Get Mystery Box with random crypto!

Найбуйнейшая інтэрнэт-бібліятэка беларускай літаратуры Kamunik | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Найбуйнейшая інтэрнэт-бібліятэка беларускай літаратуры Kamunikat.оrg працягне сваю працу, нягледзячы на блакіроўку

Пра гэта @byplradio заявіў заснавальнік фонду «Камунікат» Яраслаў Іванюк.

«Прычыны блакіроўкі не такія важныя, важна тое, што "Камунікат" патрэбны людзям, і пра гэта сведчыць статыстыка наведвання нашага сайту, на якім сабрана больш за 50 тысяч беларускіх выданняў абсалютна рознага тыпу. Я, як заснавальнік, магу запэўніць, што мы працягнем нашу працу, будзем узбагачаць нашыя зборы, выдаваць кнігі і запісваць беларускія аўдыябукі — гэта праца на карысць беларусаў і Беларусі».

Нагадаем, сёння стала вядома, што Мінінфарм заблакаваў найбуйнейшую інтэрнэт-бібліятэку беларускай літаратуры Kamunikat.оrg. У ёй размешчаны тысячы кніг, часопісаў, аўдыёкніг.