Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 9.86K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2023-05-13 19:00:16
Судовы працэс па справе вядомага педагога-рэпетытара Яўгена Лівянта пачнецца 19 траўня

Справу будуць разглядаць у судзе Маскоўскага раёна Мінска.

Па крымінальнай справе разам з Лівянтам праходзяць яшчэ шэсць чалавек, у тым ліку яго жонка і дзеці.

Нагадаем, вядомы рэпэтытар, суўладальнік цэнтру «100 балаў» Яўген Лівянт, яго жонка Юлія, старэйшая дачка Ганна, зяць Мікіта Драздоў і суўладальнік цэнтру Аляксей Іваноў былі затрыманыя напачатку году — іх вінавацяць паводле «народнага» арт. 342 КК.
3.3K views16:00
Адкрыць / каментаваць
2023-05-13 17:30:45
Падпісанне паштовак для беларускіх палітвязняў у Вільні

Сёлета Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі прысвечаны праву на ліставанне. У краіне штодня адбываюцца новыя затрыманні, і колькасць людзей, якім патрэбная наша падтрымка, толькі расце.

Любая вестачка з волі, цёплыя словы і ўвага вельмі важныя для тых, хто знаходзіцца за кратамі. Палітвязням вельмі часта блакуюць карэспандэнцыю, але лісты ўсё адно варта працягваць пісаць: нават калі яны не дойдуць да адрасата, то ў месцах зняволення пабачаць, што пра чалавека памятаюць, хвалююцца і чакаюць яго на волі.

Прыходзьце і падпішыце паштоўкі салідарнасці!

19 траўня
15:00 — 17:00
Karmelitų g. 5, Vilnius / CreateCulture Space

21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Далучайся да акцый салідарнасці!
3.5K views14:30
Адкрыць / каментаваць
2023-05-12 18:25:03
У Гродне затрымалі як мінімум 6 чалавек

«Пакаяльнае» відэа з імі апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.

Вядома, што сярод затрыманых былы акцёр тэатра лялек і шоумен Аляксандр Енджэеўскі. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, яго затрымалі пазаўчора.

Таксама сілавікі паведамілі, што сярод затрыманых намесніца гендырэктара крамы «ГЕММА».

UPD. Сярод затрыманых таксама Андрэй Таўрель і Валеры Паруліс.

Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Звязацца з журналістамі «Вясны»
673 viewsedited  15:25
Адкрыць / каментаваць
2023-05-12 18:01:01 21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Да якіх мерапрыемстваў можна далучыцца?

19 траўня (пятніца)
• Вільня (Літва),
15:00 – 17:00. Падпісанне паштовак і лістоў для палітзняволеных у Беларусі. Месца: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5

20 траўня (субота)
• Рым (Італія),
каля замка Святога Анёла з 10.00 да 14.00.
• Варшава (Польшча), пачатак у 18:30. Вечар памяці Вітольда Ашурка. Месца: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6);
• Брэмен (Германія). Падпісанне паштовак і лістоў для палітзняволеных у Беларусі. Час і месца можна даведацца праз суполку.

21 траўня (нядзеля)
• Вільня (Літва),
11:00. Каля муралу палітзняволенаму лаурэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму адбудзецца акцыя «АСОБ(Н)А»: чытанне імёнаў палітзняволеных. Удзел у мерапрыемстве возьмуць прадстаўнікі амбасадаў з розных краінаў.
• Вільня (Літва), 12.00. Акцыя ў падтрымку палітзняволеных. Падрабязнасці пазней
• Варшава (Польшча), пляц Канстытуцыі 6, 12:45 – 14:00, Мітынг да Дня беларускіх палітвязняў. Пасля мітынгу адбудзецца шэсце ад Плошчы Канстытуцыі да Кракоўскага прадмесця, дзе працягнуцца мерапрыемствы.
• Варшава (Польшча), плошча Каперніка, 14.30 – 16.00. Мітынг і ланцуг салідарнасці з суайчыннікамі, якія цяпер за кратамі паводле палітычных матываў.
• Нью-Ёрк. 21 траўня ў Цэнтральным парку ў фармаце пікніка пройдзе сустрэча беларусаў Нью-Ёрку і ваколіц у падтрымку беларускіх палітвязняў і ўшанаванне памяці Вітольда Ашурка. Плануецца падпісанне лістоў і паштовак салідарнасці пры падтрымцы ініцыятывы Майстэрні паштовак салідарнасці. Падрабязнасці на сторнцы ў інстаграм.

