Get Mystery Box with random crypto!

Палітзняволены Уладзімір Гундар аглух у карцары Як стала вядо | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітзняволены Уладзімір Гундар аглух у карцары

Як стала вядома «Вясне», Уладзімір стаў дрэнна чуць у апошні дзень 7-дзённага знаходжання ў карцары. Пасля выхаду адтуль, яго стала ліхаманіць у камеры, яму было вельмі холадна, балелі галава і вушы, ён перастаў чуць сукамернікаў і зразумеў, што аглух канчаткова.

Выкліканы лекар даў яму цытрамон і ібупрафен, абяцаў выклікаць лора. Аднак дагэтуль невядома, ці наведаў палітвязня спецыяліст.

Пакаранне карцарам Гундару было вынесена яшчэ ў першы дзень красавіка за не так пакладзеную на шконку падушку. Але на працягу месяца яго туды не адпраўлялі з-за адсутнасці вольнага месца.

Нагадаем, палітзняволены Уладзімір Гундар асуджаны агулам на 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па 4 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Разгляд апеляцыйнай скаргі па апошнім прысудзе адбудзецца 6 чэрвеня.

Падтрымайце Уладзіміра пасылкамі, грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
Напісаць анлайн