Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2023-06-11 17:15:42
З'явілася інфармацыя аб затрыманнях на аграсядзібе «Стулы»

Гаворка можа ісці аб як мінімум 5 затрыманых. Папярэдне, людзі знаходзяцца ў пружанскім РАУС і чакаюць суда ў панядзелак па «экстрэмісцкім» артыкуле.

Паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманні маглі прайсці падчас ці пасля батлеечнага спектакля, якія ладзяць на аграсядзібе.

Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Звязацца з журналістамі «Вясны»
4.8K views14:15
Адкрыць / каментаваць
2023-06-11 16:00:43
У Мінску па «тэрарыстычным» артыкуле судзяць 21-гадовага Дзмітрыя Гудзеева — яму пагражае да 12 гадоў калоніі

З 25 траўня ў Мінскім гарадскім судзе разглядаецца справа Дзмітрыя Гудзеева. Хлопцу інкрымінавана ч. 2 арт. 290-5 КК (Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі) і ч. 3 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Працэс вядзе Наталля Бугук. У чым менавіта абвінавачваюць Гудзеева — праваабаронцам невядома.

Дзмітрыю 21 год і, мяркуючы па яго сацсетках, у мінулым траўні ён скончыў тэрміновую службу ў вайсковай частцы 3214 у Мінску. У траўні хлопца дадалі ў «тэрарыстычны спіс» КДБ. Яму пагражае ад 8 да 12 гадоў калоніі.

Паводле інфармацыі крыніц, падчас брутальнага затрымання Дзмітрый быў моцна збіты.

Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці вы можаце распавесці нам пра Дзмітрыя — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

Падтрымайце вязня:
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Гудзееў Дзмітрый Алегавіч
Напісаць анлайн
4.5K views13:00
Адкрыць / каментаваць
2023-06-11 14:15:43
Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

Палітзняволеную Яну Пінчук, якую экстрадавалі з Расіі, асудзілі да 12 гадоў калоніі

Дайджэст вызваленых: 37 палітвязняў у траўні выйшлі з месцаў зняволення

У Варшаве адбылася прэзентацыя інсталяцыі «1525», прысвечанай беларускім палітвязням

«Гэта атрад АМАП "пережестил"»: як у Бабруйску пераследавалі мужчыну з інваліднасцю

31 новы «хросны» для беларускіх палітвязняў

У траўні судамі ў крымінальным парадку рэпрэсаваны не менш за 51 чалавек

«Кніга ў зняволенні – гэта больш чым кніга»: што чытаюць беларусы ў СІЗА і калоніях?

Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
3.7K views11:15
Адкрыць / каментаваць
2023-05-23 20:16:45
Беларуску аштрафавалі на 2590 рублёў за бел-чырвона-белыя навагоднія шары

Згодна з пастановай суда, суддзя Чашніцкага раённага суда аштрафавала мясцовую жыхарку, якая мае двух непаўнагадовых дзяцей, за распаўсюд «экстрэмісцкай інфармацыі» на сваёй старонцы ў «Аднакласніках», а таксама за фотаздымак «навагодніх шароў, афарбаваных у БЧБ сцяг».

Суддзя палічыла гэты фотаздымак «пікетаваннем з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных, асабістых і іншых інтарэсаў, без адпаведнага дазволу адміністрацыі раённага выканаўчага камітэта».

Агулам жанчыну асудзілі да 70 базавых (2590 рублёў) з канфіскацыяй «прадмета адміністрацыйнага правапарушэння».
882 viewsedited  17:16
Адкрыць / каментаваць
2023-05-23 20:00:45
Як даслаць пасылку палітзняволеным з-за мяжы, што варта ведаць пра спатканні з вязнямі і ці можа падача апеляцыі ўзмацніць прысуд — карысныя тэксты ў «Правах зняволеных»

Нагадваем, што на сайце «Вясны» ёсць спецыяльны раздзел «Правы зняволеных» — у ім шмат цікавых тэкстаў для родных зняволеных.

Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі?
Што рабіць, калі лісты не даходзяць да палітвязняў?
Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
Ці можа падача апеляцыі ўзмацніць прысуд палітвязню? Развенчваем міф
Як даслаць пасылку палітзняволеным з-за мяжы?

