Get Mystery Box with random crypto!

Мужчыну асудзілі за ўдзел у пратэснай акцыі ў 2020 годзе на дв | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Мужчыну асудзілі за ўдзел у пратэснай акцыі ў 2020 годзе на два з паловай гады «хатняй хіміі»

У судзе Савецкага раёну Мінска 30 сакавіка асудзілі Руслана Мяцельскага паводле ч. арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Суддзя Аляксандр Воўк прызначыў Руслану два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэсных акцыях у Мінску ў 2020 годзе і ў выхадзе на праезную частку. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Чытаць па спасылцы