Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 855

2021-07-05 15:35:00
Amnesty International патрабуе вызвалення арыштаванай за прамову на ўручэнні дыпломаў Кацярыны Віннікавай

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення Кацярыны Віннікавай, выпускніцы юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якая была арыштаваная на 15 сутак пасля прамовы на ўручэнні дыпломаў, у якой яна ўзгадала былых супрацоўнікаў факультэта і яго выпускнікоў, якія падвергліся рэпрэсіям за іх падтрымку мірных пратэстаў.

«Кацярына Віннікава павінна быць неадкладна і безумоўна вызваленая, яе пераслед у любой форме павінны быць спынены. Беларускія ўлады абавязаныя спыніць барацьбу са сваім народам і пакласці канец палітычна матываваным рэпрэсіям, вызваліўшы ўсіх, хто быў пазбаўлены волі выключна за ажыццяўленне сваіх правоў чалавека»

Падрабязнасці bit.ly/3dLW8PT
3.1K views12:35
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 15:15:00
Дзесяці палітвязням пракурор запрасіў ад пяці да дзевяці гадоў калоніі

Усіх іх вінавацяць ва ўдзеле ў телеграм-чаце «радыкальнага напрамку». У паказаннях фігуруюць некалькі чатаў — у прыватнасці, «ОГСБ» (Отряд гражданской самообороны), «Подработка Минск», «100», «101». Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі». Некалькі палітвязняў заявілі аб катаваннях падчас затрымання або напісання «чыстасардэчных прызнанняў».

Пракурор Аляксандр Рамановіч запрасіў для ўсіх абвінавачаных пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму — 80 гадоў зняволення на ўсіх.

Падрабязнасці bit.ly/2UkiBwC
3.4K viewsedited  12:15
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 15:00:56
Выступ спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн

Сёння з 16:00 да 17:30 на 47 сэсіі Савета па правах чалавека ААН выступіць спецдакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн.

Глядзець выступ анлайн

Даклад Спецдакладчыка па пытанні аб палажэнні ў вобласці правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, які будзе прадстаўлены на 47 сесіі Савета па правах чалавека
3.5K views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 14:36:05
Стан здароўя палітвязняволенай Юліі Чарняўскай, якая другі месяц знаходзіцца пад хатнім арыштам па «Справе TUT.ВY», значна пагоршыўся

Ёй неабходныя медыцынскае абследаванне і догляд лекараў, якія ва ўмовах цяперашняй меры стрымання атрымаць немагчыма. Абарона Юліі будзе настойваць на замене хатняга арышту на асабістае даручальніцтва або падпіску аб нявыездзе, піша @tutby_official
3.1K viewsedited  11:36
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 14:30:49
Палітвязня Мікалая Дзядка хочуць абвінаваціць яшчэ па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса?

Працягваецца суд па крымінальнай справе супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка. Яго затрымалі 11 лістапада, моцна збілі і выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342,арт. 361,арт. 295-3.

Сёння пракурор Антон Цюменцаў папрасіў правесці экспертызу пастоў тэлеграм-канала Мікалая на выказванні ўзбуджаючага характару да адной групы асобы па адносінах да іншай групы асобаў аб'яднаных прафесійнай дзейнасцю. Гэта выходзіць за межы абвінавачвання і закранае артыкул 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці). Суддзя ўзяла час на вырашэнне гэтага хадайніцтва — аб'яўлены перапынак да заўтра.

Падрабязнасці bit.ly/3AwdB8E

Душылі падушкай, засоўвалі бутэльку ў рот. На судзе палітвязень Дзядок распавёў пра катаванні і збіццё
6.4K viewsedited  11:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 14:21:47
У ІЧУ Брэста з-за каранавіруса перасталі прымаць перадачы
3.3K views11:21
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 13:42:25
На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дзесяць палітвязняў:

Вікторыя Гранкоўская
Вольга Залатар 
Іван Ракіць
Віктар Іванцоў 
Міхаіл Калішук  
Уладзіслаў Зяневіч
Дзмітрый Караткевіч
Аляксандр Міронаў
Тамаз Піпія
Сяргей Спарыш

Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць і праз Майстэрню паштовак.
3.1K views10:42
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 13:10:07
Прафайл Беларусі ў штогадовым замеры Індэкса забароны катаванняў

Нагадаем, працоўная група па барацьбе з катаваннямі Платформы «Грамадзянская салідарнасць» прадставіла другі штогадовы замер Індэкса забароны катаванняў

Ён лічыўся па кожнай краіне і ўтрымліваў ацэнкі дзяржаўнага механізму рэагавання на катаванні, судовага кантролю, наяўнасці нормаў у нацыянальным заканадаўстве, якія забараняюць катаванні, узроўню забеспячэння працэсуальных гарантый, якія працуюць на прэвенцыю катаванняў, працуючых у краіне механізмаў і сродкаў прэвенцыі катаванняў, ступені прыняцця дзяржавай міжнародных абавязацельстваў у галіне забароны катаванняў.

Дакумент цалкам bit.ly/2UJOpLv
4.0K views10:10
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 12:39:30
Гародня: Адзінаццаць пацярпелых амапаўцаў блытаюцца ў паказаннях, суд здымае матэрыяльныя пазовы

Працягваецца разгляд крымінальнай справы Андрэя Сакалоўскага. якога вінавацяць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу. Нібыта ён «знаходзіўся ў счэпцы, аказаў відавочнае непадпарадкаванне супрацоўнікам АМАПа і меў намер прычыніць боль 11 пацярпелым амапаўцам». Андрэй сябе вінаватым не прызнае.

На пасяджэннях амапаўцы блытаюцца ў паказаннях, супярэчаць сваім ранейшым паказанням, адмаўляюцца ад сваіх ранейшых матэрыяльных патрабаванняў да абвінавачванага.

Падрабязнасці bit.ly/3qKTuzf
3.6K viewsedited  09:39
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 12:08:52
Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва перавялі з ацёкамі і праблемамі сэрца з СІЗА КДБ ў турэмны шпіталь на Валадарцы, піша @nashaniva.
3.5K viewsedited  09:08
Адкрыць / каментаваць