Get Mystery Box with random crypto!

​​У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля сёння асудзілі журналіста- | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

​​У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля сёння асудзілі журналіста-фрылансера Андрэя Толчына.

Яго затрымалі 24 чэрвеня пасля здымкаў каля СІЗА №3 перад працэсам над Міколам Статкевічам, Сяргеем Ціханоўскім, Дзмітрыем Паповым, Арцёмам Сакавым, Ігарам Лосікам і Уладзімірам Цыгановічам. Журналіста даставілі ў РАУС, дзе пратрымалі 7 гадзін ды склалі пратакол па 23.5 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

На суддзе Андрэй Толчын заявіў, што быў на вуліцы Кніжнай, зняў на відэа будынак суда, запісаў жонку Статкевіча і амбасадараў. Пасля на плошчу Паўстання пад’ехаў бус, журналіста затрымалі, пры гэтым міліцыянты брудна лаяліся і пашкодзілі Андрэю нагу, піша @viasnaHomel

“Міліцыянты сказалі, што маюць загад. У мяне быў бэйджык, дзе напісана, што я фрылансер і паводле Канстытуцыі маю права збіраць інфармацыю. Віну не прызнаю, бо не вырабіў прадукт СМІ”, — заявіў у судзе Толчын.

Аднак суддзя Сяргей Салоўскі палічыў віну журналіста даказанай і пакараў яго штрафам у памеры 30 базавых велічынь (870 рублёў). Таксама суд пастанавіў канфіскаваць у Андрэя Толчына ўсю тэхніку — штатыў, камеру, карткі памяці ды мікрафон.