Get Mystery Box with random crypto!

Палітвязень Дзмітрый Паўтарак арыштаваны на 20 сутак Нядаўна | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітвязень Дзмітрый Паўтарак арыштаваны на 20 сутак

Нядаўна на праўладным тэлеграм-канале з палітвязнем з'явілася «пакаяльнае відэа».

Актывіст Ілля Міронаў паведаміў у фэйсбуку, што адбываў "суткі" разам з палітвязнем. Паводле яго, Дзмітрыя затрымалі 6 траўня. Спачатку яго асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) на 10 сутак арышту, а потым дадалі яшчэ 10 сутак. Цяпер ён знаходзіцца ў гомельскім ІЧУ.

Нагадаем, Паўтарака асудзілі да 3 гадоў "хіміі" паводле арт. 342 КК. З сакавіка ён адбывае тэрмін у гомельскай ПУАТ № 17. Дзмітрый — сірата. 1 чэрвеня ён адзначыць 36-годдзе.

Даслаць віншаванні і словы падтрымкі: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 17. 246020, г. Гомель, вул. Барысенкі, 13, к. 2, Дзмітрый Іванавіч Паўтарак
Напісаць анлайн