Get Mystery Box with random crypto!

Жонку палітзняволенага Аляксандра Шарабайкі аштрафавалі на 2 5 | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Жонку палітзняволенага Аляксандра Шарабайкі аштрафавалі на 2 590 рублёў

30 траўня суддзя Глыбоцкага суда Аляксандр Аляксеенка аштафаваў Алену Шарабайку на 70 базавых велічыняў (2590 беларускіх рублёў) паводле ч.3 арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Судзілі жанчыну за тое, што ў сеціве сілавікі знайшлі яе фота разам з мужам ля свайго дома на рагу якога вісіць нацыянальны сцяг. А лайкнуў гэта фота яшчэ ў 2017 годзе яе муж Аляксандр, які сядзіць у Віцебскім СІЗА.

Перад гэтым у доме Алены сілавікі правялі ператрус. Ён быў звязаны з тым, што каля возера Кагальнае ў цэнтры Глыбокага быў знойдзены БЧБ-сцяг.

Як адзначае «Віцебская Вясна», сёлета гэта ўжо другі вялікі штраф жанчыне — і ён з’яўляецца для яе непамернай сумай, улічваючы тое, што зараз матэрыяльнае становішча ў сям’і вельмі складанае.