Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2023-05-23 11:05:13
Журналісту Дзмітрыю Семчанку пакінулі прысуд без зменаў. Хутка яго этапуюць у калонію

Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ. 15 верасня Семчанку затрымалі разам з яго жонкай і прысудзілі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Суддзя Яўген Пісарэвіч 23 сакавіка асудзіў Семчанку да 3 гадоў калоніі.

У Вярхоўным судзе 23 траўня разгледзелі апеляцыйную скаргу палітвязня. Суддзя Аляксей Рыбакоў пакінуў прысуд у сіле, а скаргу — без задавальнення.

Адрас для падтрымкі: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Дзмiтрый Віктаравіч Семчанка
Напісаць анлайн
2.5K views08:05
Адкрыць / каментаваць
2023-05-23 10:52:25
У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні»

Гэта «Fundacja «Reka Wielkej Pomocy» і «Кадровый резерв для Новой Беларуси».

Яны ўнесеныя ў адпаведны спіс на падставе рашэнняў КДБ.
418 views07:52
Адкрыць / каментаваць
2023-05-23 10:48:17
У Маскве затрыманая сямейная пара з Беларусі, якія запусцілі ў неба сцяг супраць вайны з Украінай

Як піша @zerkalo_io, грамадзянін Беларусі з жонкай «прыехалі да сажалкі ў Паўночным Чартананава на Camry, дасталі з багажніка шары, муж іх запусціў, а жонка здымала на тэлефон. Пасля гэтага пара хутка знікла з месца».

Зараз з мужам і жонкай працуюць сілавікі.
552 viewsedited  07:48
Адкрыць / каментаваць
2023-05-23 10:40:08
У Жабінцы працягваюць зневажаць дзяржаўную сімволіку: затрыманыя двое маладзёнаў

У Высокаўскім аграрным каледжы на Берасцейшчыне былі паказальна заключаныя пад варту двое навучэнцаў, падазраваных у знявазе дзяржаўных сімвалаў Беларусі (арт. 370 КК). Санкцыю на затрыманне зачытаў пракурор Камянецкага раёна ў прысутнасці навучэнцаў.

Як паведаміла Генракуратура, 18-гадовы жыхар аграгарадка Войская разам з 19-гадовым жыхаром Жабінкі, у начны час з 14 на 15 траўня, сарвалі тры дзяржаўныя сцягі, устаноўленых на фасадах установы адукацыі, гандлёвага аб'екта і аддзяленні паштовай сувязі ў Войская.

Гэта не першы выпадак нападу на дзяржаўную сімволіку ў Жабінцы. 13 сакавіка 2021 года ў Жабінцы на будынку раённай газеты невядомыя спалілі дзяржаўны сцяг.

Чытаць па спасылцы
703 views07:40
Адкрыць / каментаваць
2023-05-23 10:00:55
Палітзняволеных Іну і Валерыю Глінскі, асуджаным за перадачу дадзеных у «ЧКБ», перавялі ў калонію

У Мінскім гарадскім судзе 20 студзеня агучылі прысуд палітзняволеным супрацоўніцам МТБанку — 7 і 6,5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна.

Маці і дочку асудзілі за перадачу ў 2020 годзе дадзеных сілавікоў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі» па трох артыкулах: ч. 3 арт 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй).

28 красавіка Вярхоўны суд пакінуў ім прысуд без зменаў, а апеляцыйныя скаргі без задавальнення. Нядаўна іх этапавалі ў гомельскую калонію.

Падтрымайце палітзняволеных: ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3 (Валерыя Андрэеўна Глінская, Іна Валер'еўна Глінская)
Напісаць анлайн bit.ly/3PIOcjz
435 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2023-05-23 09:15:25
Прадстаўнікі суполкі беларусаў Ірландыі правялі пікет салідарнасці з палітычнымі вязнямі Беларусі каля ірландскага парламенту Dail Éireann

Яны распавялі мінакам пра становішча ў краіне і пра магчымасці дапамогі беларусам. Таксама беларусы падзякавалі ірландскім палітыкам за актыўны ўдзел у праекце Libereco #WeStandBYyou.

Пасля ўдзельнікі паклалі кветкі каля мемарыяла, які ўяўляе сабой турмы, у якіх утрымліваюцца вязні сумлення.
217 views06:15
Адкрыць / каментаваць
2023-05-22 21:00:47
Палітзняволены Уладзімір Гундар аглух у карцары

Як стала вядома «Вясне», Уладзімір стаў дрэнна чуць у апошні дзень 7-дзённага знаходжання ў карцары. Пасля выхаду адтуль, яго стала ліхаманіць у камеры, яму было вельмі холадна, балелі галава і вушы, ён перастаў чуць сукамернікаў і зразумеў, што аглух канчаткова.

Выкліканы лекар даў яму цытрамон і ібупрафен, абяцаў выклікаць лора. Аднак дагэтуль невядома, ці наведаў палітвязня спецыяліст.

Пакаранне карцарам Гундару было вынесена яшчэ ў першы дзень красавіка за не так пакладзеную на шконку падушку. Але на працягу месяца яго туды не адпраўлялі з-за адсутнасці вольнага месца.

Нагадаем, палітзняволены Уладзімір Гундар асуджаны агулам на 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па 4 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Разгляд апеляцыйнай скаргі па апошнім прысудзе адбудзецца 6 чэрвеня.

Падтрымайце Уладзіміра пасылкамі, грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
Напісаць анлайн
845 views18:00
Адкрыць / каментаваць
2023-05-22 20:16:13
Чацвёра палітвязняў атрымалі Медалі Ордэну Пагоні

Высокую ўзнагароду Беларускай Народнай Рэспублікі Медаль Ордэну Пагоні атрымалі 9 выбітных беларусаў, пяцёра з якіх пасмяротна — Вітольд Ашурак, Эдуард Лобаў, Мікіта Краўцоў, Раман Бандарэнка і Васіль Грудовік. Таксама сярод узнагароджаных чацвёра палітзняволеных: Паліна Шарэнда-Панасюк, Дар'я Чульцова, Уладзімір Гундар і Дзяніс Івашын. Толькі адна з іх, цяпер ужо былая палітзняволеная, Дар'я Чульцова атрымала ўзнагароду асабіста.

Уручаў Медалі сябра рады БНР Яўген Вапа.

Медаль Ордэну Пагоні выраблена ў Вялікабрытаніі. На дадзены момант сярод 37 узнагароджаных палітычныя вязні, байцы, якія загінулі ва Украіне, загінулыя беларускія пратэстоўцы.
1.3K views17:16
Адкрыць / каментаваць
2023-05-22 19:45:01
У Магілёве затрымалі двух мужчын

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльныя відэа» 40-гадовага Яўгена Холадава і 35-гадовага Аляксея Кандурцава. Яўген кажа, што нібыта распаўсюджваў на сваё старонцы «экстрэмісцкія» матэрыялы і абражаў Лукашэнку, а Аляксей — што нібыта дасылаў «экстрэмісцкім» тэлеграм-каналам фотаздымкі.

Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Звязацца з журналістамі «Вясны»
498 views16:45
Адкрыць / каментаваць
2023-05-22 19:34:09
Акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў прайшлі па ўсім свеце. Як гэта было

Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак.

У гэты дзень беларусы з усяго свету зладзілі шматлікія акцыі ў падтрымку палітвязняў.

Распавядаем, як гэта было
653 viewsedited  16:34
Адкрыць / каментаваць