Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуйце палітзняволенага завадчаніна БМЗ Ігара Поварава з Д | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Павіншуйце палітзняволенага завадчаніна БМЗ Ігара Поварава з Днём народзінаў

Ігар — былы супрацоўнік БМЗ ў Жлобіне, актывіст забастоўкі. 17 жніўня 2020 года на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў Ігар разам з Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК. Усім траім суд прызначыў пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму. 16 верасня Баброў і Говар былі памілаваныя па ўказу Лукашэнкі. Ігар Повараў адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Сваё пакаранне ён адбываў у папраўчай калоніі №1.

У сярэдзіне снежня 2021 года Ігару ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на 1 год. Па заканчэнні гэтага тэрміну яго зноў змясцілі назад у ПК № 1.

Сёння Ігар адзначае 33-годдзе.


Павіншуйце Ігара: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Ігару Ігаравічу Повараву
Напісаць анлайн