Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 848

2021-07-08 17:26:42
«Віну не прызнаю, ад далейшых паказанняў адмаўляюся»: у Гародні працягваецца суд за заклікі да гвалту і тэрарызму

29-гадовага Леаніда Герасімлюка абвінавачваюць у «публічных закліках да гвалту і здзяйснення актаў тэрарызму», размешчаных нібыта ім у кастрычніку-лістападзе 2020 года ў адным з публічных Telegram-чатаў і «іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі». Сваёй віны Леанід не прызнае.

Следчы дасылаў запыт у ААЭ, у штаб кватэру Тэлеграм, каб пацвердзілі выхады ў Інтэрнэт з IP адрасу абвінавачанага і прадставілі інфармацыю яго выхадаў у чат за 6 месяцаў. Адказ прыйшоў, што яны не супрацоўнічаюць з СК, толькі калі прыйдзе рашэнне суда, што ён тэрарыст, то тады могуць даць адказ па ягоных выхадаў у тэлеграм-канал.

Падрабязнасці bit.ly/3wltrQp
2.2K views14:26
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 17:19:00
Рэдактара навінаў сайту "Першы Рэгіён" Алега Супрунюка аштрафавалі на 580 рублёў за "распаўсюджванне экстрэмісцкага матэрыялу".

Раней матэрыял пад аўтарствам Супрунюка быў унесены ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". Сілавікі ўбачылі на адной з фатаграфій у тэксце "левабаковую свастыку", піша @euroradio
2.3K views14:19
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 17:09:44 Докшыцкі настаўнік Арцём Стадольнік, а таксама юрыст і былы следчы Юры Мацеюн затрыманыя на тры дні ў межах крымінальнай справы.

Па якой крымінальнай справе яны праходзяць — пакуль невядома. Сёння раніцай у іх быў ператрус.

Хроніка палітычнага пераследу 8 ліпеня bit.ly/36jKyaq

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot
2.2K viewsedited  14:09
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 16:59:21
Глыбоцкага журналіста Змітра Лупача толькі што сілавікі забралі з санаторыя "Пліса", дзе ён адпачываў апошнімі днямі.

Жонка журналіста паведаміла @bajby, што сілавікі перад гэтам прыязджалі да Лупача дадому. Куды павезлі журналіста пакуль невядома.
2.4K viewsedited  13:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 16:40:44 Жанчыну аштрафавалі на 1450 рублёў за белы аркуш паперы на акне 12 паверха

У судзе Савецкага раёна 8 ліпеня разглядзелі справу 36-гадовай Анастасіі Емяльянавай. Пратакол па арт. 24.23 КаАП на яе склалі яшчэ 15 чэрвеня. Тады да яе прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, канфіскавалі ўпрыгожванні і прапанавалі праехаць з імі ў Савецкае РУУС. Пасля складання пратакола яе зноў адвезлі дадому, дзе забралі яшчэ і аркушы паперы.

Абвінавацілі Анастасію ў "пікетаванні шляхам размяшчэння на акне 12 паверха белага аркуша паперы". Жанчына сцвярджае, што ён на акне ўжо не вісеў нават і 9 траўня, калі яго ўбачылі супрацоўнікі міліцыі. Белыя аркушы паперы жанчына размяшчае па ўсяму дому, каб вывучыць ангельскую мову. На іх яна піша пераклад слоў, каб хутчэй іх запомніць. Па яе словах, яна працуе дома, бо ёй трэба сядзець з дзіцём. Стол з кампутарам стаіць на балконе, таму яна і там вешае пераклад на паперы, каб глядзець нават у перапынку паміж працай. Суддзя Савецкага раёна Аляксандр Волк падчас суда прачытаў усе словы на тых аркушах паперы, якія забралі дома ў Анастасіі.

