Get Mystery Box with random crypto!

«Фатаграфаваўся з палотнішчам бел-чырвона-белага колеру». Мужч | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Фатаграфаваўся з палотнішчам бел-чырвона-белага колеру». Мужчыну асудзілі па «народным» артыкуле

У судзе Партызанскага раёну Мінска асудзілі Дзяніса Давыдава паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Аляксандр Супічэнка прызначыў Дзянісу тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Дзяніса апазналі па фотаздымках у Facebook, якія сілавікі знайшлі ў вынятым тэлефоне. На фота мужчына знаходзіцца на пратэснай акцыі і трымае ў руках беларускі нацыянальны сцяг.

Дзяніс ураджэнец Расійскай федэрацыі, грамадзянін Беларусі, мае вышэйшую адукацыю.

Чытаць па спасылцы