Get Mystery Box with random crypto!

Гамяльчанку Анастасію Петрачэнку праз тыдзень пачнуць судзіць | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Гамяльчанку Анастасію Петрачэнку праз тыдзень пачнуць судзіць за "фінансаванне экстрэмісцкага фармавання"

Палітзняволеную затрымалі напрыканцы кастрычніка 2022 года. Тады праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што дзяўчына нібыта даслала данат беларускаму палку Каліноўскага, які ваюе ва Украіне.

Цяпер яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).

Суд над дзяўчынай распачнецца 2 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Руслан Царук. У зняволенні Анастасію ўтрымліваюць ужо 7 месяцаў.

Падтрымайце яе гаршовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Анастасія Алегаўна Петрачэнка 
Напісаць анлайн