Літургіі 21 траўня

У Рыме адбудзецца імша ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Месца і час: 21 траўня, 11:00; Via di San Sebastianello 11, Roma
Праваслаўная супольнасць Усяленскага патрыярхату ў Вільні (Bokšto g. 2, Vilnius) далучыцца да Дня палітзняволеных:
8.40-9.50 — Літургія. Малітва аб вызваленні ўсіх несправядліва асуджаных
9.50-10.05 — Малебен за ўсіх несправядліва асуджаных і зняволеных перад іконаю «Усіх тужлівых радасць». Памінаннем імёнаў палітзняволеных беларусаў.
10.00 — Сімвалічнае запальванне «Свечкі малітоўнага хадайніцтва за свабоду».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3NEwEqr

Калі ласка, паведамляйце пра анонсы акцый і мерапрыемстваў у сваіх гарадах праваабаронцам на
@Viasnainfo
818 viewsedited  15:01
Адкрыць / каментаваць
2023-05-12 17:30:55 У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 30 прозвішчаў — цяпер у ім 2800 чалавек

12 траўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Акрамя іншых, у спіс дадалі «рэйкавых партызан» Уладзіміра Аўрамцава, Дзмітрыя Клімава і Яўгена Мінкевіча і фігурантаў «справы Аўтуховіча» Мікалая Аўтуховіча, Сяргея РэзановічаЛюбоў РэзановічПаўла Рэзановіча, Галіну Дзербыш, Уладзіміра Гундара, Вольгу МаёравуІрыну Мельхер, Антона Мельхера, Ірыну ГарачкінуВіктара Снегуру і Паўла Саву.

Да допіса далучыны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці

«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
1.2K views14:30
Адкрыць / каментаваць
2023-05-12 17:02:05
Святлана Ціханоўская з 10 сакавіка нічога не ведае пра Сяргея Ціханоўскага

На форуме ў Варшаве Святлана прызналася, што ўжо 63 дні не атрымлівала ніякіх навінаў ад палітзняволенага мужа, піша @pozirkonline.

Нагадаем, Сяргея затрымалі 29 траўня 2020 году — Ціханоўскі стаў першым палітвязнем з пачатку выбарчай кампаніі-2020. Пазней яго асудзілі да 18 гадоў зняволення.

У лютым Ціханоўскаму прызначылі яшчэ паўтара года зняволення — яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
100 viewsedited  14:02
Адкрыць / каментаваць
2023-05-12 16:00:15
Верхнядзвінскую актывістку Валянціну Болбат адправілі за краты на 30 сутак

Валянціну затрымалі 30 красавіка, але пасля гэтага жанчыне стала дрэнна, таму яна на некаторы час трапіла ў бальніцу.

Днямі яна напісала ў фэйсбуку, што чакае суда паводле двух пратаколаў: па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Сёння ейныя знаёмыя ў сацсетках паведамілі, што Болбат асудзілі да 30 сутак арышту. Вядома, што суд адбыўся 10 траўня ў судзе Верхнядзвінскага раёна.

