У судзе Маскоўскага раёна Брэста падчас спрэчак бакоў па абвінавачванні другой партыі фігурантаў “пінскай справы” пракурор запрасіў тэрміны ад 4 да 5,5 гадоў.
Ён прасіў суд прызнаць усіх фігурантаў справы вінаватымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года і прызначыць усім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з адбываннем ва ўмовах узмоцненага рэжыму на наступныя тэрміны:
•
Аляксандру Лопуху — на 5 гадоў і 6 месяцаў;
•
Сяргею Цібцу,
Валянціну Колбу,
Андрэю Хвескаўцу — на 5 гадоў кожнаму;
•
Леаніду Германовічу,
Андрэю Мацуку,
Аляксандру Шандыбе — на 4 гады і 6 месяцаў кожнаму;
•
Сяргею Волку,
Аляксандру Шаламіцкаму,
Сяргею Шаламіцкаму — на 4 года кожнаму
Таксама Хвескаўца пазбавіць спецыяльнага звання — "малодшы сяржант унутранай службы".
Ніхто з абвінавачаных не прызнаў іскавыя патрабаванні пацярпелых і грамадзянскіх пазоўнікаў, акрамя Аляксандра Лопуха, які ўжо кампенсаваў пашкоджанне лаўкі.