Get Mystery Box with random crypto!

Стала вядома, за што затрымлівалі валанцёра Іллю Міронава 10 | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Стала вядома, за што затрымлівалі валанцёра Іллю Міронава

10 сутак арышту мужчына атрымаў за лайк пад пастом «экстрэмісцкага» СМІ. Адзначаецца, што гэты лайк Міронаў паставіў яшчэ ў 2020 годзе.

Як адзначае «Гомельская Вясна», тэрмін дзеяння адміністрацыйнага правапарушэння складае толькі 2 месяцы, пасля гэтага прыцягненне чалавека да адказнасці за правапарушэнне становіцца незаконным.