Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 11

2023-05-22 14:02:41
«Свет не забыўся пра палітвязняў Беларусі». Як міжнародная супольнасць выказвае салідарнасць з нагоды Дня палітвязняў

Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі прайшлі ў розных краінах і гарадах.

На падзею актыўна адрэагавала і міжнародная супольнасць. Прадстаўнікі розных краінаў свету працягваюць выказваць салідарнасць і патрабаваць вызвалення беларускіх палітвязняў.

«Мы падтрымліваем мужны народ Беларусі, які працягвае змагацца за свае чалавечыя правы. Кажучы словамі Алеся Бяляцкага, мы таксама верым, бо ведаем, што пасля зімы заўжды наступае Вясна».

Чытаць па спасылцы
bit.ly/41WUcua
1.8K views11:02
Адкрыць / каментаваць
2023-05-22 13:47:41
Суд над палітзняволенай Алінай Горавай пачнецца 27 траўня

У судзе Круглянскага раёна 27 траўня разгледзяць справу супраць трох мясцовых жыхароў — Аліны Горавай, Уладзілава Лагуценкі і Аляксея Цыганова. Працэс будзе весці суддзя Дзмітрый Сасноўскі.

Іх затрымалі 27 сакавіка ў Круглым. Цяпер Аліну, Уладзілава і Аляксей абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Вядома, што пасля затрымання Аліну праз жорсткія умовы ў ІЧУ абвастрыліся хранічныя захворванні нырак і жаночых органаў. Увечары 30 сакавіка Аліне стала дрэнна, таму ёй выклікалі хуткую дапамагу. Сілавікі не дазволілі шпіталізаваць затрыманую, а ў магілёўскай турме ў медыцынскай дапамозе ёй адмовілі, нягледзячы нават на дрэнныя аналізы. Турэмны лекар адмовіўся лячыць яе антыбіётыкамі і гаспіталізаваць.

Падтрымайце іх грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
Напісаць анлайн
1.7K views10:47
Адкрыць / каментаваць
2023-05-22 13:31:28
Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс падтрымаў беларускіх палітвязняў

«Пакуль Лукашэнка працягвае пераследваць смелых людзей, якія выступаюць за дэмакратыю, мы павінны ўзмацняць санкцыі, а не ўзнагароджваць тырана за яго тыранію», — напісаў ён.
2.0K views10:31
Адкрыць / каментаваць
2023-05-22 13:12:29
Раман Пратасевіч памілаваны

Пра гэта паведамляе БелТА. Нагадаем, Пратасевічу прысудзілі 8 гадоў калоніі.

«Літаральна толькі што я падпісаў усе адпаведныя дакументы, што я памілаваны. Гэта, вядома, проста выдатная навіна», — сказаў Раман Пратасевіч БелТА.

Чытаць па спасылцы bit.ly/3BNHnYu
3.0K viewsedited  10:12
Адкрыць / каментаваць
2023-05-22 12:52:46 Эдуард Бабарыка на судзе цалкам не прызнаў віну

Паводле версіі абвінавачання, Эдуард аказваў садзейнічанне Сяргею Ціханоўскаму ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

«Ціханоўскі і іншыя асобы, знаходзячыся, у прыватнасці, у Гомелі і Мінску, у 2019-2020 гадах з мэтай павелічэння колькасці асоб, гатовых удзельнічаць у пратэстах, росту сацыяльнай напружанасці, дыскрэдытацыі дзяржорганаў, нарошчвання антыдзяржаўных настрояў праз Інтэрнэт распаўсюджвалі матэрыялы дэструктыўнага характару. Пры гэтым выкарыстоўвалася дапамога паліттэхнолагаў, псеўдаабаронцаў.

Пры гэтым Бабарыка, будучы дасведчаным аб характары размяшчанай інфармацыі і мэтах яе размяшчэння, з дапамогай платформаў "Вулей" і "Мола-мола" арганізаваў размяшчэнне адпаведных дэструктыўных праектаў з названай інфармацыяй і збор з нявызначанага кола асоб сродкаў у падтрымку ўдзельнікаў масавых беспарадкаў»,
 — перадае БЕЛТА версію абвінавачвання.

Эдуард Бабарыка не прызнаў віну ў поўным аб'ёме.

Ён заявіў, што не разумее сутнасці прад'яўленага яму абвінавачвання. Таксама ён падкрэсліў, што асабіста не быў знаёмы з Ціханоўскім.

Распачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, які ўтрымліваецца пад вартай амаль тры гады
2.1K viewsedited  09:52
Адкрыць / каментаваць
2023-05-22 12:31:06
«Не дойдзе той ліст, які не быў адпраўлены». Як прайшло падпісанне лістоў палітвязням у Варшаве

У Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 21 траўня ў Варшаве праваабаронцы ПЦ «Вясна», польскага «Мемарыялу» і ініцыятывы «Палітвязынка» пры падтрымцы Майстэрні паштовак салідарнасці зладзілі сустрэчу па падпісанні лістоў палітзняволеным. Мерапрыемства прайшло ў прасторы «Пад жырандоляй».

На сустрэчы выступіў Стас Пачобут, музыка культавага беларускага панк-гурта «Deviation» і брат палітзняволенага Андрэя Пачобута. Падтрымаць вязняў прыйшло шмат людзей: простыя неабыякавыя беларусы, журналісты і пісьменнікі, былыя палітвязні і праваабаронцы.

Было падпісана больш за 100 паштовак салідарнасці. «Вясна» шчыра дзякуе ўсім, хто далучыўся да гэтай важнай справы.

Чытаць па спасылцы
bit.ly/3q2scrR
2.1K views09:31
Адкрыць / каментаваць
2023-05-18 19:20:58
Праваабаронцам паведамляюць пра затрыманні ў Дзяржынску

Вядома, што ў аднаго з затрыманых адбыўся ператрус дома і на працы.

Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Звязацца з журналістамі «Вясны»
2.1K views16:20
Адкрыць / каментаваць
2023-05-18 18:55:42
«Ім спрабуюць данесці думку, што на іх усе забыліся, што яны нікому не патрэбныя». Павел Сапелка пра блакаванне лістоў палітвязням

Юрыст «Вясны» Павел Сапелка каментуе адзін з метадаў ціску на палітвязняў і тых, хто хоча іх падтрымаць, — блакаванне карэспандэнцыі.

«Рэжым блакавання уваходнай і выходнай карэспандэнцыі — па сутнасці элемент забароненага абыходжання, знаходжанне ў стане так званага "інкамунікада" — без сувязі са знешнім светам.

Нам застаецца толькі спадзявацца на тое, што хаця б частка з тых лістоў, якія мы пішам, трапіць да адрасатаў. Таксама здараецца, што ў гэтай сцяне адчужэння з'яўляецца прабоіна, і на нейкі час у некаторых палітзняволеных ліставанне ўзнаўляецца.

Але нават у іншым выпадку, лісты палітзняволеным у месцы несвабоды паказваюць адміністрацыям пастаянную ўвагу і зацікаўленасць грамадскасці і інстытутаў грамадянскай супольнасці ў падтрымцы зняволеных».

Паляць, выкідваюць, «губляюць»: як і навошта палітвязням блакуюць ліставанне
2.1K views15:55
Адкрыць / каментаваць
2023-05-18 18:00:02
«У мяне кроў цячэ па нагах, а яны глядзяць і смяюцца»

«Вясна» і «Палітвязынка» на відэа сабралі толькі малую частку таго, што палітзняволеныя перажываюць за кратамі. З нагоды Дня палітвязняў Беларусі мы хочам, каб іх галасы былі пачутыя

Сведчанні былога вязня калоніі № 17 пра загінулага там Вітольда Ашурка агучвае праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук.

Сведчанні былога вязня калоніі № 2 Віталя Жука чытае былы палітзняволены журналіст Аляксандр Івулін.

Сведчанні былой палітзняволенай калоніі № 4 Вольгі Класкоўскай агучвае праваабаронца «Вясны» Яна Галаган.

21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Далучайся да акцый салідарнасці!
2.2K views15:00
Адкрыць / каментаваць
2023-05-18 17:45:44
У Гродзенскім абласным судзе 26 траўня пройдзе пасяджэнне аб ліквідацыі Раённага грамадскага аб'яднання «Ашмянская цыганская суполка».

Арганізацыя зарэгістраваная з 2003 года. На 1 студзеня 2022 года ў ёй было 22 чалавекі, у 2014 — 30. Публічных мерапрыемстваў апошнім часам яны не праводзілі, піша Hrodna.life.

Старшыня суполкі, ён жа барон — Артур Ягораў. Паведамляецца, што ўвогуле на Ашмяншчыне жыве больш за 200 прадстаўнікоў народнасці рома.
2.1K views14:45
Адкрыць / каментаваць