Напрыканцы 2022 года жанчыну ўжо тройчы асудзілі паводле адміністрацыйных справаў. Таму яна таксама мусіць сплаціць 130 базавых велічыняў, а таксама сплаціць грошы за ўтрыманне ў ЦІПе. Вядома, што жанчына спрабавала ўзяць крэдыт на гэта, але ёй адмовілі.
857 views13:00
Адкрыць / каментаваць
2023-05-12 15:05:52
Віктар Бабарыка, паводле папярэдняй інфармацыі, больш не прыпісаны да атраду, у якім знаходзіўся раней

Пра гэта паведамляе @MAYDAYMog.

Чалавек, які адбываў свой тэрмін у ПК-1 у Наваполацку, пацвердзіў валанцёрам, што Бабарыка ў апошні час знаходзіўся ў памяшканні камернага тыпу. Таксама экс-прэтэндэнт у прэзідэнты сутыкаўся з магутным прэсінгам з боку супрацоўнікаў калоніі.

У прыватнасці, з ім забаранялася размаўляць іншым зняволеным — па словах крыніцы, чалавека, які загаворыць з былым кіраўніком банка, адразу маглі змясціць у ШІЗА.

Нагадаем, два тыдні таму стала вядома, што Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны ў бальніцу ў ноч з 24 на 25 красавіка — далейшае месцазнаходжанне палітвязня невядома.
1.5K viewsedited  12:05
Адкрыць / каментаваць
2023-05-12 14:18:24
Гомельскага актывіста Іллю Міронава арыштавалі на 10 сутак

Пра гэта ў Facebook напісала ягоная маці. Паводле яе, судзілі Міронава падчас абеду.

Нагадаем, учора раніцай Ілля пайшоў у РАУС на «прафілактычную размову» — пасля яе актывіста і затрымалі.
197 viewsedited  11:18
Адкрыць / каментаваць
2023-05-12 14:03:53
Палітзняволенаму «рэйкаваму партызану» з Ліды зменшылі тэрмін пакарання

Суд Лідскага раёна 15 лістапада прысудзіў Дзмітрыю Мядзвецкаму тры гады калоніі. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, псаванні шляхоў зносін і абразе Лукашэнкі.

Як паведамляе @lida_grab_court, Гродзенскі абласны суд скараціў Мядзвецкаму тэрмін на паўгода — да 2,5 гадоў калоніі.

Нагадаем, 6 верасня з'явілася «пакаяльнае» відэа з затрыманнем Дзмітрыя, у якім ён паведамляе, што ў 2020 годзе знаходзіўся ў чаце Ліда 97%», дзе актыўна пісаў паведамленні. Таксама ён нібыта пісаў аб сваіх дзеяннях у план «Перамога». Па версіі сілавікоў, мужчына таксама заклікаў да страйку, пратэстаў, а таксама прапаноўваў ладзіць дыверсіі на чыгунцы.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Дзмітрыю Віктаравічу Мядзвецкаму
Напісаць анлайн
540 views11:03
Адкрыць / каментаваць
2023-05-12 13:25:59
Дацэнтку кафедры дызайну ВДТУ аштрафавалі на 60 базавых велічынь за «распаўсюд экстрэмізму» і «пікетаванне»

Таццяну
Макляцову, выкладчыцу тэхналагічнага ўніверсітэту, разам з яшчэ некалькімі калегамі затрымалі 29 красавіка. Паведамляецца, што ў той дзень затрымалі ад 6 да 8 супрацоўнікаў ВДТУ.

Пакуль суд адбыўся толькі над Таццянай. Суддзя Першамайскага райсуду Віцебску Алена Жук прызнала выкладчыцу вінаватай паводле двух артыкулаў – 19.11 КаАП і 24.23 КаАП. Па першым артыкуле на жанчыну склалі два пратаколы – за падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы. Яшчэ адзін пратакол быў складзены за аватарку ў гэтай сацсетцы.

