Get Mystery Box with random crypto!

Марыне Адамовіч вярнулі медыцынскую бандэроль да Міколы Статке | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Марыне Адамовіч вярнулі медыцынскую бандэроль да Міколы Статкевіча з фармулёўкай «адмова ад атрымання»

Пра гэта жонка палітвязня напісала ў Facebook.

Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады. 14 снежня 2021 яму быў вынесены прысуд: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.

У канцы мінулага чэрвеня Статкевіч быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калонію № 13. З таго часу яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА — яму выпісалі не менш за 36 спагнанняў.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
Напісаць анлайн