў прадукт СМІ”, — заявіў у судзе Толчын.

Аднак суддзя Сяргей Салоўскі палічыў віну журналіста даказанай і пакараў яго штрафам у памеры 30 базавых велічынь (870 рублёў). Таксама суд пастанавіў канфіскаваць у Андрэя Толчына ўсю тэхніку — штатыў, камеру, карткі памяці ды мікрафон.
2.1K views13:45
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 15:30:24 У судзе па "справе студэнтаў" другі дзень адбываецца допыт абвінавачаных.

Сёння пасля абеду паказанні давала Таццяна Якельчык. Дзяўчына не прызнала сваёй віны ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, і напрыканцы выступу сказала:
"Я наадварот, за мірную і квітнеючую Беларусь".

Слухачы ў залі заапладзіравалі.

Пасля гэтага суддзя Марына Фёдарава выдаліла ўсіх прысутных з пасяджэння.
2.3K viewsedited  12:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 14:50:05
Вынеслі прысуды антыфашыстам, якіх вінавацілі ва ўдзеле ў массавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК), групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) і гвалце над супрацоўнікамі міліцыі (арт. 364 КК).

Суддзя Святлана Бандарэнка палічыла віну усіх фігурантаў справы даказанай і прызначыла пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з яго адбыццём ва ўмовах узмоцненнага рэжыму:
Віталю Шышлову і Дзянісу Болтуцю — тэрмінам на 6 гадоў кожнаму;
Цімуру Піпія — тэрмінам на 6 гадоў, 3 месяцы і 2 дні;
Тамазу Піпія — тэрмінам на 5 гадоў.

Менавіты такія тэрміны запрасіў для абвінавачаных пракурор Раман Бізюк.

Таксама суд пастанавіў спагнаць ў салідарным парадку з Шышлова, Болтуця і Цімура Піпія кампенсацыю прычыненай шкоды пацярпелым міліцыянтам: Зелянеўскаму — 1000 рублёў, Карабанаву — 500 рублёў.

Сёння ў судзе хлопцы былі зноў са скаванымі кайданкамі за спіной рукамі, пасля прысуду іх выводзілі з залі амаль у позе “ластаўкі”.

Падрабязнасці bit.ly/3hvXQFZ
2.4K viewsedited  11:50
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 14:29:26
На Берасцейшчыне затрымана не меньш за 12 чалавек

«Вясне» вядома пра затрыманне шасці чалавек у Кобрыне, трох — у Брэсце і Пружанах.

Праваабаронцам таксама паведамілі пра затрыманне ў Мінску Сяргея Трусава.

Хроніка палітычнага пераследу 2 ліпеня bit.ly/3xdGEMl

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot
2.5K views11:29
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 14:18:37
У судзе Маскоўскага раёна Брэста падчас спрэчак бакоў па абвінавачванні другой партыі фігурантаў “пінскай справы” пракурор запрасіў тэрміны ад 4 да 5,5 гадоў.

Ён прасіў суд прызнаць усіх фігурантаў справы вінаватымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года і прызначыць усім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з адбываннем ва ўмовах узмоцненага рэжыму на наступныя тэрміны:
Аляксандру Лопуху — на 5 гадоў і 6 месяцаў;
Сяргею Цібцу, Валянціну Колбу, Андрэю Хвескаўцу — на 5 гадоў кожнаму;
Леаніду Германовічу, Андрэю Мацуку, Аляксандру Шандыбе — на 4 гады і 6 месяцаў кожнаму;
Сяргею Волку, Аляксандру Шаламіцкаму, Сяргею Шаламіцкаму — на 4 года кожнаму

Таксама Хвескаўца пазбавіць спецыяльнага звання — "малодшы сяржант унутранай службы".

Ніхто з абвінавачаных не прызнаў іскавыя патрабаванні пацярпелых і грамадзянскіх пазоўнікаў, акрамя Аляксандра Лопуха, які ўжо кампенсаваў пашкоджанне лаўкі.
3.3K views11:18
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 13:51:00
Гамельчуку запрасілі тры з паловай гады калоніі за «тры ўдары нагой» міліцыянту падчас аднаго з маршаў

24-гадовага Паўла Ларчыка вінавацяць у гвалце над міліцыянтам — інспектарам Чыгуначнага АУСу Паўлам Шапавалавым на Маршы пратэсту 20 верасня 2020 года. Згодна з абвінавачаннем, калі Шапавалаў затрымліваў Ларчыка, хлопец «нанёс тры ўдары нагой Шапавалаву — у апошняга былі крывападцёкі».

Падрабязнасці bit.ly/3hdQKac
2.3K views10:51
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 13:30:01
«10 чалавек у 2-меснай камеры з макрыцамі, кожнай раніцай — хлорка, днём — тры «шмона», два разы ў ноч — пералік жыхароў камеры». Якія ўмовы на «сутках» былі ў чэрвені

Анамальная спякота ў Беларусі стала выклікам для асуджаных па ўсёй Беларусі. З-за таго, што ізалятары і СІЗА перапоўненыя, у маленькіх камерах можа знаходзіцца адразу да 20 чалавек, дзе наўпрост няма чым дыхаць. На шпацыр ці ў душ арыштантаў амаль не выводзяць.

Дзяўчына, якая адбывала пакаранне ў чэрвені ў ІЧУ на Акрэсціна, СІЗА і ІЧУ ў Баранавічах, распавяла, як яна з сукамерніцамі змагалася са спякотай, сядзела ў карцары, дзе было дзевяць чалавек, пра жудасныя ўмовы ў баранавіцкім СІЗА, і як ім там давялося працаваць bit.ly/3h9pXfq

«На "сутках" са мной сядзелі дзяўчына-археолаг, яе сяброўка навуковец, журналістка «Нашай Ніва», барыстка, галоўная бухгалтарка, музыка, псіхолаг, інжынер і гандлярка»
2.4K views10:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 12:50:18
На журналіста канала «Настоящее время» Рамана Васюковіча склалі пратакол за працу без акрэдытацыі і сёння будуць судзіць

Журналіста вінавацяць за выхад у прамы эфір праграмы “Главное” 25 чэрвеня, піша @bajby

Сёння журналіста выклікалі ў Першамайскі РУУС Мінска, дзе апыталі з нагоды яго супрацоўніцтва з міжнародным тэлеканалам «Настоящее время». Таксама міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ (арт.23.5 КаАП).
2.5K views09:50
Адкрыць / каментаваць