Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 849

2021-07-08 14:09:23
Была затрымана брэсцкая актывістка Аляксандра Гаўрусік. Магчыма, гэта звязана з ператрусам у «Брэсцкай газеце»

Каля 13:50 стала вядома, што Аляксандру змясцілі ў Ленінскі ІЧУ Брэста (так адказалі яе знаёмым у ізалятары). Папярэдне, дзяўчына знаходзілася ў офісе выдання «Брэсцкая газета», калі там пачаўся ператрус, з тых часоў яна не адказвала на званкі, піша @viasna_brest.
2.9K viewsedited  11:09
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 12:59:22
Сайт новага праекту TUT.ВY Zerkalo.io перастаў адкрывацца ў некаторых чытачоў з Беларусі, піша @tutby_official
190 viewsedited  09:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 12:45:10
У рэдакцыю незалежнага выдання "Брестская газета" таксама прыйшлі сілавікі.

Па словах відавочцаў, чатыры ці пяць чалавек грукалі ў дзверы рэдакцыі і гразіліся выламаць дзверы
711 viewsedited  09:45
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 12:44:30
Адар'я Гуштын напісала, што ператрус, меркавана, праводзіў ГУБАЗіК

"Па стане на цяперашні момант вядома, што ператрус адбыўся ў офісе рэдакцыі і дома ў некаторых супрацоўнікаў. Па стылі можна меркаваць, што пературс праводзіў ГУБОП. Далей, ёсць верагоднасць, што могуць павезці ў СК. Па якой справе, мне невядома".
728 views09:44
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 12:10:12
Што вядома на дадзены момант па сітуацыі з "Нашай Нівай"

Сілавікі — у офісе "Нашай Нівы".
Таксама з ператрусам прыйшлі да супрацоўнікаў бухгалтэрыі.

Затрыманы галоўны рэдактар выдання Ягор Марціновіч, у яго дома прайшоў ператрус. Таксама ператрус ідзе дома ў рэдактара "Нашай Нівы" Андрэя Скурко. Няма сувязі з шэф-рэдактарам выдання Андрэем Дынько, імаверна, ён таксама затрыманы.

@nashaniva піша, што не мае сувязі з рэпарцёркай Наталляй Лубнеўскай, а таксама фатографкай Шурай Піліповіч-Сушчыц. Імаверна, яны знаходзіліся ў офісе, куды прыйшлі сілавікі.

Пасля затрымання Ягора Марціновіча прапала сабака Альма

Хроніка палітычнага пераследу 8 ліпеня bit.ly/36jKyaq
1.3K viewsedited  09:10
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 12:01:20
Заўтра адбудзецца судовае пасяджэнне па справе трох гарадзенак

Нагадаем, 58-гадовую Алу і 32-гадовую Галіну Гарацкевіч (маці і дачка), а таксама 32-гадовую Ганну Мароз (якая мае двух непаўнагадовых дзяцей) абвінавачваюць паводле двух артыкулах КК з-за падзей 6 верасня 2020 года, калі ў Гродне адбыліся сутыкненні паміж людзьмі і сілавікамі. Пацярпелых па справе — 11 супрацоўнікаў.

Працэс над імі пачынаўся 6 траўня, а таксама 14 чэрвеня, але быў перанесены праз сур'ёзную хваробу Алы Гарацкевіч — у жанчыны анкалогія.

Для таго каб падтрымаць гарадзенак на пасяджэнні — бярыце пашпарты і маскі.

09.07, пятніца
10:45 | 14:45
Гродна, суд Кастрычніцкага раёна, вул. Дубко, 9
1.3K views09:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 11:50:15
Былая каманда TUT.ВY абвясціла пра запуск новага праекту пад назвай Zerkalo.io

Над выданнем працуюць былыя супрацоўнікі парталу @tutby_official і сацсетак.

«Zerkalo.io, як і TUT.ВY, можна (і трэба) чытаць. Мы працягнем публікаваць найважнейшыя навіны грамадска-палітычнага жыцця Беларусі.

У Zerkalo.io, як і ў TUT.ВY, можна (і трэба) пісаць пра набалелае. Мы і далей будзем чытаць усе вашыя лісты і развязваць разам з вамі надзённыя праблемы

Zerkalo.io скончыць сваё існаванне ў той дзень, калі TUT.ВY зможа легальна аднавіць сваю паўнавартасную працу ў Беларусі з усім архівам публікацый. Калі гэта адбудзецца, мы не ведаем»
1.5K views08:50
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 11:33:55
Адар'я Гуштын піша, што Ягор Марціновіч прапаў разам з сабакай Альмай

“Прапаў не толькі Ягор Марціновіч, але і наш сабака. Яго проста няма дома. Я не ведаю, дзе затрымлівалі Ягора, але сабакі дома няма. Я баюся, яны яго затрымалі, а сабаку ці забілі, ці недзе выкінулі яго"
1.8K viewsedited  08:33
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 11:15:20
Не адкрываецца сайт IT-выдання dev.by
1.9K views08:15
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 11:10:52
Дома ў рэдактара "Нашай Нівы" Андрэя Скурко ідзе ператрус, піша @nashaniva
1.9K viewsedited  08:10
Адкрыць / каментаваць