Get Mystery Box with random crypto!

Арыштаваных у межах адміністрацыйных спраў наваполацкіх медыка | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Арыштаваных у межах адміністрацыйных спраў наваполацкіх медыкаў перавялі ў СІЗА Віцебска

Папярэдне, гаворка не ідзе пра ўзбуджэнне крымінальных спраў. Як паведаміла крыніца @pozirkonline крыніца, такія пераводы практыкуюцца, бо «ўмовы ўтрымання ў Віцебску нашмат горшыя».

Раней з'явілася інфармацыя, што хірург Міхаіл Пачкоўскі і уролаг Павел Стальмакоў арыштаваныя на 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі».

Загадчыца аддзялення гінекалогіі Ірына Васільева была арыштаваная на 10 сутак таксама за «распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі», а фельчарка хуткай дапамогі Наталля Первянёнак арыштаваныя на 10 сутак за «несанкцыяванае пікетаванне». Вядома, што апошнюю судзілі за ўкраінскі сцяг на аватары ў сацсетцы.

Спецыяліст УГД Ала Стальмакова, у якой двое дзяцей, аштрафаваная на 100 базавых (3700 рублёў) за «несанкцыяванае пікетаванне».

Затрыманні медработнікаў адбыліся пасля ўцечкі інфармацыі пра экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта, палітвязня Віктара Бабарыку, які быў дастаўлены з калоніі ў бальніцу.