Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 13

2023-05-15 16:15:33
Павіншуйце палітвязня Уладзіміра Дударава з Днём народзінаў

Уладзімір каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі па Магілёўскай вобласці, экс-намеснік кіраўніка Магілёўскага гарвыканкама. Яго затрымалі 11 чэрвеня 2020 года, калі супрацоўнікі ДФР праводзілі ператрусы ў людзей, звязаных з Бабарыкам.

У Чавускім раённым судзе 20 верасня 2021 года Уладзіміра асудзілі да 7,5 гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 426 КК) і махлярстве (ч. 4 арт. 209 КК) .

16 траўня палітвязень адзначыць 46-годдзе ў зняволенні.

Павіншуйце Уладзіміра лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Уладзімір Аляксеевіч Дудараў
Напісаць анлайн bit.ly/3PIOcjz
1.3K views13:15
Адкрыць / каментаваць
2023-05-15 15:31:06
«Яго місія ў большым. Яго мэта — нешта дасягнуць і даказаць»: вязні шклоўскай калоніі пра Вітольда Ашурка

Былыя вязні шклоўскай калоніі №17, дзе 21 траўня 2021 года раптоўна памёр бярозаўскі актывіст Вітольд Ашурак, у інтэрв'ю і каментарах распавядаюць пра свае сустрэчы з ім за кратамі, а таксама дзеляцца успамінамі пра Вітольда, якія пачулі ад іншых зняволеных, якія адбывалі пакаранне разам з ім.

«Людзі, якія сядзелі ў суседняй камеры з ШІЗА, казалі мне, што чулі крыкі Вітольда і чулі голас Сяргея Карчэўскага, начальніка рэжымнай часткі»;

«Мне складана знайсці больш сумленнага і справядлівага чалавека — сапраўднага лідара, які не думае пра тое, каб выканаць задачу любой цаной, а думае пра навакольных яго людзей»;

«Ён, бадай, адзіны быў у калоніі, хто мог адкрыта выказваць свае думкі і сваё стаўленне да адміністрацыі. Ён называў іх адкрыта здраднікамі і ворагамі».

Чытаць па спасылцы bit.ly/3W3Z7rL

21 траўня — другая гадавіна смерці Вітольда. Далучайцеся да акцый салідарнасці ў Дзень Палітвязня!
1.6K views12:31
Адкрыць / каментаваць
2023-05-15 15:20:12
20 чэрвеня Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю па справе «Каардынацыйнай рады»

Нагадаем, 6 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе ў завочным парадку асудзілі Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову, Марыю Мароз, Сяргея Дылеўскага. Суддзя Пётр Арлоў прызначыў Святлане 15 гадоў калоніі, Паўлу 18 гадоў калоніі, Вользе, Марыі і Сяргею 12 гадоў калоніі агульнага рэжыма «завочна». Дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Міхаіл Кавалёў.

Стала вядома, што 20 чэрвеня будзе разгледжаная апеляцыя па гэтай справе.
1.6K viewsedited  12:20
Адкрыць / каментаваць
2023-05-15 14:37:27
За ўдзел у пратэстах затрыманы трансгендарны мужчына Алег Заяц

Алег рамеснік — вырабляе бранзалеты і іншыя сувеніры, якія можна набыць у краме Свята-Елісавецінскага манастыра.

Як паведамляе @dissidentBY, затрыманне адбылося 29 сакавіка, як мяркуецца, за ўдзел у акцыях пратэсту. У кватэры быў праведзены ператрус супрацоўнікамі КДБ. Алег спачатку знаходзіўся некалькі тыдняў у СІЗА КДБ, затым — на экспертызе ў РНПЦ псіхічнага здароўя, цяпер пераведзены ў СІЗА-1.

Раней Алег неаднаразова затрымліваўся паводле палітычных артыкулаў. Ва ўсіх выпадках на знак пратэсту ён аб'яўляў і трымаў сухую галадоўку. Алег мае захворванне страўніка, а таксама праблемы з апорна-рухальным апаратам (ампутаваны пальцы на нагах).

Падтрымаць Алега грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2
Напісаць анлайн bit.ly/3PIOcjz

Звярніце, калі ласка, увагу, што пры дасыланні лістоў або пасылак у СІЗА-1, варта ўказаць яго пашпартнае прозвішча: Заяц Вольга Аляксееўна
2.0K viewsedited  11:37
Адкрыць / каментаваць
2023-05-15 13:45:01
Герб на акне, Курапаты і дзесяцігадовы малюнак. Тры справы супраць Беларусі, зарэгістраваныя ў КПЧ ААН

У Камітэце па правах чалавека ААН нядаўна былі зарэгістраваны некалькі індывідуальных зваротаў, пададзеных заяўнікамі пры дапамозе юрыстаў «Вясны». Нагадаем, Камітэт разглядае парушэнні правоў чалавека дзяржавай-удзельніцай Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

З 8 лютага 2023 года беларусы не могуць падаваць звароты ў КПЧ ААН супраць сваёй дзяржавы, паколькі Беларусь дэнансавала Факультатыўны пратакол да Пакта. Але індывідуальныя звароты, якія былі пададзены да гэтай даты, працягваюць рэгістраваць.