На аватарцы была «рамка» са словамі Янкі Купалы «Людзьмі звацца». Міліцыянты выказалі прэтэнзіі да белага і чырвонага колераў выявы. Згодна з судовай пастановай, Таццяна такім чынам публічна выказала свае грамадска-палітычныя інтарэсы. Па выніках разгляду ўсіх пратаколаў суд пастанавіў спагнаць з выкладчыцы штраф памерам 60 базавых велічынь (2 200 рублёў).

Крыніца: Віцебская Вясна
1.0K views10:25
Адкрыць / каментаваць
2023-05-12 13:01:15
Падтрымайце «Вясну» аднаразовым данатам

На сёння за кратамі знаходзіцца шасцёра праваабаронцаў «Вясны» — ім агулам прызначылі 49,5 гадоў пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, дзясяткі праваабаронцаў і сотні валанцёраў «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, з'явілася магчымасць зрабіць аднаразовы данат праваабаронцам.

Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.

Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
1.2K views10:01
Адкрыць / каментаваць
2023-05-12 12:02:16
Падтрымайце палітзняволеную актывістку Алену Гнаук грашовымі пераводамі

У Чыгуначным раёне Гомеля 28 красавіка агучылі прысуд па трэцяй крымінальнай справе супраць пружанскай актывісткі — адзін год пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Канчатковы тэрмін пакарання складае 2 гады і 11 месяцаў зняволення.

Гэтым разам Алену абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі".

Цяпер яна чакае разгляд апеляцыйнай скаргі ў гомельскім СІЗА, таму цягам гэтага перыяду яе можна падтрымліваць рознымі спосабамі.

Падтрымайце жанчыну грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Алена Пятроўна Гнаук
Напісаць анлайн
1.4K views09:02
Адкрыць / каментаваць
2023-05-12 11:30:39
Вярхоўны Суд разгледзеў апеляцыю па справе «Чорнай Кнігі Беларусі»

12 траўня Вярхоўны суд разглядаў справу фігурантаў «Чорнай кнігі Беларусі», асуджаных завочна на падставе спецыяльнай вытворчасці. Найвышэйшая інстанцыя ў асобе суддзі Мікалая Грынцэвіча не знайшла прычын, каб змяніць вырак, агучаны Мінскім гарадскім судом, піша БАЖ.

Нагадаем, у студзені суддзя Наталля Бугук завочна асудзіла Яніну Сазановіч, Дзмітрыя Навошу, Данііла Багдановіча, Валерыю Занямонскую і Вольгу Высоцкую да 12 гадоў калоніі кожнага. Менавіта такі прысуд запрашваў пракурор.
1.6K viewsedited  08:30
Адкрыць / каментаваць
2023-05-12 11:09:54
Валера Цапкалу ўнеслі ў «тэрарыстычны спіс»

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явілася прозвішча завочна асуджанага да 17 гадоў калоніі Валера Цапкалы.

Таксама ў спіс «тэрарыстаў» дадалі Дзмітрыя Удалеева, Радзівона Качаткова, Сяргея Плешкуна, Юрыя Сельвіча, Дзмітрыя Гудзеева, Максіма Драбніцу, Дзмітрыя Клімава і Уладзіміра Аўрамцава.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1051 чалавек, з іх 301 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1058 пазіцый, аднак 7 чалавек з яго былі выдаленыя раней).

«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
1.7K viewsedited  08:09
Адкрыць / каментаваць
2023-05-12 10:01:53
21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Далучайся да акцый салідарнасці!

Што можна зрабіць да Дня палітвязняў?

