Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2023-07-24 19:30:01
«Нам не ўсё адно!» Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі 29 ліпеня

У суботу 29 ліпеня незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзеячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты.

Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, будзе весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе.

Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным.

Чытаць па спасылцы spring96.org/be/news/112294
13.7K views16:30
Адкрыць / каментаваць
2023-07-24 19:13:06
Музыку і паэта Мікіту Найдзёнава асудзілі на тры гады «хатняй хіміі»

Пра гэта піша @radiosvaboda. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Найдзёнава вызвалілі ў залі суда.

Чытаць па спасылцы spring96.org/be/news/112295
13.0K viewsedited  16:13
Адкрыць / каментаваць
2023-07-24 18:31:14
Марыне Адамовіч вярнулі медыцынскую бандэроль да Міколы Статкевіча з фармулёўкай «адмова ад атрымання»

Пра гэта жонка палітвязня напісала ў Facebook.

Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады. 14 снежня 2021 яму быў вынесены прысуд: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.

У канцы мінулага чэрвеня Статкевіч быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калонію № 13. З таго часу яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА — яму выпісалі не менш за 36 спагнанняў.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
Напісаць анлайн
14.5K viewsedited  15:31
Адкрыць / каментаваць
2023-07-24 18:16:15
Найбуйнейшая інтэрнэт-бібліятэка беларускай літаратуры Kamunikat.оrg працягне сваю працу, нягледзячы на блакіроўку

Пра гэта @byplradio заявіў заснавальнік фонду «Камунікат» Яраслаў Іванюк.

«Прычыны блакіроўкі не такія важныя, важна тое, што "Камунікат" патрэбны людзям, і пра гэта сведчыць статыстыка наведвання нашага сайту, на якім сабрана больш за 50 тысяч беларускіх выданняў абсалютна рознага тыпу. Я, як заснавальнік, магу запэўніць, што мы працягнем нашу працу, будзем узбагачаць нашыя зборы, выдаваць кнігі і запісваць беларускія аўдыябукі — гэта праца на карысць беларусаў і Беларусі».

Нагадаем, сёння стала вядома, што Мінінфарм заблакаваў найбуйнейшую інтэрнэт-бібліятэку беларускай літаратуры Kamunikat.оrg. У ёй размешчаны тысячы кніг, часопісаў, аўдыёкніг.
16.0K views15:16
Адкрыць / каментаваць
2023-07-24 18:01:27
Агляд навінаў пра палітвязняў за мінулы тыдзень

Больш за тры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.

Палітвязнямі на тым тыдні былі прызнаныя 8 чалавек.

Цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю тры палітвязні.

На мінулым тыдні стала вядома пра прысуды пяці беларусам па палітычна матываваных справах.

Палітвязню Аляксандру Францкевічу зноў працягнулі тэрмін у ШІЗА.

Актывіста Яўгена Афнагеля адправілі ў карцар.

Родным Віктара Бабарыкі ўдалося паразмаўляць з адміністрацыяй наваполацкай калоніі.

"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе па спасылцы.
18.3K views15:01
Адкрыць / каментаваць
2023-07-24 17:45:19
Праваабаронцы раяць паглядзець фільм Delfi тым, хто збіраецца вяртацца ў Беларусь з-за мяжы

Калі ў фільме ёсць кадры з вамі на дарозе — супраць вас можа быць распачата крымінальная справа паводле арт. 342 КК. У такім выпадку, адэкватна ацэньвайце рызыкі і магчымыя наступствы.

Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі і вам патрэбна дапамога з тэрміновай эвакуацыяй з Беларусі — звяртайцеся на @help_bysol.

Таксама нагадваем пра Гарачую лінію «Вясны» — вы можаце атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю ці паведаміць пра затрыманне на
@ViasnaSOS.
23.7K views14:45
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 21:15:49 Праваабарончая праграма «Вясна». Сумесны праект ПЦ «Вясна» і Беларускага радыё Рацыя

1:12 Заява праваабаронцаў пра Марыю Калеснікаву, суд ва ўніверсітэце, новыя палітвязні — абмяркоўваем галоўныя падзеі мінулага тыдня

15:51 Маналог Алены Лыковіч пра «хімію» (ПУАТ)

28:46 Чаму небяспечаны Светлагорскі ЦКК — размова з праваабаронцай
1.5K views18:15
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 20:50:42
У Мінску, папярэдне, украінец напаў на трансгендэрную дзяўчыну за сцяжок Украіны побач са сцяжком ЛГБТ+ Як піша @tghouseby, мужчына абразіў яе, нанёс некалькі ўдараў і паваліў на зямлю. Нападнік сказаў, што дзяўчына абразіла Украіну, змясціўшы сцяжкі побач.…
1.8K viewsedited  17:50
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 20:30:49 Стала вядома, што ў Круглым па крымінальнай справе затрыманыя яшчэ два чалавекі

Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, у дачыненні да мясцовых жыхароў Алесі Фрыгінай і Паўла Талантова распачалі крымінальную справу па арт. 342 КК РБ. Верагодна, ім ставяць у віну ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Пра Алесю Фрыгіну вядома, што яна шматдзетная маці, выхоўвае 4 непаўналетніх дзяцей.
1.8K views17:30
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 20:01:53
Сетка Фонда Дамоў правоў чалавека зладзіла акцыю салідарнасці з палітзняволенымі вясноўцамі

Акцыя адбылася каля мурала Алесю Бяляцкаму ў Вільні, насупраць амбасады Беларусі ў Літве.

Нагадаем, на сёння, шэсць праваабаронцаў «Вясны» знаходзяцца за кратамі за свае погляды. Гэта старшыня ПЦ Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка і валанцёр Андрэй Чапюк.

Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
1.9K views17:01
Адкрыць / каментаваць