Get Mystery Box with random crypto!

Паспейце падтрымаць журналіста Генадзя Мажэйку да апеляцыі Па | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Паспейце падтрымаць журналіста Генадзя Мажэйку да апеляцыі

Палітзняволенаму журналісту «Камсамольскай праўды» ставілі ў віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: распальванне сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК) і абразк Лукашэнкі (арт. 368 КК). Вядома, што справу аб абразе вылучылі ў асобную вытворчасць.

23 сакавіка суддзя Тацяна Фалькоўская прызначыла яму тры гады зняволення. Вярхоўны суд разгледзіць 16 чэрвеня апеляцыйную скаргу палітвязня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Уладзімір Чаравач.

Да гэтага часу кожны чалавек можа падтрымаць Генадзя пасылкамі, грашовымі пераводамі і тэлеграмамі.

Былы палітвязень пасля вызвалення распавёў падрабязнасці затрымання Генадзя

Падтрымаць журналіста: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Генадзь Мікалаевіч Мажэйка
Напісаць анлайн