арганізуй ці далучыся да акцыі салідарнасці ў тваім горадзе 21 траўня ў падтрымку беларускіх палітвязняў і акцыю памяці Вітольда Ашурка;
арганізуй мерапрыемства па падпісанні лістоў і паштовак салідарнасці;
начапі 21 траўня на адзенне папяровую птушку з прозвішчам палітзняволенага ці жоўтую бірку, сфатаграфуйся і выкладзі ў сацсеткі з хэштэгам #дзеньпалітвязняў;
зачытай на відэа ліст ад палітвязня і выкладзі ў сацсетках з хэштэгам#дзеньпалітвязняў;
напішы ліст палітвязню, апублікуй яго ў сацсетках з хэштэгам #лістыпалітвязням (даслаць ліст можна анлайн праз Майстэрню паштовак салідарнасці);
падтрымай палітвязняў іншым спосабам: пасылкай, грашовым пераводам, тэлеграмай, падтрымкай сям'і;
прыдумай і рэалізуй іншае дзеянне на знак салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3NEwEqr
1.9K views07:01
Адкрыць / каментаваць
2023-05-12 09:10:02
Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Рубен Аруцюнян сустрэўся ў Мінску з Марынай Адамовіч — жонкай палітзняволенага актывіста Мікалая Статкевіча

«Марына не атрымлівала звестак ад Мікалая больш за 8 тыдняў! Заклікаем вызваліць Мікалая і яшчэ 1500 палітвязняў Беларусі!», — піша амбасада ЗША ў Беларусі.

Падтрымайце Мікалая Статкевіча: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
Напісаць анлайн
2.1K views06:10
Адкрыць / каментаваць
2023-05-11 21:43:14
Гомельскі актывіст Ілля Міронаў затрыманы, заўтра адбудзецца суд

Пра гэта ў каментарах у Facebook напісала ягоная маці. Нагадаем, сёння раніцай Ілля пайшоў у РАУС на «прафілактычную размову».

За апошні месяц актывіст напісаў шэраг скаргаў на прапагандыстаў за распальванне варожасці.
3.1K viewsedited  18:43
Адкрыць / каментаваць
2023-05-11 20:00:30
Актывіст Ілля Міронаў не выходзіць на сувязь пасля «прафілактычнай размовы» ў РАУС

Яго маці піша на сваёй старонцы ў Facebook, што Ілля не адказвае на званкі.

Нагадем, учора Ілля паведаміў, што яго выклікалі ў РАУС на «прафілактычную размову».
3.1K views17:00
Адкрыць / каментаваць
2023-05-11 19:38:58
Былы прэс-сакратар Купалаўскага тэатра Мікалай Заяц выйшаў на волю і з'ехаў з Беларусі

Пра гэта Мікалай напісаў на сваёй старонцы ў Instagram.

«Я не палітык і ніколі палітыкай не займаўся, таму «бралі» мяне за працу ў Купалаўскім тэатры і журналістыку. Але наўрадці б я рабіў нешта інакш, калі б ведаў загадзя. Законы я не парушаў, таму сумленне ў мяне чыстае. А гэта важней за любыя крымінальныя справы

У Еўропу я прыехаў толькі з 50 еўра ў кішэні, таму калі нехта мае магчымасць падтрымаць у гэты няпросты час, вось рэквізіты для данатаў: PLN: 84 1140 2004 0000 3602 8365 0710, EUR: PL 26 2490 1057 0000 9902 8203 8304, USD: PL 79 2490 1057 0000 9901 8203 8304, (Атрымальнік: Aliaksandr Zayats), Paypal: aliaks.zayats@gmail.com, Revolut: LT913250085055643277».

Нагадаем, Зайца затрымалі 13 сакавіка. Вядома, што яму спачатку прызначылі 12 сутак арышту, а пасля яшчэ 14. Пазней паведамлялася, што Мікалая дапытвалі па справе «аб дзяржздрадзе».
3.0K viewsedited  16:38
Адкрыць / каментаваць
2023-05-11 19:20:02
Заява Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека па незаконным асуджэнні адвакаткі Анастасіі Лазарэнка

«Мы, Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека, лічым, што асуджэнне нашай калегі Анастасіі Лазарэнка з'яўляецца незаконным і несправядлівым, патрабуем неадкладнага яе вызвалення і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яе.

