Get Mystery Box with random crypto!

Чацвёра палітвязняў атрымалі Медалі Ордэну Пагоні Высокую ўзн | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Чацвёра палітвязняў атрымалі Медалі Ордэну Пагоні

Высокую ўзнагароду Беларускай Народнай Рэспублікі Медаль Ордэну Пагоні атрымалі 9 выбітных беларусаў, пяцёра з якіх пасмяротна — Вітольд Ашурак, Эдуард Лобаў, Мікіта Краўцоў, Раман Бандарэнка і Васіль Грудовік. Таксама сярод узнагароджаных чацвёра палітзняволеных: Паліна Шарэнда-Панасюк, Дар'я Чульцова, Уладзімір Гундар і Дзяніс Івашын. Толькі адна з іх, цяпер ужо былая палітзняволеная, Дар'я Чульцова атрымала ўзнагароду асабіста.

Уручаў Медалі сябра рады БНР Яўген Вапа.

Медаль Ордэну Пагоні выраблена ў Вялікабрытаніі. На дадзены момант сярод 37 узнагароджаных палітычныя вязні, байцы, якія загінулі ва Украіне, загінулыя беларускія пратэстоўцы.