Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 12

2023-05-18 17:15:02
У СІЗА-1 пагоршыліся ўмовы: вопратку і абутак з перадач адразу адпраўляюць на склад, а медыкаменты не перадаюць

Па інфармацыі праваабаронцаў, умовы ў СІЗА на Валадарскага для палітзняволеных зрабілі больш жорсткімі. Так, цяпер вопратку і абутак адразу адпраўляюць на склад, каб іх забраць, зняволеным трэба пісаць адпаведныя заявы, чакаць некалькі дзён, а ўзамен ім трэба нешта з вопраткі здаваць на склад. Вядомы выпадак, калі на склад забралі нават бялізну і шкарпэткі.

Акрамя гэтага, цяпер забаронена дасылаць медыцынскія пасылкі, а ў перадачах не прымаюць заспакаяльныя.

Нагадаем, нядаўна стала вядома, што, паводле ўказання ДВП ад 29.04.2023, вязням, якія ўтрымліваюцца пад вартай, дазволена перадаваць толькі вітамінна-мінеральныя комплексы (не больш за адну ўпакоўку) і інсулін замежнай вытворчасці. Іншыя медыкаменты нібыта ёсць у наяўнасці ў медычных частках ізалятараў. Пры гэтым афіцыйна пра такія змены нідзе не паведамлялася.
2.2K views14:15
Адкрыць / каментаваць
2023-05-18 16:50:15
Дапамога сем'ям былых палітвязняў з дзецьмі

Адразу пасля вызвалення многія былыя палітвязні застаюцца без працы і сродкаў на існаванне. Акрамя пошуку грошай на жыццё і пагашэнне вялізных штрафаў яны вымушаны шукаць сродкі на дзіцячыя сады і школы, а таксама самыя неабходныя рэчы і школьныя прылады для сваіх дзяцей.

BYSOL запускае новы збор для дапамогі былым палітычным вязням у якіх ёсць дзеці. Падтрымку, якая зможа пакрыць некаторыя дзіцячыя выдаткі, атрымаюць 30 сем'яў.

Падтрымаць збор на старонцы BYSOL
2.2K views13:50
Адкрыць / каментаваць
2023-05-18 16:25:25
«Привет, Мама! Я тебя люблю». Дзеці палітзняволенай Антаніны Канавалавай напісалі лісты маці

Родныя Антаніны атрымалі ліст ад жанчыны — яе дзеці Ваня і Наста ўжо напісалі адказы маці.

Нагадаем, у траўні 2021 Антаніну разам з яе палітзняволеным мужам Сяргеем Ярашэвічам асудзілі да 5,5 гадоў калоніі па справе «Арміі з народам». У Антаніны і Сяргея на волі засталіся двое маленькіх дзяцей: Ваня і Насця. За кратамі муж і жонка знаходзяцца больш за 2,5 года.

Удалечыні ад дзяцей і мужа. Як жыве ў калоніі Антаніна Канавалава

Гісторыя пераследу Антаніны і Сяргея

Падтрымаць Антаніну: ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Антаніна Сяргееўна Канавалава
Падтрымаць Сяргея: ПК № 20. 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70, Сяргей Міхайлавіч Ярашэвіч
2.3K views13:25
Адкрыць / каментаваць
2023-05-18 15:45:36 21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Да якіх мерапрыемстваў можна далучыцца?

19 траўня (пятніца)
• Вільня
15:00 – 17:00. Падпісанне паштовак і лістоў палітвязням. CreateCulture Space, Karmelitų g. 5.
• Сан-Францыска 19:00, Падпісанне лiстоў і паштовак палітвязням. Belmont, CA, Падрабязнасці
• Анлайн-акцыя Amnesty International 19:00, Падрабязнасці
• Гамбург 19:00 – 20:30, Staats- und Universitätsbibliothek Hamburg, Von-Melle-Park 3.

20 траўня (субота)
• Рым
10:00 – 12:00. Каля замка Святога Анёла (Castello - lato Largo Mutilati e invalidi di Guerra).
• Брэмен 10:00–13:00. Падпісанне паштовак і лістоў палітвязням. Месца можна даведацца праз суполку.
• Дэтройт 14:00, Bridgeport township. Падрабязнасці.
• Варшава 18:30. Вечар памяці Вітольда Ашурка. Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6).