Мы заклікаем міжнародныя асацыяцыі адвакатаў, іншыя няўрадавыя арганізацыі розных краін свету, міжнародныя інстытуцыі працягваць праяўляць салідарнасць з беларускімі адвакатамі, якія падвяргаюцца пераследу за добрасумленнае выкананне сваіх прафесійных абавязкаў, рэагаваць на сітуацыю з бесперапыннымі парушэннямі правоў чалавека ў краіне».

Заява цалкам bit.ly/41ocd49
2.8K views16:20
Адкрыць / каментаваць
2023-05-11 17:52:01
Палітзняволенага Рамуальда Улана вызвалілі па амністыі

Пра гэта Рамуальд напісаў у сваім Facebook:

«Добры дзень, сябры, землякі! ...на шостым месяцы амністыі да мяне ўсё ж такі прымянілі гэтую амністыю - адзінаму з двух з паловай дзесятка палітычных на гомельскай хіміі...(

...Шчыра дзякую ўсім, хто пісаў лісты, падтрымліваў мяне!»

Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» Рамуальд Улан у студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў.
2.9K viewsedited  14:52
Адкрыць / каментаваць
2023-05-11 17:30:50
Сродкі здзяйснення злачынства — штаны і майка. Мужчыну асудзілі па «народным» артыкуле

У судзе Партызанскага раёна Мінска асудзілі Віталя Ткачэнку паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў Віталю два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі»).

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе, а таксама ў выхадзе на праезную частку і блакіроўцы руху грамадскага транспарту. Ткачэнку апазналі па фотаздымках і відэазапісе, знойдзеных у інтэрнэце, а таксама па дадзеных тэлефонных злучэнняў, якія сілавікам прадаставіў мабільны аператар мужчыны.

У затрыманага вынялі тэлефон, а таксама штаны і майку, у якіх ён хадзіў на пратэсныя акцыі.

Чытаць па спасылцы
2.9K viewsedited  14:30
Адкрыць / каментаваць
2023-05-11 17:00:01
Заўтра адбудзецца развітанне з палітвязнем Мікалаем Клімовічам

Яно пачнецца ў пятніцу, 12 траўня, у 13:00 па адрасе Пінск, завулак Пясчаны, 8.

У 14 гадзін плануецца пахаванне Мікалая на могілках «Таргошыцы» (Пінскі раён).

У калоніі памёр палітвязень Мікалай Клімовіч. Яго асудзілі да зняволення, негледзячы на захворванне сэрца
2.8K views14:00
Адкрыць / каментаваць
2023-05-11 16:20:04
Яшчэ адзін адвакат, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за лайк у сацсетках, пазбаўлены права практыкаваць

Гаворка ідзе пра Сцяпанава Ігара Леанідавіча, адваката са стажам у 12 гадоў, загадчыка юрыдычнай кансультацыі Лёзненскага раёна Віцебскай абласной калегіі адвакатаў.

6 сакавіка Сцяпанаў быў выключаны з Віцебскай абласной калегіі адвакатаў рашэннем яе рады ў якасці дысцыплінарнага спагнання за «здзяйсненне правіны, якая дыскрэдытуе званне адваката, адвакатуру і не сумяшчальнай з адвакацкай дзейнасцю». Да гэтага ў лютым адвакат быў арыштаваны на 15 сутак паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). У віну яму ставіўся лайк на старонцы інтэрнет-магазіна, уключанага са жніўня 2022 года ў рэспубліканскі пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Крыніца: Права на абарону
2.9K viewsedited  13:20
Адкрыць / каментаваць
2023-05-11 15:31:28
З'явіўся «даведнік рэпрэсій» на англійскай мове. Ён дапаможа міжнароднай супольнасці лепей разумець становішча ў Беларусі

Народная амбасада Беларусі ў Швецыі сумесна з іншымі амбасадамі і праваабарончым цэнтрам «Вясна» стварыла «Даведнік рэпрэсій» на англійскай мове. Дакумент адрасаваны міграцыйным чыноўнікам, адвакатам і праваабаронцам для ацэнкі ступені пагрозы, з якой сутыкаюцца беларускія ўцекачы.