Гэтыя і шмат іншых тэкстаў у раздзеле «Правы зняволеных» (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3mC2AOg

Таксама чытайце навіны, гайды і іншую карысную інфармацыю на нашым Telegram-канале «Вясна палітвязні»
997 views17:00
Адкрыць / каментаваць
2023-05-23 19:45:50
Ілля Міронаў: «За апошнія сем месяцаў адседзеў ужо пяць разоў, але ад сваіх прынцыпаў адступаць не збіраюся»

«На маім тэлефоне ніякіх дадаткаў на момант майго затрымання не было. Таму супрацоўнік міліцыі зайшоў у той тэлеграм-канал са сваёй прылады, але лайк не паказаў. Сказаў, што шукаць яго – гэта мая задача і праблема. Я не прызнаў факт правапарушэння, таму што лічыў, што яго няма»

«У камеры было шмат камароў. Блашчыц штук па 10 за суткі ціснулі. За час адседкі памяняў некалькі камер. У адной хаця б неяк можна было рухацца. У другой – усё ўпрытык»

«Прадузятага стаўлення з боку персаналу гэтым разам пры праверцы не было. Ужо там у ІЧУ прыязджаў нейкі супрацоўнік, запаўняў стандартную анкету і чамусьці пытаўся, як да ўсяго, што са мной адбываецца, ставяцца мае родныя. Адказаў, як ёсць – з боку родных у мяне поўная падтрымка, у нас агульныя погляды і грамадзянская пазіцыя».

Крыніца: Штодзень
1.1K views16:45
Адкрыць / каментаваць
2023-05-23 19:30:02
У гомельскай калоніі нехта зладзіў правакацыю супраць Марыі Калеснікавай

Пра гэта паведамляе MAYDAY TEAM.

Па інфармацыі праваабаронцаў, па вяртанні з медчасткі хтосьці падсыпаў ёй таблеткі ў ёмістасць з кавай. Пасля ў камеры зладзілі ператрус: супрацоўнікі калоніі знайшлі таблеткі і адправілі Марыю ў ШІЗА.

Падтрымайце Марыю лістамі і тэлеграмамі: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Калеснікавай Марыі Аляксандраўне
Напісаць анлайн bit.ly/3PIOcjz
1.3K viewsedited  16:30
Адкрыць / каментаваць
2023-05-23 19:20:01
Сілавікі затрымалі чарговага беларуса, які вырашыў вярнуцца ў краіну

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што адразу пасля праходжання мяжы быў затрыманы мужчына, які вырашыў вярнуцца ў Беларусь.

На «пакаяльным відэа» ён кажа, што ў 2020-ым годзе ўдзельнічаў у мірнай акцыі пратэсту, а пасля ў адным з тэлеграм-чатаў «абмяркоўваў пытанні правапарадку».
1.4K views16:20
Адкрыць / каментаваць
2023-05-23 19:11:01
Мужчыну асудзілі за ўдзел у пратэснай акцыі ў 2020 годзе на два з паловай гады «хатняй хіміі»

У судзе Савецкага раёну Мінска 30 сакавіка асудзілі Руслана Мяцельскага паводле ч. арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Суддзя Аляксандр Воўк прызначыў Руслану два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэсных акцыях у Мінску ў 2020 годзе і ў выхадзе на праезную частку. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Чытаць па спасылцы
1.3K views16:11
Адкрыць / каментаваць
2023-05-23 18:31:14
Гамяльчанку Анастасію Петрачэнку праз тыдзень пачнуць судзіць за "фінансаванне экстрэмісцкага фармавання"

Палітзняволеную затрымалі напрыканцы кастрычніка 2022 года. Тады праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што дзяўчына нібыта даслала данат беларускаму палку Каліноўскага, які ваюе ва Украіне.

Цяпер яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).

Суд над дзяўчынай распачнецца 2 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Руслан Царук. У зняволенні Анастасію ўтрымліваюць ужо 7 месяцаў.

Падтрымайце яе гаршовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Анастасія Алегаўна Петрачэнка 
Напісаць анлайн
604 views15:31
Адкрыць / каментаваць