21 траўня (нядзеля)
• Батумі
Цягам дня можна будзе напісаць лісты палітвязням у краме нацыянальнай сімволікі (26 мая, 41) Медыя Хабе (Парнаваз Мэпэ, 67). Падрабязнасці
• Вільня 11:00. Каля муралу Алесю Бяляцкаму адбудзецца акцыя «АСОБ(Н)А»
• Вільня 12:00. Акцыя ў падтрымку палітвязняў. Кафедральная плошча (Katedros aikštė)
• Гаага 12:00, Laan van Meerdervoort
• Філадэльфія 12:00, Philadelphia Museum of Art, Падрабязнасці
• Лондан 12:30 – 14:00. Parliament Square
• Варшава пляц Канстытуцыі 6, 12:45 – 14:00. Мітынг, пасля якога шэсце да Кракоўскага прадмесця, дзе працягнуцца мерапрыемствы
• Адэса 13:00, Саборная плошча (шашачна-шахматная пляцоўка)
• Нью-Ёрк 13:00 Sheep Meadow- Central Park, Падрабязнасці
• Чыкага 13:00, Intersection of Michigan Ave. & Washington St. Падрабязнасці
• Стакгольм 13:00, Sergels Torg, 111 24
• Штутгарт 14:00, Wilhelmsplatz
Кракаў 14:00, Помнік Міцкевічу на Рынку
• Будва 14:00, крэпасць Магрэн
• Варшава 14:30 – 16:00. Мітынг і ланцуг салідарнасці з палітвязнямі, пл. Каперніка.
• Познань 14:30. Fredry 5, Klubokawiania MY. Падрабязнасці
• Мюнхен 15:00, Odeonsplatz. Падрабязнасці
• Беласток 15:00, Elektryczna, 9, каля кансулята Беларусі.
• Кіеў 15:00, беларуска-ўкраінскі хаб Сустрэча, Київ, Єреванська, 30, +38(095)223-07-63
• Львоў 15:00, Львоўскі хаб Дома правоў чалавека (Валова, 27-8)
• Брусэль 15:00-16:00, Europakruispunt, (Central Station).
• Парыж 16:00, Плошча Бастыліі Падрабязнасці
Ліён 16:00, Hotel de Ville, з боку фантана
Торунь 16:00, помнік Каперніку
• Уроцлаў 17:00, Рынак ля фантану. Падрабязнасці
• Познань 17:00, plac Wolności, Poznań
• Тбілісі 17:00, каля Гімназіі №1
• Варшава 17:00 – 19:00, «Пад жырандоляй» (ul. Hoża, 41, lok. 2).
• Брусэль 17:30 - 19:30, Вечар лістоў палітвязням Беларусі і РФ. Rue de l'Epée 2, Bruxelles L'Ascenseur, café associatif et radio
• Люблін 18:00, Pomnik Unii Lubelskiej
Шчэцін 18:00, Zegar Słoneczny na Aleja Kwiatowa
• Парыж 18:00, Bibliothèque russe Tourguenev, 11 rue de Valence, 75005. Рэгістрацыя
• Браціслава 19:00, шэсце ад Hodžovo námestie да Bieloruskej ammbasády

22 траўня (панядзелак)
• Адэса
17:00, Італьянскі бульвар, мурал «Жыве Беларусь»

Літургіі

20 траўня:
• Булонь-Біянкур
10:30, 132 bis Rue du Point du Jour 92100 Boulogne-Billancourt. Падрабязнасці

21 траўня:
Рым 11:00, імша ў падтрымку палітвязняў. Via di San Sebastianello 11, Roma.
• Вільня праваслаўная супольнасць Усяленскага патрыярхату (Bokšto g. 2, Vilnius):
8:40-9:50 — Малітва аб вызваленні ўсіх несправядліва асуджаных
9:50-10:05 — Малебен за ўсіх несправядліва зняволеных.
10:00 — Сімвалічнае запальванне «Свечкі малітоўнага хадайніцтва за свабоду».

• Антвэрпэн 12:00-14:00, Беларуская Грэка-каталіцкая царква (Lange Beeldekensstraat 22, 2060 Antwerpen)
Варшава 11:30, Касцёл святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў (ніжні храм). Праводзіць Вячаслаў Барок.
• Фларэнцыя
13:00 – 14:00, імша за ўсіх затрыманых па палітычных матывах. Узначаліць Юрый Барок. Chiesa Parrocchiale di San Luca al Vingone. Via Gaetano Pacchi, 3, 50018 Scandicci FI.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/44YJqq2

Паведамляйце пра анонсы акцый на
@Viasnainfo
2.1K viewsedited  12:45
Адкрыць / каментаваць
2023-05-18 15:00:02
Пасля праверкі тэлефона ў мінскім аэрапорце сілавікі затрымалі дзяўчыну, якая вярталася з адпачынку ў Егіпце

У мінскім аэрапорце сілавікі затрымалі пасажырку, якая вярталася ў Беларусь з адпачынку, паведаміла крыніца @mediazona_by. Дзе зараз знаходзіцца затрыманая дзяўчына і ў якім яна статусе — невядома.

Па словах крыніцы, супрацоўнікі адказалі яе хлопцу, што забіраюць яе «на пагаварыць». Пазней высветлілася, што на гугл-дыску ў тэлефоне ў дзяўчыны знайшлі «фотаздымкі з жаночых маршаў і таму яе пакінулі ў міліцыі да раніцы».