Людзям, якія ніколі не жылі ва ўмовах таталітарнай дыктатуры, вельмі цяжка ўявіць, што ў цэнтры Еўропы могуць даваць вялікія турэмныя тэрміны за лайкі ў Фэйсбуку, грамадскую дзейнасць за мяжой, данаты палітзняволеным — альбо браць у закладнікі і саджаць у турму сваякоў актывістаў.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/42ryrUm
3.4K views12:31
Адкрыць / каментаваць
2023-05-11 15:22:15
Стала вядома, што Паўлу Белавусу таксама прызначылі штраф у 500 базавых — 18 500 рублёў

Заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса асудзілі да 13 гадоў калоніі

Падтрымаць сям'ю Паўла на BYSOL
2.9K views12:22
Адкрыць / каментаваць
2023-05-11 15:15:01
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі

Рэзалюцыя прысвечаная сітуацыі з палітычнымі вязнямі і правамі чалавека ў Беларусі. Яна была ініцыяваная пастаянным дакладчыкам Еўрапарламента па Беларусі Петрасам Аўстравічусам. За прыняцце рэзалюцыі прагаласавалі 533 з 569 дэпутатаў.

У дакуменце заклікаюць спыніць катаванні палітычных зняволеных, а таксама забяспечыць да іх доступ адвакатаў, родных, дыпламатаў і міжнародных арганізацый, каб тыя маглі ацаніць іх стан і аказаць дапамогу.

Крыніца: @CabinetBelarus
2.9K viewsedited  12:15
Адкрыць / каментаваць
2023-05-06 20:00:06
Дапамога былому студэнту, якому хацелі змяніць «хатняю хімію» на калонію

У 2022 годзе 18-гадовага Кірыла Кятурку з Гродна адлічылі з каледжу падчас яго зняволення і асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі» за каментары і ўдзел у Маршы. Пра свае тры месяцы ў гродзенскай турме год таму ён распавядаў «Вясне». Праз амаль год хлопцу хацелі змяніць «хатнюю хімію» на калонію, але ён паспеў з'ехаць з Беларусі. 

«Адначасова з тым, як я з'язджаў з Беларусі, у суд па пошце ішла папера пра змену пакарання з "хатняй хіміі" на калонію. Першы раз трапіць у турму — не страшна, бо ты ўсё яшчэ не ведаеш нічога, што там адбываецца. Але другі раз трапіць у турму — гэта жах».

Чытаць гісторыю Кірыла спасылцы bit.ly/44u98Cl

Падтрымаць рэпрэсаванага былога студэнта на BYSOL
38 views17:00
Адкрыць / каментаваць
2023-05-06 19:31:34
У Сянне за правядзенне пікету быў аштрафаваны вучань 11 класа

Суддзя суда Сенненскага раёна Іна Досава 31 сакавіка за правядзенне пікету ў інтэрнэце аштрафавала на 74 рублі непаўналетняга выпускніка Сярэдняй школы №2, сябра БРСМ, кандыдата ў майстры спорту па барацьбе ў грэка-рымскім стылі Сцяпана Падрэза.

Аднак пастанова была прынята з грубым парушэннем дзейнага заканадаўства і была адменена Старшынёй Віцебскага абласнога суда. А менавіта, у адпаведнасці з арт.3.5 ПВКаАП справы аб адміністрацыйных правапарушэннях, учыненых непаўналетнімі, павінна разглядаць камісія па справах непаўналетніх Сенненскага райвыканкама, а не суд.

У хуткім часе адміністрацыйная справа Падрэза будзе разгледжана раённай камісіяй па справах непаўналетніх, як гэта патрабуе працэсуальны закон.

Крыніца: Віцебская Вясна
531 views16:31
Адкрыць / каментаваць