Get Mystery Box with random crypto!

У Мінску па «тэрарыстычным» артыкуле судзяць 21-гадовага Дзміт | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Мінску па «тэрарыстычным» артыкуле судзяць 21-гадовага Дзмітрыя Гудзеева — яму пагражае да 12 гадоў калоніі

З 25 траўня ў Мінскім гарадскім судзе разглядаецца справа Дзмітрыя Гудзеева. Хлопцу інкрымінавана ч. 2 арт. 290-5 КК (Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі) і ч. 3 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Працэс вядзе Наталля Бугук. У чым менавіта абвінавачваюць Гудзеева — праваабаронцам невядома.

Дзмітрыю 21 год і, мяркуючы па яго сацсетках, у мінулым траўні ён скончыў тэрміновую службу ў вайсковай частцы 3214 у Мінску. У траўні хлопца дадалі ў «тэрарыстычны спіс» КДБ. Яму пагражае ад 8 да 12 гадоў калоніі.

Паводле інфармацыі крыніц, падчас брутальнага затрымання Дзмітрый быў моцна збіты.

Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці вы можаце распавесці нам пра Дзмітрыя — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

Падтрымайце вязня:
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Гудзееў Дзмітрый Алегавіч
Напісаць анлайн