Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2023-06-13 12:20:01
Жонку палітзняволенага Аляксандра Шарабайкі аштрафавалі на 2 590 рублёў

30 траўня суддзя Глыбоцкага суда Аляксандр Аляксеенка аштафаваў Алену Шарабайку на 70 базавых велічыняў (2590 беларускіх рублёў) паводле ч.3 арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Судзілі жанчыну за тое, што ў сеціве сілавікі знайшлі яе фота разам з мужам ля свайго дома на рагу якога вісіць нацыянальны сцяг. А лайкнуў гэта фота яшчэ ў 2017 годзе яе муж Аляксандр, які сядзіць у Віцебскім СІЗА.

Перад гэтым у доме Алены сілавікі правялі ператрус. Ён быў звязаны з тым, што каля возера Кагальнае ў цэнтры Глыбокага быў знойдзены БЧБ-сцяг.

Як адзначае «Віцебская Вясна», сёлета гэта ўжо другі вялікі штраф жанчыне — і ён з’яўляецца для яе непамернай сумай, улічваючы тое, што зараз матэрыяльнае становішча ў сям’і вельмі складанае.
2.8K views09:20
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 12:11:19
Зноў затрымалі хворую на эпілепсію Людмілу Паўлоўскую

Пра гэта паведамляе @christianvision.

З пачатку 2020-га году Людмілу затрымлівалі як мінімум 4 разы — падчас аднаго з затрыманняў у яе здарыўся прыступ, але міліцыянты не выклікалі ёй хуткую. Тады суддзя Крэпская прысудзіла Людміле 25 сутак арышту.

Як паведамляе @christianvision, Людміла — на волі.
2.8K viewsedited  09:11
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 12:03:06
Амаль напачатку судовага пасяджэння працэс па справе праваабаронцы Насты Лойкі зрабілі закрытым

Таму падрабязнасці крымінальнай справы і пазіцыя Насты невядомыя.

Нагадаем, праваабаронцу абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Справу разглядае суддзя Алена Шылько.

Распачынаецца суд над праваабаронцай Настай Лойкай
2.7K views09:03
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 20:45:52 У Мінску, папярэдне, украінец напаў на трансгендэрную дзяўчыну за сцяжок Украіны побач са сцяжком ЛГБТ+

Як піша @tghouseby, мужчына абразіў яе, нанёс некалькі ўдараў і паваліў на зямлю. Нападнік сказаў, што дзяўчына абразіла Украіну, змясціўшы сцяжкі побач. Пацярпелая выказала здагадку, што мужчына быў украінцам, бо ў размове ён некалькі разоў называў Украіну сваёй краінай.

Пазней стала вядома, што дзяўчыну затрымалі, яна знаходзіцца ў Фрунзенскім РАУС. Як паведамілі яе сябры, затрымалі дзяўчыну нібыта за пратэсную дзейнасць. Падрабязнасці высвятляюцца.

Хроніка палітычнага пераследу 12 чэрвеня
Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Звязацца з журналістамі «Вясны»
2.3K views17:45
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 20:05:50
У Віцебску сілавікі затрымалі шэсць чалавек

Відэа з імі апублікаваў праўладны тэлеграм-канал. Сілавікі сцвярджаюць, што мясцовыя жыхары былі затрыманыя праз каментары ў сацсетках і падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы.

На відэа адна з затрыманых кажа, што выкарыстоўвала на працоўным месцы кубак з гербам «Пагоня» і надпісам «Жыве Беларусь», таму і была затрыманая.

Хроніка палітычнага пераследу 12 чэрвеня
Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Звязацца з журналістамі «Вясны»
2.5K views17:05
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 18:28:42
Па пастанове пракурора Брэсцкай вобласці абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу flirck.cоm

Падставай для прыняцця гэтага рашэння сталі шматлікія парушэнні названым рэсурсам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» (далей – Закон аб СМІ).

Так, на партале неаднаразова друкавалася Інфармацыя, якая відавочна негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля завяршэння выбарчай кампаніі і дыскрэдытавала дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў.

Верагодна дзяржаўныя крыніцы памыліліся і гаворка ідзе пра фотахостынг Flickr.com — але адзначым, што ён дагэтуль без праблем адкрываецца ў Беларусі.

Хроніка палітычнага пераследу 12 чэрвеня
Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Звязацца з журналістамі «Вясны»
2.8K viewsedited  15:28
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 18:01:16
Мужчыну затрымалі за «экстрэмісцкія татуіроўкі» і загадалі «перабіць» іх — ён гэтага не зрабіў, за што быў затрыманы зноў

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, цяпёр ён «зноў адправіцца на суткі».

Хроніка палітычнага пераследу 12 чэрвеня
Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Звязацца з журналістамі «Вясны»
2.6K views15:01
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 17:44:29
У Расіі затрымалі бацьку Уладзіслава Лагуценкі, якому нядаўна прызначылі 2,5 года «хатняй хіміі»

Як паведамляе @MAYDAYMog, меркавана, яму ставяць у віну ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе.

Сам Уладзіслаў Лагуценка 30 траўня быў асуджаны судом Круглянскага раёна на 2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ па арт. 342 КК. Разам з ім па гэтай крымінальнай справе праходзілі яшчэ два чалавекі — Аліна Горава і Аляксей Цыганаў.

Хроніка палітычнага пераследу 12 чэрвеня
Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Звязацца з журналістамі «Вясны»
2.7K viewsedited  14:44
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 16:30:02
Паспейце падтрымаць журналіста Генадзя Мажэйку да апеляцыі

Палітзняволенаму журналісту «Камсамольскай праўды» ставілі ў віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: распальванне сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК) і абразк Лукашэнкі (арт. 368 КК). Вядома, што справу аб абразе вылучылі ў асобную вытворчасць.

23 сакавіка суддзя Тацяна Фалькоўская прызначыла яму тры гады зняволення. Вярхоўны суд разгледзіць 16 чэрвеня апеляцыйную скаргу палітвязня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Уладзімір Чаравач.

Да гэтага часу кожны чалавек можа падтрымаць Генадзя пасылкамі, грашовымі пераводамі і тэлеграмамі.

Былы палітвязень пасля вызвалення распавёў падрабязнасці затрымання Генадзя

Падтрымаць журналіста: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Генадзь Мікалаевіч Мажэйка
Напісаць анлайн
2.7K views13:30
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 15:15:01 У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 11 прозвішчаў — цяпер у ім 2901 чалавек

9 чэрвеня МУС зрабіла традыцыйны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі былога журналіста «прэзідэнцкага пула» Дзмітрыя Семчанку, а таксама грамадзянку Расіі Аляксандру Хомчанку, якую асудзілі на год калоніі за рэпост публікацыі з выявай надмагільнай пліты Лукашэнкі.

Да допіса далучыны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці

«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
2.9K views12:15
Адкрыць / каментаваць