«Вясна» распавядае пра тры з іх
720 views10:45
Адкрыць / каментаваць
2023-05-15 13:17:03
21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Далучайся да акцый салідарнасці!

Што можна зрабіць да Дня палітвязняў?

арганізуй ці далучыся да акцыі салідарнасці ў тваім горадзе 21 траўня ў падтрымку беларускіх палітвязняў і акцыю памяці Вітольда Ашурка;
арганізуй мерапрыемства па падпісанні лістоў і паштовак салідарнасці;
начапі 21 траўня на адзенне папяровую птушку з прозвішчам палітзняволенага ці жоўтую бірку, сфатаграфуйся і выкладзі ў сацсеткі з хэштэгам #дзеньпалітвязняў;
зачытай на відэа ліст ад палітвязня і выкладзі ў сацсетках з хэштэгам#дзеньпалітвязняў;
напішы ліст палітвязню, апублікуй яго ў сацсетках з хэштэгам #лістыпалітвязням (даслаць ліст можна анлайн праз Майстэрню паштовак салідарнасці);
падтрымай палітвязняў іншым спосабам: пасылкай, грашовым пераводам, тэлеграмай, падтрымкай сям'і;
прыдумай і рэалізуй іншае дзеянне на знак салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3NEwEqr
605 viewsedited  10:17
Адкрыць / каментаваць
2023-05-15 12:08:16
Сілавікі затрымалі жыхара Брэстчыны за ўдзел у пратэстах і перасылку фота ваеннай тэхнікі

Паводле сілавікоў, мужчына ўдзельнічаў ў мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перадаў «звесткі аб перамяшчэнні ваеннай тэхнікі прадстаўнікам экстрэмісцкага фармавання». За гэта яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі па арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Сам жа мужчына ў «пакаяльным відэа» кажа, што затрыманы за адпраўку тэлеграм-каналу «Рэальная Беларусь» фота перамяшчэння беларускай вайсковай калоны.

Крыніца: @viasna_brest
1.6K viewsedited  09:08
Адкрыць / каментаваць
2023-05-15 11:15:01
Паўдзельнічайце ў акцыі ад Белпошты і дашліце паштоўку палітвязню

У Беларусі 15 траўня адзначаецца Дзень сям'і. Але амаль 1 500 палітзняволеных не могуць у гэты дзень быць побач з блізкімі.

Сёння беларусы могуць скарыстацца магчымасцю і даслаць паштоўку салідарнасці палітвязню бясплатна! Белпошта ў гэты дзень ладзіць акцыю і абяцае даслаць падпісаныя паштоўкі бясплатна па ўсёй тэрыторыі Беларусі (саму паштоўку трэба набыць). У Мінску акцыя будзе праходзіць у аддзяленні Галоўпаштамта, а іншыя адрасы можна знайсці па спасылцы.

Калі ласка, працягвайце пісаць палітвязням лісты салідарнасці. Так яны не будуць адчуваць сябе пакінутымі ў гэтыя часы, а адміністрацыя ўстановаў зразумее, што нягледзячы на рэпрэсіі, падтрымка палітвязняў беларускім грамадствам не змяншаецца.
1.8K views08:15
Адкрыць / каментаваць
2023-05-15 10:45:27
У Мінску пачынаюць судзіць адваката Аляксея Бародку

Яго справу ў Мінскім гарадскім судзе будзе разглядаць суддзя Таццяна Фалькоўская. Аляксея абвінавачваюць паводле ч.3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Нагадаем, адвакат быў затрыманы напрыканцы студзеня і знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Пасля затрымання профіль адваката выдалілі з сайта Рэспубліканскай калегіі адвакатаў. Пазней стала вядома, што 21 красавіка яго пазбавілі ліцэнзіі.

Падтрымаць Аляксея грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксей Сяргеевіч Бародка
Напісаць анлайн bit.ly/3PIOcjz
2.0K views07:45
Адкрыць / каментаваць
2023-05-15 10:34:19
Францыя асудзіла сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны

Францыя з глыбокай занепакоенасцю прыняла да ўвагі высновы даклада прафесара Эрве Асэнсіа аб росце абмежавання асноўных свабод і ўзмацненні рэпрэсій у Беларусі, які назіраецца на працягу апошніх двух гадоў.

У дакладзе ідзе гаворка пра вялікую колькасць палітычных зняволеных і рэгулярнае прымяненне беларускімі ўладамі катаванняў і бесчалавечнага абыходжання, у прыватнасці ў дачыненні да тых, каго лічаць палітычнымі апазіцыянерамі.

«Мы ў чарговы раз настойліва заклікаем Беларусь выконваць свае міжнародныя абавязкі і абавязацельствы і неадкладна выканаць рэкамендацыі даклада, высновы якога падмацаваныя доказамі, сабранымі, у прыватнасці, Міжнароднай платформай падсправаздачнасці па Беларусі, пачынаючы з вызвалення палітычных зняволеных па гуманітарных меркаваннях і забеспячэння доступу затрыманых да медыцынскай дапамогі», — піша @FranceenBielorussie.
1.9K viewsedited  07:34
Адкрыць / каментаваць