Get Mystery Box with random crypto!

Беларуску аштрафавалі на 2590 рублёў за бел-чырвона-белыя нава | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Беларуску аштрафавалі на 2590 рублёў за бел-чырвона-белыя навагоднія шары

Згодна з пастановай суда, суддзя Чашніцкага раённага суда аштрафавала мясцовую жыхарку, якая мае двух непаўнагадовых дзяцей, за распаўсюд «экстрэмісцкай інфармацыі» на сваёй старонцы ў «Аднакласніках», а таксама за фотаздымак «навагодніх шароў, афарбаваных у БЧБ сцяг».

Суддзя палічыла гэты фотаздымак «пікетаваннем з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных, асабістых і іншых інтарэсаў, без адпаведнага дазволу адміністрацыі раённага выканаўчага камітэта».

Агулам жанчыну асудзілі да 70 базавых (2590 рублёў) з канфіскацыяй «прадмета адміністрацыйнага правапарушэння».