Вядома, што ў 2020 годзе беларуску затрымлівалі падчас пратэстаў, суд прызначыў ёй штраф па артыкуле 23.34 КаАП.

Знаёмы затрыманай распавёў, што перад вылетам яна выдаліла Telegram. Аднак пасля праходжання мяжы сябар напісаў ёй і паведамленне аказалася прачытана.

Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Звязацца з журналістамі «Вясны»
2.5K views12:00
Адкрыць / каментаваць
2023-05-18 14:55:10
Палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Рэзановіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА

Актывіста анархічнага руху івацэвіцкай калоніі ў пачатку траўня змясцілі ў штрафны ізалятар на 8 сутак, паведамляе тг-канал «Права на паўстанне».

Нагадаем, Дзмітрый быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2020 года. 22 снежня Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.

Падтрымаць палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч
Напісаць анлайн
2.2K views11:55
Адкрыць / каментаваць
2023-05-18 14:18:03
Сілавікі затрымалі спявачку Патрыцыю Свіціну, якая ў 2020 годзе адмовілася ад стыпендыі Лукашэнкі

На «пакаяльным відэа», дзяўчына расказвае, што з'яўлялася лаўрэатам стыпендыі па падтрымцы таленавітай моладзі. У 2020 годзе яна, паводле ўласных слоў, «удзельнічала ў пратэстах», «выходзіла на дарогі» і ў складзе калоны «перакрывала рух транспарту».

Таксама яна кажа, што публікавала ў сацсетках «негатыўныя паведамленні» пра сілавікоў, аб «спецаперацыі, якая праводзіцца на тэрыторыі Украіны» і «распальвала варожасць і нянавісць паміж славянскімі народамі».

Крыніца: @mediazona_by
2.5K viewsedited  11:18
Адкрыць / каментаваць
2023-05-18 14:01:01
«Наша салідарнасць і падзяка дасць палітвязням разуменне каштоўнасці іх ахвяры», — праваабаронца Павел Сапелка

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі вось ужо тры гады застаецца жахлівай па маштабах рэпрэсій: штодня па палітычных матывах затрымліваюць дзясяткі чалавек, іх збіваюць, катуюць, утрымліваюць у нечалавечых умовах, а ў месцах несвабоды ім не аказваюць медыцынскай дапамогі і ўтрымліваюць у рэжыме «інкамунікада».

Да Дня палітвязняў Беларусі праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка распавёў пра адвакацыю праблем палітвязняў у сённяшніх умовах, пракаментаваў пераслед адвакатаў і пазбаўленне палітвязняў права на абарону, ацаніў дзеянні суддзі, які асудзіў да турэмнага зняволення хворага на сэрца Мікалая Клімовіча, і патлумачыў, чаму важна рознымі спосабамі выказваць сваю салідарнасць з палітвязнямі.

Чытаць па спасылцы bit.ly/3MALjls

Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
2.4K views11:01
Адкрыць / каментаваць
2023-05-15 17:01:18
Праваабаронца і валанцёрка «Вясны» Марыя Тарасенка: «Я маю ўнікальную магчымасць падтрымліваць людзей»

Праваабаронцы і валанцёрцы «Вясны» Марыі Тарасенцы 50 гадоў. Амаль усё жыццё яна пражыла ў родным Гомелі: засвоіла прафесію тэхнолага, працавала на швейных прадпрыемствах. Але 2019 год перакуліў ейны лёс: яна стала змагацца з несправядлівасцю дзяржавы ў дачыненні да людзей, спачатку падчас Дакрэта «Аб дармаедах», а потым — падчас рэпрэсій пасля 2020 году.

Змагаючыся з несправядлівасцю, Марыя сама двойчы трапіла ў ейныя жорны: у 2020 яна была вымушаная з’ехаць з Беларусі ва Украіну, дзе сустрэла вайну, а потым пераехала ў Літву. Сёння жанчына распавядае нам сваю гісторыю.

«Я заўсёды лічыла, што ўсё рабіла правільна, што мая прынцыповая пазіцыя вартая. Я буду рабіць, што мушу, а я мушу рабіць тое, што ідзе на карысць маёй Радзіме».

Чытаць па спасылцы
bit.ly/3BtUxcQ
897 views14:01
Адкрыць / каментаваць
2023-05-15 16:45:32
26 траўня пачнуць судзіць 22-гадовага Максіма Драбніцу — яму інкрымінуюць «тэрарыстычны» артыкул

26 траўня ў Гомельскім абласным судзе ў закрытым рэжыме будзе разглядацца справа Максіма Драбніцы. Хлопцу інкрымінавана ч. 2 арт. 290-5 КК (Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі) і ч. 3 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Працэс будзе весці Мікалай Доля.

9 траўня Максіму споўнілася 22 гады. На мінулым тыдні хлопца дадалі ў «тэрарыстычны спіс» КДБ.

Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці вы можаце распавесці нам пра Максіма — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
1.1K viewsedited  13:45
Адкрыць / каментаваць