Get Mystery Box with random crypto!

У Мінску, папярэдне, украінец напаў на трансгендэрную дзяўчыну | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Мінску, папярэдне, украінец напаў на трансгендэрную дзяўчыну за сцяжок Украіны побач са сцяжком ЛГБТ+

Як піша @tghouseby, мужчына абразіў яе, нанёс некалькі ўдараў і паваліў на зямлю. Нападнік сказаў, што дзяўчына абразіла Украіну, змясціўшы сцяжкі побач. Пацярпелая выказала здагадку, што мужчына быў украінцам, бо ў размове ён некалькі разоў называў Украіну сваёй краінай.

Пазней стала вядома, што дзяўчыну затрымалі, яна знаходзіцца ў Фрунзенскім РАУС. Як паведамілі яе сябры, затрымалі дзяўчыну нібыта за пратэсную дзейнасць. Падрабязнасці высвятляюцца.

Хроніка палітычнага пераследу 12 чэрвеня
Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Звязацца з журналістамі «Вясны»