У пісьмовых матэрыялах справы ёсць фотаздымкі вокнаў кватэры, але Анастасія не ўпэўнена, што гэта яе. На гэтых фотаздымках нават няма нумара дому, таму яго наўпрост самастойна дапісалі супрацоўнікі міліцыі.

У выніку, суддзя Волк палічыў віну Емяльянавай цалкам даказанай і аштрафаваў жанчыну на 1450 рублёў (50 базавых велічыняў).
2.2K views13:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 16:00:26
Затрыманні і ператрусы па ўсей краіне

Па дадзеных на 16:00

Былі затрыманыя ці завезеныя на допыт:
- Ягор Марціновіч
- Андрэй Скурко
- Наталля Лубнеўская
(адпушчаная пад падпіску аб неразгалошванні)
- Шура Піліповіч-Сушчыц (адпушчаная пад падпіску аб неразгалошванні)
- Дзяніс Ільюковіч
- Кіра Кісялёва (Глыбокае)
- Ігар Казмерчак (Орша)
- Сцяпан Кулік (Орша)
- Дзяніс Дубкоў (Орша)
- Аляксандра Гаўрусік (Брэст)
- Васіль Палякоў (Гомель)

Прайшлі ператрусы:
- Вольга Раковіч
- Аляксандр Шарабайка (Глыбокае)
- Вольга Лапатка (Глыбокае)
- Арцём Стадольнік (Докшыцы)
- Юры Мацеюн (Докшыцы)
- Мікола Качурац (Віцебск)
- Аляксандр Капшуль (Наваполацк)
- Алеся Лацінская (Бабруйск)
- У сястры актывіста Дзмітрыя Дзікуна (Светлагорск)
- У рэдакцыі Intex-press
- У рэдакцыі «Брэсцкай газеты»
- У рэдакцыі «Нашай Нівы»

Хроніка палітычнага пераследу 8 ліпеня bit.ly/36jKyaq

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot
2.7K viewsedited  13:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 15:54:36 Як стала вядома, ператрус і допыты супрацоўнікаў "Нашай Нівы" праводзяцца па арт.342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх), арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).

Ператрус адбыўся ў рэдакцыі выдання, офісе бухгалтэрыі, а таксама дома ў рэдактара Ягора Марціновіча, Андрэя Скурко і Андрэя Дынько, у бухгалтара Вольгі Раковіч, піша @nashaniva

Ператрусы праводзілі супрацоўнікі розных упраўленняў органаў унутраных спраў, допыты праходзяць у СК.

Галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч праходзіць падазраваным па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна.
2.3K viewsedited  12:54
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 15:42:03
Да галоўрэда НН Ягора Марціновіча ў СК прыехала хуткая дапамога.
3.9K viewsedited  12:42
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 15:37:51
БАЖ: Спыніце знішчэнне беларускіх незалежных медыя

«Беларуская асацыяцыя журналістаў» выступіла з заявай, у якой патрабуе ў беларускіх уладаў спыніць знішчэнне незалежных медыя і знішчэнне свабоды слова ў Беларусі.

«Вынік рэпрэсій супраць незалежным СМІ і журналістаў будзе супрацьлеглымі таму эфекту, на які разлічваюць іх ініцыятары. Грамадства замест верыфікаванай і выкладзенай у адпаведнасці з журналісцкай этыкай інфармацыі будзе чытаць матэрыялы, якія не адпавядаюць нават мінімальным прафесійным стандартам».

Заява цалкам bit.ly/36n2XU0
2.4K views12:37
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 15:10:41 У Гомелі затрыманы палітык і грамадскі дзеяч Васіль Палякоў.

Пра гэта паведамляюць ягоныя паплечнікі са спасылкай на родных затрыманага. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на кватэры ў Васіля Палякова быў праведзены ператрус, сілавікі канфіскавалі сродкі сувязі і носьбіты інфармацыі.

Хроніка палітычнага пераследу 8 ліпеня bit.ly/36jKyaq

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot
2.5K views12:10
Адкрыць / каментаваць